Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Партызанскія часопісы




Былы рэдактар падпольнай раённай газеты «Партизан Быховщины» М. П. Куракін успамі-наў, што ў палках ваенна-аператыўнай групы выдаваліся рукапісныя часопісы. Аб чым пісалі яны ў той грозны час? Дзе і як выдаваліся, хто іх рэдагаваў? Пачаўся пошук партызанскіх выданняў. Праходзілі тыдні, месяцы. I вось першая знаходка: у жыхара Бабруйска, былога сакратара партбюро 810-га партызанскага палка М. М. Балыкіна захаваўся другі нумар часопіса «Партизан Быховщины», выдадзены ў кастрычніку 1943 г. На 68 старонках машынапіснага тэксту змешчана дваццаць тры матэрыялы. Сярод іх артыкул памочніка камісара па камсамолу Пятра Дамброўскага «25 год Ленінскага камсамола», карэспандэнцыі партызан Антоненкі, Радчыкава, Шарсцінава, замалёўка Баркова. Цікавы літаратурны раздзел часопіса, які адкрывае верш народнага паэта рэспублікі Якуба Коласа «Заняволенай Беларусі». Далей ідзе падборка твораў партызана Міхаіла Мельнікава. Яго верш «Уставай, беларускі народ!» страсна клікаў на барацьбу супраць фашысцкіх прыгнятальнікаў. Змешчаны таксама верш Гулянкова, балада Аўтушкова, паэма Сібрына, партызанскія песні. Партызан Лысоў праілюстраваў часопіс малюнкамі, карыкатурамі, застаўкамі. Вось толькі адзін малюнак: хлопчык канваіруе ў лес трох фашыстаў, а ніжэй подпіс:

Откуда, парнишка?

Из деревни вестимо. Крестьяне их ловят,

А я отвожу...

Рэдагаваў часопіс М. Баркоў, мастацкім афарміцелем быў партызан Старавойтаў. Часопіс выдаваўся непасрэдна ў партызанскім лагеры.

Хацелася, аднак, даведацца і пра першы нумар часопіса, калі ён выйшаў. Як склаўся далейшы лёс ваенкораў часопіса? Гутаркі з былымі партызанамі, пісьмы ў розныя куткі краіны прынеслі свой плён. Сярод шэрагу адказаў быў і самы доўгачаканы — ад былога рэдактара часопіса камісара 1-га батальёна М. М. Баркова, які настаўнічаў у Буда-Кашалёве. Мікалай Мікітавіч пісаў: «...Першы нумар часопіса выйшаў у жніўні 1943 г. ў чатырох экземплярах. Напісаны ён быў ад рукі. У ім змяшчаліся апавяданні партызан аб баявых дзеяннях і іншыя матэрыялы. Якая была радасць, калі пры разгроме нямецкага гарнізона нашы партызаны захапілі машынку з рускім шрыфтам. Цяпер можна было павялічыць тыраж часопіса. Вырасла яго папулярнасць, пашырыўся актыў ваенкораў. Нам прыносілі свае артыкулы камандзіры, палітработнікі, радавыя партызаны, а таксама насельніцтва.

Часопіс разыходзіўся па ротах. У перапынках паміж баямі партызаны чыталі артыкулы і вершы сваіх таварышаў, падказвалі, якім павінен быць наступны нумар. Калі яны ішлі на баявое заданне, то бралі з сабой часопіс. У вёсках партызаны праводзілі мітынгі і чыталі часопіс. Асобныя экземпляры яго пакідалі сувязным для работы сярод насельніцтва...».

Затым прыйшло пісьмо і ад У. С. Лысова — былога камандэіра аддзялення, мастака рукапіснага партызанскага часопіса. Ён расказаў, што многія карыкатуры маляваў амаль з натуры. Напрыклад, мастак сам быў сведкай, як піянер канваіраваў у партызанскі лагер трох фашыстаў, якіх абяззброілі сяляне. Пасля злучэння партызан з часцямі Чырвонай Арміі Лысоў да самай пенсіі працаваў шахцёрам у Данбасе.

Адгукнуўся з Калінінграда і намеснік рэдактара часопіса партызанскі паэт М. С. Мельнікаў, чые вершы і да гэтага часу памятаюць былыя партызаны. Былі ў пісьме такія радкі: «Ваша пісьмо прынесла мне нямала хвалюючых мінут — і радасных, і горкіх: вайна ёсць вайна. I ведаем мы яе не з кніг. I вось яна, нечаканая сустрэча з мінулым — далёкім, цяжкім, гераічным. Скрыгат падарваных рэек, кулямётны пошчак, а з сэрца рвуцца радкі: «Народ замучаны, уставай!» Так, пісаў я тады многа. Шкада, што безнадзейна загінуў мой партызанскі сшытак, а ў ім было добрых пяць-шэсць дзесяткаў вершаў, напісаных сэрцам і крывёю...».

Міхаіл Самуйлавіч на ўсё жыццё застаўся верным журналістыцы.

Прыйшла вестка з Пяцігорска і ад С. Р. Старавойтава, мастацкага афарміцеля часопіса.

«...Калі атрымаў пісьмо,— піша ён,— жонка і ўнучка былі здзіўлены маім хваляваннем. А як жабыло не хвалявацца! Упершыню пасля столькіх гадоў на мяне зноў павеяла беларускім лесам. А колькі радасці прынесла мне фотакопія тытульнай старонкі часопіса «Партизан Быховщины». Уяўляеце, што такое ўбачыць плён сваіх рук праз многа гадоў? Так, друк саслужыў важную ролю ў развіцці партызанскага руху ў прыдняпроўскіх лясах...»

Г. Е. Барысаў.

 

Перад вызваленнем






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных