Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Яны вызвалялі Быхаўшчыну




3 восені 1943 г. да лета 1944 г. савецкія войскі вялі ўпартыя баі за вызваленне Быхаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі розных нацыянальнасцей Савецкага Саюза прадэманстравалі тут сапраўдныя прыклады гераізму і храбрасці. Многія з іх былі эагартаваны ў шматлікіх баях і выпрабаваннях, удзельнічалі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, мелі ўжо высокія ўрадавыя ўзнагароды, франтавая слава іншых на Быхаўшчыне толькі пачыналася.

Пры фарсіраванні Двяпра каля Быхава вызначылася шмат воінаў 324-й стралковай дывізіі.

Снайпер Барыс Іванавіч Маскоўскі напярэдадні летняга наступлення ў Быхаўскім раёне ў 20-гадовым узросце стаў камуністам. У баях за вызваленне вёсак Ветранка і Красніца адважны снайпер знішчыў 9 гітлераўцаў, 7 з іх былі афіцэрамі. За гэты подзвіг ён быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. Да моманту выхаду дывізіі на дзяржаўную граніцу снайпер знішчыў яшчэ 25 ворагаў і атрымаў ордэн Славы II ступені. У час баёў ва Усходняй Прусіі ён знішчыў каля паўсотні фашыстаў. Указам ад 29 чэрвеня 1945 г. Б. I. Маскоўскі быў узнагароджаны ордэнам Славы I ступені.

Сямён Фёдаравіч Салаўёў — поўны кавалер ордэна Славы. Родам ён з в. Афанасава Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобл. У 324-й дывізіі быў камандзірам аддзялення разведкі. У час фарсіравання Дняпра ў Быхаўскім раёне ён на чале групы разведчыкау першы пераправіўся на правы бераг. У баі на захопленым плацдарме асабіста знішчыў 12 гітлераўцаў і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Уладзімір Якаўлевіч Карнеенка родам з в. Губеншчына, што на Крычаўшчыне. Быў партызанам палка «Трынаццаць», у снежні 1943 г. стаў байцом Чырвонай Арміі. У лютым 1944 г. цёмнай ноччу рота, у якой ваяваў У. Я. Карнеенка, паспяхова фарсіравала Дняпро і наблізілася да вышыні каля в. Янава Быхаўскага раёна. Калі прагучала каманда да атакі, першы нумар кулямётнага разліку У. Я. Карнеенка разам з іншымі адкрыў шквальны агонь па гітлераўцах. Амаль сорак фашыстаў скасіў Карнеенка. Добра дапамагалі яму ў баі таварышы па разліку Князеў са Смаленска і Раманенка з Вязьмы. Князеў загінуў у тым цяжкім баі. Паранены ў нагу Карнеенка вёў бой да канца. Варожыя ўмацаванні былі ўзяты. За мужнасць і адвагу ён быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, ордэн яму ўручылі тут жа, каля вёскі Янава. Другі ордэн Славы — II стунені — адважны кулямётчык атрымаў таксама ў Быхаўскім раёне, за ўмелыя дзеянні пры ўзяцці вышыні ля в. Красніца. Ордэн Славы I ступені У. Я. Карнеенка атрымаў за мужныя дзеянні ў баі ў раёне Смалявіч.

Выдатна ваяваў ураджэнец Маскоўскай вобласці Павел Іванавіч Балякін. Да пачатку баёў на тэрыторыі Быхаўскага раёна ён быў ужо ўзнагароджаны ордэнамі Славы III і II ступеней. А в. Віляга, што на Быхаўшчыне, запомніў на ўсё жыцце. Быў тады Павел Іванавіч камандзірам узвода 1260-га стралковага палка. Узвод наступаў і раптам вымушаны быў залегчы, бо з дзота гітлераўцы адкрылі моцны агонь. Кожная мінута пагражала новымі ахвярамі. Трэба было штосці рабіць. I старшына Балякін рашыўся. Па баразне. потым па канаве падпоўз ён да дзота і кінуў у амбразуру супрацьтанкавую гранату. Кулямёт змоўк. Узвод падняўся ў атаку. Баявая задача была выканана — новая пазіцыя занята. Праз гадзіну фашысты пайшлі ў наступленне. Атака ішла за атакай, сем іх адбіў узвод, знішчыў больш за трыццаць варожых салдат і афіцэраў. Камандзір узвода П. I. Балякін за мужнасць і адвагу ў гэтым баі быў узнагароджаны ордэнам Славы I ступені.

Дзмітрый Піліпавіч Скварцоў быў камандзірам разліку 76-мм гарматы ў 971-м стралковым палку, які вызваляў паўночную частку Быхаўскага раёна. Артылерысты павінны былі падтрымліваць наступленне пяхоты. Гармата Дз. П. Скварцова выдатна справілася з баявой задачай — знішчыла некалькі кулямётных кропак, мінамётную батарэю і дзот ворага. Пехацінцы пагналі фашыстаў і выйшлі на ўсходні бераг Дняпра ў раёне в. Баркалабава. Каб дапамагчы батальёну фарсіраваць водную перашкоду, байцы падкацілі гармату бліжэй да берага і паставілі на прамую наводку. Трапным агнём былі падаўлены кропкі, і батальён без страт фарсіраваў Дняпро. Потым пераправіліся і артылерысты. Там яны дапамагалі адстаяць і расшырыць плацдарм. За гэта і быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені старшы сяржант Дз. П. Скварцоў. А пасля вызвалення Беластока і Лідзбарка-Вармінскага ў Полышчы ён стаў поўным кавалерам ордэна Славы.

Калі 110-я стралковая дывізія фарсіравала Дняпро ў раёне вёсак Малая Бароўка — Дальняе Ляда, старшаму сяржанту Аляксандру Міхайлавічу Патрацкаму давялося ўзяць на сябе камандаванне ротай, бо паранены камандзір выбыў са строю. Бой быў выйграны, а Аляксандра Міхайлавіча ўзнагародзілі ордэнам Славы III ступені. ГІотым ён стаў поўным кавалерам ордэна Славы за храбрасць і гераізм пры вызваленні Польшчы.

20-гадовы Альмукан Аспанавіч Сямбінаў, ураджэнец сяла Жана-Берлік Цалінаградскага раёна Казахскай ССР, ваяваў у аддзяленні разведкі 1210-га стралковага палка 362-й стралковай дывізіі. У ноч на 28 чэрвеня дывізія павінна была фарсіраваць Дняпро каля Быхава. Як заўсёды, наперадзе ішлі разведчыкі. Альмукан Сямбінаў і яго таварышы першыя пераправіліся цераз Дняпро, замацаваліся на захопленым участку і дапамагалі фарсіраваць раку іншым падраздзяленням. За доблесць і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Быхава, Альмукан Сямбінаў быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. Неўзабаве разведчык зноў паказаў выключную адвагу пры ўзяцці «языка», за што быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені. А поўным кавалерам ён стаў у час Берлінскай наступальнай аперацыі, дзе праявіў ініцыятыву і знаходлівасць.

Бой кіпеў каля в. Касічы Быхаўскага раёна.Радавы Сямён Яфімавіч Васільеў наводзіў лінію сувязі ў стралковы батальён, наступленне якога падтрымлівалі мінамётчыкі. На зваротным шляху да батарэі ён убачыў цяжка параненага камандзіра ўзвода кіравання. Сувязіст перавязаў яго, прынёс ва ўкрыцце, а потым адправіў у медсанбат. За смелыя дзеянні С. Я. Васільеў быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені. Другі раз храбры сувязіст вызначыўся на літоўскай зямлі, поўным кавалерам ордэна Славы стаў на берлінскім напрамку.

Іван Андрэевіч Шыраеў родам з в. Яраслаўка Дуванскага раёна Башкірскай АССР. Яшчэ да баёў на Быхаўшчыне ён быў узнагароджаны ордэнамСлавы III ступені. Калі 6-я стралковая рота фарсіравала Дняпро, у першай лодцы знаходзіўся радавы Шыраеў. Пераправіўшыся на правы бераг, ён адразу ж уступіў у бой і знішчыў больш чым 20 варожых салдат і афіцэраў. За адвагу пры фарсіраванні Дняпра і захопе плацдарма радавы Шыраеў быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені. У Польшчы, пры фарсіраванні ракі Нараў салдат зноў вызначыўся і атрымаў ордэн Славы I ступені.

Глеб Мікалаевіч Зарубін родам з Растова-на-Доне. У час Вялікай Айчыннай вайны быў санінструктарам у 2-м батальёне 1093-га стралковага палка 324-й дывізіі, прайшоў па многіх франтавых дарогах. У час вызвалення Быхаўскага раёна батальён вёў жорсткі бой каля в. Трылесіна. На дапамогу параненым спяшаўся радавы Зарубін. Ён быў лепшым санінструктарам у батальёне і палку. Здавалася, нельга ўзняць галаву ад зямлі — такі шалёны агонь вёў праціўнік. Але там паранены, ён чакае дапамогі, можа памерці ад вялікай страты крыві. I да яго спяшаецца санітар. 14 цяжка параненых воінаў вынес з перадавой у баі каля Трылесіны Зарубін, а за ўсё лета 1944 г.— 96. Выносячы параненых, Глеб Мікалаевіч ніколі не пакідаў іх зброі. Калі нельга было забраць адразу, то потым вяртаўся. Адважны санінструктар быў узнагароджаны ордэнам Леніна, а да гэтага ён ужо меў ордэны Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі.

Іван Васілевіч Маслаў — лётчык, Герой Савецкага Саюза (1.7.1944), родам з в. Ісакава Мажайскага раёна. На фронце знаходзіўся з першага дня вайны, апошні вылет зрабіў на Берлін 1 мая 1945г. Камандзір знішчальнай авіяэскадрыллі старшы лейтэнант I. В. Маслаў прымаў удзел у Рагачоўскай наступальнай аперацыі ў лютым 1944 г., у выніку якой быў захоплены плацдарм у раёне Новага Быхава. I. В. Маслаў вылятаў на прыкрыццё савецкіх войск і раёна пераправы цераз Дняпро ад паветранага нападу праціўніка.

У вызваленні г. Быхава ў чэрвені 1944 г. ў складзе 362-й дывізіі прымаў удзел камандзір узвода разведкі Герой Савецкага Саюза Сцяпан Лаўрэнавіч Ушакоў. Разведчыкі на чале са сваім храбрым камандзірам узялі 13 «языкоў», знішчылі амаль чатырыста фашыстаў.

У вызваленні Быхаўшчыны ўдзельнічала і 144-я Крычаўская артылерыйская брыгада (у складзе 50-й арміі). Камандзір брыгады Канстанцін Аляксандравіч Турчанінаў за мужныя дзеянні пры фарсіраванні Дняпра ў Быхаўскім раёне быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Камандзір артылерыйскай батарэі маёр I. М. Макараў умела арганізаваў своечасовую дапамогу пехацінцам, якія адбівалі шалёныя контратакі праціўніка пры захопе і ўтрыманні плацдарма на правым беразе Дняпра. Маёр I. М. Макараў быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Перад 1291-м палком была пастаўлена задача прарваць абарону праціўніка на паўднёвы ўсход ад хутара Віляга і авалодаць вышынёй. Бой пачаўся 4 сакавіка 1944 г. Не вытрымаўшы націску савецкіх воінаў, гітлераўцы пакінулі вышыню. Больш дзесяці контратак адбілі на працягу сутак байцы батальёна і рота аўтаматчыкаў, якія ўтрымлівалі вышыню. Умела арганізоўваў сістэму агню камбат М. I. Вельмесаў. Мужна дзейнічалі аўтаматчыкі Васіль Кавалёў, Канстанцін Анціпенка і іншыя. Пад ураганным агнём своечасова наладжвалі сувязь і рамантавалі пашкоджанні сувязісты на чале з Р. Ф. Еўдакімавым. Полк паспяхова выканаў ускладзеную на яго задачу. За гэты бой камандзір палка С.М. Дзмітрэнка быў узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага, камандзіры батальёнаў адзначаны ордэнамі Чырвонага Сцяга. А ўсяго за гэту баявую аперацыю былі ўзнагароджаны 143 воіны палка.

Цяжкія і доўгія баі ішлі ў раёне Смаліцы, вёска па некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі. У баях за яе вызначыліся кулямётчыкі 110 й стралковай дывізіі Елкін і Хабібулін. Мінамётчык 82-мм гарматы 1093-га стралковага палка 324-й стралковай дывізіі Іван Фёдаравіч Гогалеў, які паранены не пакінуў поля бою, быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

23 лютага 1944 г. воіны 1071-га знішчальнагасупрацьтанкавага артпалка паміж вёскамі Стара-селле і Лудчыцы ўступілі ў паядынак з 10 варожымі танкамі. У цяжкім баі чырвонаармейцы падбілі больш аа палавіну танкаў, астатніх прымусілі павярнуць назад. Камандзіры гармат А. Адуеў, А. Дзіж, наводчык В. Налдзін былі ўзнагароджаны ордэнамі Славы, наводчык Р. Ткачэнка — ордэнам Чырвонай Зоркі, зараджальшчыкі В. Велесь, М. Півавар, радыст М. Стацэнка — медалямі «За адвагу».

Камандзір 5-й батарэі 887-га стралковага палка 324-й дывізіі Мікалай Міхайлавіч Яфрэменка вызначыўся ў баях пад в. Красніца, яго аднапалчанін сувязіст Пётр Сяргеевіч Маглоў — у баях за в. Мокрае, зараз ён з'яўляецца ганаровым грамадзянінам гэтай вёскі.

936-ы артылерыйскі полк 362-й дывізіі ўдзельнічаў у вызваленні Быхава. За адвагу і мужнасць у баях ордэнам Славы III ступені быў узнагароджаны камандзір гарматы старшы сяржант I. С. Бітус. Старшы сяржант А. М. Груздоў атрымаў ордэн Славы II ступені. Шчырай падзякі ад камандзіра палка М. М. Хахаева заслужылі камандзіры аддзяленняў сапёраў П. П. Селязнёў, сувязі А. А. Арканаў і А. В. Антонаў, медыцынскія сёстры Е.В. Зарубіна, Е. А. Пакулева і іншыя.

Вясной 1944 г. цяжкія баі ў раёне Быхава вяла 362-я стралковая дывізія. Пасля некалькіх шалёных контратак фашысты пачалі псіхічную атаку. Але савецкія воіны стаялі насмерць. Кулямётчык Нургаліеў, цяжка паранены ў абедзве нагі, працягваў бой, пакуль не страціў прытомнасць. Вызначыліся ў гэтым баі таксама старшы сяржант Шабалін, радавы Давыдзенка і іншыя воіны.

Упартыя баі ішлі за в. Хамічы — буйны апорны пункт ворага. Артылерысты першымі пачалі агонь па ўмацаваннях фашыстаў. Толькі батарэяй гвардыі капітана Жураўлёва было разбурана шэсць дзотаў. Мужна дзейнічалі і сапёры. Яны зрабілі дваццаць праходаў у драцяных загародах праціўніка. Асабліва вызначылася аддзяленне сяржанта Г. Марозава. Ён асабіста абясшкодзіў у начной цемры 12 варожых мін. За гэты бой ён быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені (пазней Марозаў стаў поўным кавалерам ордэна Славы). Рашуча дзейнічалі ў гэтым баі і пехацінцы. Асабліва вызначыліся старшы сяржант Ш. Байматаў, камандзір узвода лейтэнант М. Гузнеў, радавы Сафронаў, сяржанты Даурбаеў і Крахінаў, камсорг С. Логінаў, кулямётчыкі С. Галубчыкаў, А. Сарокін, I. Мандрыкін і іншыя.

Немагчыма пералічыць імёны ўсіх воінаў Чырвонай Арміі, якія, не шкадуючы свайго жыцця, змагаліся за вызваленне быхаўскай зямлі ад фашысцкай навалы. Удзячныя быхаўчане ніколі не забываюць аб тым, якой цаной дасталіся нам свабода і незалежнасць, нізка схіляюць свае галовы перад бессмяротным подзвігам савецкіх воінаў у самай цяжкай з войнаў.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных