ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Абаронца ЛенінградаДзмітрый Яфімавіч Аскаленка — Герой Савецкага Саюза (14.2.1943). Нарадзіўся ў 1920 г. ў в. Следзюкі Быхаўскага раёна. 3 сялян. Член КПСС. Скончыў 3 курсы Мінскага політэхнічнага тэхнікума (1937). Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 — 1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 г. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка старшы лейтэнант Дз. Я. Аскаленка вызначыўся пры абароне Ленінграда; адзін з першых авалодаў тэхнікай начных палётаў. У паветраных баях над Ленінградам ён асабіста збіў 14 самалётаў праціўніка, 10 — у групавых баях. Загінуў у паветраным баі 26.9.1942 г. Імем героя названы эскадрылля, у якой ён ваяваў, вуліцы ў Ленінградзе і Быхаве, завулак у Быхаве; у в. Следзюкі на будынку школы, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка. На Ленінградскім фронце не было лётчыка, які не ведаў бы імя паветранага аса Дзмітрыя Аскаленкі. Аб ім пісалі ў газетах, расказвалі па радыё, яго імя перадавалася ад аднаго лётчыка да другога. Дз. Аскаленка першым на Ленінградскім фронце збіў варожы самалёт у начным баі, адным з першых стаў лятаць і праследаваць ворага ноччу. Яго паважалі і любілі за прастату і выключную сціпласць, самаадданасць, вернасць баявому сяброўству, за мужнасць і майстэрства ў баі. 26 верасня 1942 г. шасцёрка савецкіх знішчальнікаў 1-16 завязала над Іванаўскім «пятачком», той пядзяй зямлі каля Неўскай Дубраўкі, дзе ўвосень 1942 г. ішлі асабліва жорсткія баі, паветраны бой супраць 8 варожых Ме-109. Самалёт Аскаленкі быў збіты. Лётчык пакінуў ма-шыну, але парашут не раскрыўся, бо скачок быў зроблены з малой вышыні. I ў апошнім баі Дзмітрый застаўся верным сабе — перш чым кулямётная чарга прашыла яго самалёт, ён паспеў збіць яшчэ аднаго фашыста.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|