ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў В. Круглікава, былога камсорга батальёна 856-га стралковага палкаНадышоў час фарсіравання Дняпра. Камбат падаў каманду. Аднак першая рота чамусьці марудзіла. — Бяжы, Вася, у роту, зрабі ўсё, каб загад быў выкананы,— сказаў мне камандзір. Аказалася, што камандзір роты, нядаўна паранены, адчуў сябе дрэнна. Тады я ва ўвесь голас закрычаў: — Рота, слухай маю каманду! У атаку! Наперад! I пабег да Дняпра. Секлі кулі. Снарады прабівалі варонкі ў лёдзе. Байцы беглі да крутога заходняга берага. Завязаўся рукапашны бой. Батальён авалодаў першай ідругой траншэямі. Вораг адступаў праз лес. I вось мы каля в. Ніжняя Тошчыца. Вось тут якраз у батальёне з'явіўся Данілаў. Як справы? Усё добра. Сам вёў роту ў атаку. Раптам пачуўся рокат матораў із-за хмызняку паказаліся тры нямецкія танкі, за імі пяхота. Мы адкрылі агонь з супрацьтанкавых ружжаў і аўтаматаў. Адзін танк быў падбіты, а два павярнулі назад. Пяхота залягла. Наш батальён зноў кінуўся ў атаку на ворага. Наперадзе атакуючых быў маёр Данілаў. Ён натхняў байцоў. У гэты час і напаткала яго шалёная куля. Фельчар Бандарэнка зрабіла яму перавязку і прапанавала адправіць у тыл. Данілаў катэгарычна адмовіўся. Ён зноў падняўся ўатаку, а за ім кінуліся байцы і камандзіры. Гэта была апошняя атака Данілава. Другая варожая куля абарвала яго жыццё. У час кароткага зацішша мы развіталіся з баявым таварышам і пакляліся адпомсціць за яго. Вылучылі чатырох байцоў, якія павінны былі пераправіць цела загінуўшага цераз Дняпро ў тыл дывізіі.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|