ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў П. Н. Шлеянкова, былога камандзіра мінамётнага разліку ў лыжным батальёне 269-й стралковай дывізіі, настаўніка Чарнаборскай сярэдняй школы Быхаўскага раёна...Пасля прарыву нямецкай абароны я ішоў на лыжах уперадзе разліку. Раптам ззаду пачуў выбух. Гэта ўзарвалася закладзеная ўвосень міна. У мяне, як камандзіра разліку, была лёгкая зброя, наводчык ішоў другім (у яго была бусоль — таксама лёгкая), а трэці, зараджальшчык, нёс ствол мінамёта і націснуў на снег мацней. Загінулі наводчык, зараджальшчык і падносчык пліты, а падносчык мін быў паранены і адпраўлены ў шпіталь. Усе хлопцы разліку ведалі хатнія адрасы адзін аднаго, каб напісаць дамоў у выпадку якога-небудзь здарэння з сябрам. Падносчык мін Мікалай Судзілоўскі трапіў у шпіталь, які знаходзіўся ў Касцюковічах. Крыху ачуняўшы, напісаў маці пісьмо аб маёй смерці.
На шчасце, мая маці праплакала тады толькі адзін дзень, а вечарам паштальёнка прынесла маё пісьмо. Па даце пісьма ўсёй вёскай рашылі, што я жывы. Наступныя мае пісьмы канчаткова пацвердзілі гэту думку. А мяне пасля таго прызначылі камандзірам аддзялення аўтаматчыкаў у першую роту старшага лейтэнанта Кананевкава. Мы ўдзельнічалі ў баях за вёскі Ніканавічы, Прыбар. У Прыбары, як даведаліся пазней, размяшчаўся буйны нямецкі штаб. Вакол вёскі былі створаны магутныя ўмацаванні, паміж дрэвамі спіраллю наматаны калючы дрот. Ён амаль не бачны быў з-пад снегу, тым больш уначы. Лыжнікі нашага аўтаматнага ўзвода незнарок і наскочылі на спіраль. Лыжы заблыталіся ў дроце і іх нельга было выслабаніць. Давялося залегчы і прыняць бой, фашысты нас заўважылі і асвяцілі наваколле ракетамі. На шчасце, перада мною аказалася таўшчэзная, у два абхваты сасна. Яна, як добрая сястра, прыкрыла і выратавала мяне ад варожых куляў. Усю ноч наш лыжны батальён вёў бой, а пад раніцу нас змянілі стралковыя часці. За тыя баі я быў узнагароджаны медалём «За адвагу». ...Прайшлі гады. I вось аднойчы, ужо ў наш мірны час, на пілараму ў вёску Чорны Бор прывезлі сасновыя бярвенні на распілоўку. Радаваліся будаўнікі, што будуць добрыя дошкі. Запусцілі раму, і праз метр — паўтара пачуўся лязг жалеза, і дзве пілы лопнулі, як струны. Пачулася лаянка піларамшчыкаў. Я ў гэты час праходзіў недалёка і спытаў, у чым справа. Ды вось чортавы калодкі рвуць ужо чацвёртую пілу,— адказалі рабочыя. А адкуль лес? — пытаю. 3 Прыбарскага лясніцтва,— адказаў прараб саўгаса, які тут прысутнічаў. Тады ўсё зразумела! Адпілуйце 1,5—2 метры ад камля, і пілы не будуць ірвацца. Адкуль ведаеш? Я расказаў пра бой пад Прыбарам, пагладзіў сасновы камель, які, магчыма, выратаваў мне жыццё ў далёкім 1943 годзе...
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|