Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў М. А. Труснова, былога камандзіра 108-га партызанскага атрада імя Р. I. Катоўскага




У чэрвені 1942 г. каля в. Чырвоны Бераг у наш атрад прыйшла Жэня Дзергачова з в. Вотня, студэнтка медінстытута. Бацька яе, стары бальшавік, былы камандзір партызанскага атрада часоў грамадзянскай вайны, а потым камісар палка Чырвонай Арміі, у першыя ж дні вайны пайшоў разам з адступаючымі чырвонаармейцамі. Маці гітлераўцы расстралялі.

Камсамолку залічылі ў групу разведкі. Тут яна пасябравала з масквічом, былым лётчыкам Генадзем Бармашэнкам. Жэня і Генадзь імкнуліся на заданні хадзіць разам. Перад выхадам з Шапчыцкіх лясоў былога Журавіцкага раёна мы накіравалі Генадзя і Жэню ў разведку ў в. Свержань. Там яны трапілі ў засаду. Разведчыкам удалося вырвацца, але Бармашэнка быў цяжка паранены. Немцы паднялі па трывозе бліжэйшыя гарнізоны і пачалі праследаваць наш атрад. Пад кулямі днём вымушаны былі мы перапраўляцца на ўсходні бераг Сожа. Было гэта на поўдзень ад Кармы. Генадзя Бармашэнку паклалі ва маленькую лодку. Жэня плыла за лодкай пад градам куль, падштурхоўваючы яе ўперад. На беразе вынесла параненага сябра ў бяспечнае месца. Але фашысты паспелі выставіць эаслон і на гэтым беразе. Больш 2 гадзін працягваўся бой, пакуль байцы атрада прарваліся ў Струменскія лясы. Наша група прыкрыцця з 9 чалэвек так і не змагла пераправіцца. Давялося адысці ўверх па Сожы, потым вярнуцца ў Быхаўскі раён, каб працягваць дыверсійную работу.

Аб далейшым лёсе разведчыкаў Я. Дзергачовай і Г. Бамашэнкі мне стала вядома толькі пасля вайны. Мужная дэяўчына зрабіла ўсё, што змагла, кааб выратаваць Генадзя. Яна зноў пераправіла яго на заходні бераг Сожа. Дастаўшы фурманку. спадзявалася адвезці разведчыка да знаёмых. Дзяўчына ведала, што рызыкуе, але інакш паступіць не магла.

Па дарогах шнырылі паліцэйскія, яны і затрымалі Жэню, знайшлі ў возе з сенам параненага разведчыка. Спачатку іх даставілі ў кармянскую паліцыю, потым перавялі ў бальніцу, каб зноў працягваць допыты. Жэня рыхтавала ўцёк, але напярэдадні разведчыкаў пад узмоцненай аховай павезлі ў Журавічы. Іх жорстка катавалі але яны не выдалі партызанскай тайны. Сведкамі гібелі мужных патрыётаў былі многія жыхары Журавіч. Была там і Вольга Міронава з в. Лазаравічы, якую партызаны паслалі даведацца аб лёсе разведчыкаў. Дачка камісара партызанка Я. С. Дзергачова прыняла смерць з высока ўзнятай галавой. «Памятайце, людзі! Мы нікога не выдалі, не здрадзілі Радзіме» — паспела крыкнуць Жэня ў апошні момант жыцця...

 

Жыве ў народзе…

Марат Казлоў нарадзіўся ў 1930 г. ў в. Ветранка. У 1941 г. скончыў тры класы Ветранскай сярэдняй школы. 3 студзеня 1942 г. сувязны патрыятычнай групы, з чэрвеня 1942 г. партызан-разведчык атрада I. П. Дзюбы 1-й Быхаўскай партызанскай брыгады. У ліпені 1942 г. ў час выканання задання ў в. Кузькавічы быў схоплены ворагам і па-зверску закатаваны.

Пахаваны юны герой у в. Ветранка. У Быхаве Марату Казлову пастаўлены помнік, яго імем названа вуліца. Імя Марата Казлова прысвоена піянерскім дружынам Ветранскай сярэдняй школы і Быхаўскай сярэдняй школы № 1. Яго імя прысвоена цеплаходу. Юнаму мсціўцу прысвяцілі свае паэмы Раіса Баравікова і Васіль Маеўскі, твор якога (з некаторымі скарачэннямі) друкуецца ніжэй.

СЛОВА ПРА МАРАТА КАЗЛОВА

...«Марата Казлова я ведаў,—

Стары партызан уздыхнуў,—

У пачатку вайны ў легенду

Хлапчынка героем шагнуў!.. Паклікаў Марата аднойчы

У трывожныя дні камандзір:

«Ёсць справа адказная, хлопча:

У разведку патрэбна схадзіць».

...Ішоў наш Марат па дарозе

Няспешнай дзіцячай хадой.

На палачцы торбачка з хлебам

Вісіць у яго праз плячо,

Апратка ў хлапчынкі, што трэба,

Зірнеш — ну як ёсць пастушок.

Пяньковай пашлёгвае пужкай —

За вечар ён сам яе звіў...

Кукуе ў лесе кукушка,

Навокал звіняць салаўі.

Ды толькі лясное пяянне

Марата не вабіць зусім:

Адказнае ў хлопца заданне —

Жыве піянер толькі ім.

Вёрст колькі адмераў хлапчына.

Тым часам і сонца ўзыйшло.

Прысеў пад кустом у лагчыне —

Наперадзе тое сяло.

«Засела там лютая зграя»,—

3 агідай туды ён зірнуў

З'еў хлебца апошні акраец,

Крынічнай вадзіцы глынуў.

Падняўся... Да першае хаты

Сто крокаў, не болей хады,

Як голас прапіты, хрыпаты

Данёсся: «Гэй ты, ком сюды!»

Пачуўшы нядобрыя словы,

Марат нетаропка ідзе:

«Паночак, зблудзіла карова...

Рабая... мо бачылі дзе?»...

«Карова, сказаў?!. Без

падманкі?! —

На хлопца глядзіць паліцай.—

Адкуль сам?..»

«Ды з вёскі Ветранкі!»

«3 Ветранкі?!. Тады пачакай...»

I бобік прарэзліва свіснуў —

I ў момант з'явіўся другі.

3-пад броў-капшукоў ненавісна

Глядзелі не вочы — кругі.

«Ага! Мой знаёмы,— магчыма

Ён ледзьве Марата не еў.—

Чаму ж ты адсюль, лайдачына,

Не едзеш у свой Магілёў? —

I да паставога.— Страчаўся

Я з ім, жабраком, разоў пяць...»

«А мне ж пастухом ён назваўся..

3 Ветранкі»... «3 Ветранкі?!.

Узяць!

То ж там па начах партызаны,

Казалі, бываюць штораз...

Магчыма, і гэты засланы

Як шпік партызанскі да нас»...

«Дрэнь справа,— на сэрцы ў

Марата

Трывога і роспач-нуда.—

Ды што б ні рабілі мне каты —

Не здраджу, сваіх не прадам...»

Хадзіў камендант ганарыста,

Круціў у руцэ рэвальвер:

«Я знаю: ты сын камуніста

I сам камуніст...Піянер!..

Але мы не будзем пра тое...

Жыццё ты сваё зберажэш,—

І ў бок паказаў ён рукою,—

Туды нас, у лес, павядзеш...

Пакажаш стаянку бандытаў,

Не будзеш у жмуркі гуляць—

I станем з табою мы квіты:

Не будзем табе назаляць...»

«Дык вось вы чаго захацелі?!—

Падумаў Марат.—Дабракі!..

Ах, кааб вы ўсе струпянелі

3 шаленае зграі ваўкі!»

Акружаны лютаю зграяй

Юнак паўтарае адно:

«Нікога, нічога незнаю,

I ўлесе не быў я даўно».

«Незнае?! Усыплем — прыпомніць!

Пакласці на стол смаркача!»

Пад палкамі страціў

прытомнасць

Марат, ды ні слова...Маўчаў...

«3якогаёнвыраснасення?!—

Ад злосці фашыст аж шалеў,—

Прайшоў я дарог шмат ваенных,

А з гэткімі справы не меў».—

І кажа з павязкамі катам: —

«Што трэба—ад хлопца ўзяць!

Вы ж трэцяга рэйха салдаты

Павінны як след ваяваць!»...

Паклалі хлапца на фурманку —

Звязаны,увесь у крыві...

Прывезлі яго пад Ветранку

Крычаць: «Ну, давай назаві

Па прозвішчу ўсіх партызанаў,

I колькі іх там? Ну, кажы!..»

3 пагардай Марат на іх глянуў:

«Іх хопіць, каб вас падушыць!»

Што як адбывалася далей —

Дазналіся мы апасля...

Бярозы ў жалобе стаялі,

Страсаючы слёзы з галля.

На захадзе сумная тлела

Палоскаю вузкай зара,

Знайшлі мы Маратава цела

У канаве паблізу яра.

Крываваю плямаю зорка

Ірдзела на целе яго.

0, што вы, майстры

жывадзёрства,

Зрабілі? Спалі вас агонь!

Жывому павырвалі вочы,

Адрэзалі вушы і нос.

0, колькі пакутаў наш хлопчык

Нялюдскіх тады перанёс!

Не плакаў ніхто, хоць і ныла,

Палала душа, як агонь,

Калі апускалі ў магілу

Мы юнага сябра свайго.

3 тых дат ён жыве ў народзе

Марат патрыёт-партызан:

У разведку ў легендах ён

ходзіць»,—

Закончыў расказ ветэран...

 

«Памру камсамолкай...»

Дзевятнаццаць гадоў споўнілася Веры Самалётавай, калі пачалася вайна, а яе родная вёска Сядзіч была занята ворагамі. Вера стала членам маладзёжнай патрыятычнай групы, а з лета 1942 г.- сувязной 425-га партызанскага атрада, затым палка. Па яе разведданых партызаны правялі некалькі баявых аперацый. Дзейнічала камсамолка ўмела і адважна. Рызыкуючы жыццём, яна прабіралася ў варожыя гарнізоны і выконвала самыя небяспечныя заданні. У лютым 1944 г. пры выкананні чарговага задання Веру схапілі гітлераўцы. Пасля жорсткіх допытаў і катаванняў, нічога не выведаўшы, фашысты ўтапілі Веру ў Дняпры.

Адважнай беларускай партызанцы Веры Паўлаўне Самалётавай паэт А. Гаджы-Касімаў прысвяціў паэму «Вера», урывак з якой друкуецца ніжэй.

...Февральские ветры в ледовые

латы

Сковали просторы земли.

В разорванном платье

фашистские гады

Ее на мороз увели.

От холода ежится фриц.

Замерзая,

Шинельный поднял воротник.

А Вера по снегу ступает босая,

В бедро упирается штык.

Кровь стынет и тело, как

камень,

Но девушку нет, не сломить!

Замерзшими еле ступая ногами,

Она продолжает твердить:

«Умру комсомолкой. Не выдам

вовеки.

Меня не страшит даже смерть.

Прекрасно родиться на свет

человеком,

Прекраснее — им умереть!»

Окончив над Верой ужасные

пытки,

Эсэсовец ей пригрозил:

«Подумай до завтра. Не

сделай ошибки.

А утром допрос повторим».

...Мороз в двадцать градусов —

это не шутка!

Февральская ночь на дворе.

И снежные ели стоят в полушубках,

И крыши в сплошном серебре.

Фашисты втолкнули прикладами

Веру

В сарай и захлопнули дверь.

А ветер холодный метался за

дверью,

Ревел, как разгневанный зверь...

Всю ночь простояла у стенки

сарая.

Но вот ноступил и рассвет.

Фашисты ключами сарай

отпирая,

Гадали: «Жива или нет?»

Эсэсовец. молча войдя к

партизанке,

Застыл неподвижно в дверях:

— Ну, что ж, вот и утро.

Но я буду кратким.

Судьба твоя в наших руках.

Ну, где партизаны? Молчишь?

Пожалеешь

О том, что, как рыба молчишь...

Ну, хватит! Молчать ты, я вижу,

умеешь,

Тем лучше! Навек замолчишь!»

Застыли огромные белые льдины

Безмолвно над гладью реки.

На льду остановка. И вот из

кабины

Ступили на лед сапоги.

Эсэсовец что-то прокаркал

шоферу.

Минуту спустя, топором

Тот стал вырубать кругловатую

прорубь,

И лед зазвенел над Днепром.

Работа окончена. Прорубь

готова.

К ней Веру враги подвели.

И слова не дали,

последнего слова.

А солнце вставало вдали.

И крикнула Вера: «Вот солнце,

Вот солнце победы встает!..»

Толчок, и над Верой сомкнулись

днепровские воды.

Лизнув ослепительный лед.

 

 

ВАЛЯ КУРАКІНА

Были ребята солдатами...

Их называли орлятами

В годы последней войны.

Словы гэтага верша нібыта напісаны пра юную партызанку Валю Куракіну з в. Сарочына і тых хлопчыкаў і дзяўчынак, што ў барацьбе з ворагам нароўні з дарослымі пераносілі ўсе пакуты вайны. Валя Куракіна вучылася ў Макранскай сярэдняй школе, скончыла 7 класаў. Была вельмі жывой, таварыскай дзяўчынкай. У гады вайны яе бацька, Мікалай Паўлавіч Куракін, узначаліў 425-ы партызанскі атрад. 15-гадовая Валя разам з сям'ёй прыйшла ў партызаны ў 1942 годзе, стала ў атрадзе бацькі медсястрой. Партызаны любілі дзяўчыну за смеласць, ласкава называлі сястрычкай. Аднак Валя не толькі выходжвала сваіх параненых таварышаў, а ў патрэбны момант магла і абараніць бездапаможных у шпіталі. Трапна страляць яна навучылася яшчэ ў школе, у ваенна-стралковым гуртку.

У красавіку 1944 г. Валя захварэла на тыф. Вырашылі да выздараўлення схаваць яе ў в. Ка-січы. Неўзабаве ў вёску ўварваліся фашысты і схапілі хворую. «Партызанка!» — крычалі раз'юшаныя фашысты знайшоўшы пад яе падушкай рэвальвер. Зусім слабую дзяўчынку завезлі ў магілёўскую турму і закатавалі.

...Прайшлі гады. Яе аднагодкі — ужо сталыя людзі. Аднак жыве ў сэрцах людскіх памяць аб слаўнай партызанцы. Яна, гэта памяць, у справах піянерскіх дружын і атрадаў, якім прысвоена імя піянеркі, у працоўных здабытках маракоў цеплахода «Валя Куракіна» ардэнаноснага Латвійскага параходства, у назве вуліцы ў нашым родным Быхаве.

Л. Рындзіна

 

Залічаны навечна

17 чэрвеня 1941 г. Міша Кузьміноў, сакратар камсамольскай арганізацыі калгаса «Іскра», атрымаў табель паспяховасці. «Быць табе, Міша, паэтам!» — не аднойчы гаварыў настаўнік мовы і літаратуры Ц. Д. Прынц. Яму падабаліся шчырыя, з грамадзянскім пафасам вершы лепшага вучня ў класе. А праз пяць дзён пачалася вайна. Юнак ірваўся на фронт, але ў армію не бралі — не падыходзіў па ўзросту. З чэрвеня да 10 ліпеня сакратар камсамольскай арганізацыі разам з камсамольцамі роднай вёскі Іскань працаваў на будаўніцтве ўмацаванняў на беразе Дняпра. Капаць акопы і траншэі, супрацьтанкавыя равы яшчэ неакрэплым юнакам было справай нялёгкай. Аднак ніхто не скардзіўся на цяжкасці, працавалі і пад кулямётным агнём варожых самалётаў. Вораг падыходзіў усё бліжэй і бліжэй — трэба было спяшацца. Ужо захоплены Быхаў, Новы Быхаў, Ніканавічы. 27 ліпеня ў Іскань уварваліся акупанты (чырвонаармейцы адступілі да в. Пахар). Цяпер лініяй фронту стала родная вёска, і гітлераўцы ўсё насельніцтва выгналі да Дняпра, у свой тыл. Вярнуліся ў вёску толькі праз месяц. Дзесьці далёка на ўсходзе чуліся глухія выбухі. «Збіраць зброю і патроны»,— вырашылі камсамольцы. Міша няспынна шукаў сувязей з партызанамі. Захавалася фатаграфія камсамольца з надпісам: «1942 год — год маіх вандраванняў па рускай зямлі, калі давялося перанесці шматлікія цяжкасці. 15 чэрвеня 1942 г.». У атрад Мішу не ўзялі — на месцах свае людзі патрэбны былі не менш, чым у лесе. I Міша Кузьміноў стаў партызанскім сувязным.

Летам 1943 г. налёты фашыстаў у вёску сталі пастаяннымі — хапалі моладзь і забіралі з сабой. Заставацца далей было небяспечна, і Міша пайшоў у атрад Р. А. Варажышчава, што раэмяшчаўся ў Хачынскім лесе.

У кастрычніку 1943 г. групы і атрады, аб'яднаўшыся вакол партызанскага палка «Трынаццаць», вялі цяжкія кровапралітныя баі супраць адборных гітлераўскіх часцей. Гэтыя баі ўвайшлі ў гісторыю партызанскага руху як Боўкінская абарона.

— 10 кастрычніка мне запомнілася асабліва,— успамінае М. М. Семчанка, аднавясковец Мішы.— Я ляжаў у акопе з ручным кулямётам. Разам са мной былі Міша Кузьміноў і яшчэ адзін партызан. Чакалі немцаў з боку Смаліцы. Пасля артабстрэлу немцы рушылі на нашы пазіцыі. Адкрываем агонь. Гітлераўцы заляглі, а потым кінуліся на нашы акопы. Кузьміноў падняўся, каб кінуць гранату. Над галавой засвісталі кулі. «Кладзіся!» — крыкнуў я. Весці агонь з акопа было нязручна. Я падняўся і пачаў страчыць з кулямёта. I раптам па нагах штосьці ўдарыла. Разрыўная куля прабіла ногі. За кулямёт лёг Міша. Напэўна, я страціў на нейкі час прытомнасць, бо калі адкрыў вочы, у акопе нікога не было, ззаду адыходзілі двое. Я пачаў крычаць, што жывы. Не вярнуліся. Думаў: цяпер усё, кінулі аднаго. Аднак хутка Кузьміноў вярнуўся з некалькімі партызанамі і панеслі мяне па балоце.

Параненага М. Семчанку Кузьміноў з таварышамі вынеслі з лесу і ноччу прынеслі ў в. Доўгае. Паколькі вяртацца ў блакіраваную зону не мела сэнсу, а сувязь з атрадам была страчана, Міхаіл вярнуўся дамоў. У канцы лістапада ў яго родную вёску ўвайшлі байцы Чырвонай Арміі і хлопец стаў чырвонаармейцам. I зноў яму давялося змагацца з ворагам у сваім родным раёне. Міхаіл у першых баях звярнуў на сябе ўвагу і заслужыў павагу франтавікоў. Шмат расказваў аб зверствах акупантаў, барацьбе партызан.

У баі пад в. Дабужа ён першы кінуўся ў атаку і быў цяжка паранены. Таварышы зрабілі ўсё, каб выратаваць баявога сябра, але раны былі смяртэльныя. 17 студзеня 1944 г. цела воіна прывезлі ў родную вёску. Узвод салдат і ваенны аркестр праводзілі яго ў апошні шлях.

За гэты подзвіг імя былога сакратара камсамольскай арганізацыі калгаса «Іскра» Міхаіла Кузьмінова занесена навечна ў спісы камсамольскай арганізацыі Быхаўскага раёна. На яго імя выпісаны камсамольскі білет, які перададзены на захаванне ў музей Ісканскай школы.

 

Аня і Сяргей

Быў ліпень 1941 года. Па шашы Магілёў — Гомель няспынна рухаліся калоны фашысцкіх танкаў і аўтамашын. I хоць вёска Старая Трасна размяшчалася далёка ад шашы, за лесам, але і сюды даносіўся гул, звінелі шыбы ў вокнах, паветра было насычана пахам гару.

Аднойчы ў поўдзень з-за аблокаў нечакана вынырнулі бамбардзіроўшчыкі з чырвонымі зоркамі на крылах і абрушылі бомбавы ўдар на шашу. Загарэліся танкі і аўтамашыны, узнік моцны пажар. Калі самалёты ляглі на зваротны курс, адзін з іх быў падбіты. Лётчык (ім быў Аркадзь Сяргеевіч Куракін) прызямліўся на парашуце ў лесе недалёка ад Старай Трасны. У яго былі перабіты ногі, ён страціў прытомнасць. Невядома, чым бы гэта скончылася, кааб не жыхар вёскі Лазар Пугачоў, які знайшоў Куракіна ў лесе недалёка ад дарогі і схаваў у больш надзейным месцы. Дапамаглі яму яго пятнаццацігадовы сын Сяргей і суседская дзяўчынка Аня Лёгкая. Яны змайстравалі ў лясным гушчары невялікі будан і перанеслі туды лётчыка. Рызыкуючы жыццём (у вёсцы ўжо стаялі гітлераўцы), Сяргей і Аня штодня прабіраліся ў лес і прыносілі лётчыку ежу, рабілі перавязкі.

Праз тры месяцы, калі загаіліся раны, лётчык сардэчна развітаўся з юнымі патрыётамі і пайшоў на ўсход.

...Ранняй вясной 1942 г. да Дняпра падышла група партызан. Ім неабходна было пераправіцца на правы бераг ракі. Старшы групы, сакратар Чэрыкаўскага падпольнага райкома партыі Храмовіч, папрасіў Аню Лёгкую дастаць лодку. Гэтабыло цяжкае і небяспечнае даручэнне. Гітлераўцы адабралі ўсе перапраўныя сродкі і звезлі іх у Быхаў. Ускінуўшы невялікі клуначак на плечы, Аня пайшла ў горад. Днём разведала, дзе стаяць прывязаныя лодкі, і, як толькі сцямнела, пракралася да прыстані і нажом перарэзала вяроўкі. Лодкі, падхопленыя цячэннем. паплылі. У адной з іх, лёгшы на дно, плыла дзяўчына. За сваёй вёскай Старая Трасна дзяўчына вылавіла яшчэ дзве лодкі і прыгнала іх да берага. Заданне партызан было выканана.

На лодках, надзейна схаваных у зарасніку вербалозу, Аня перавезла цераз Дняпро многіх партызанскіх разведчыкаў і падрыўнікоў з розных атрадаў Магілёўшчыны.

Неацэнную дапамогу аказалі Аня і Сяргей у канцы 1943 г. партызанскаму палку «Трынаццаць». Прарваўшы кальцо варожай блакады ў прыфрантавой палосе, полк ішоў на захад. Трэба было за адну ноч фарсіраваць Дняпро. Камандзір палка Грышын паслаў да ракі Фёдара Рапнёва з групай партызан, каб падрыхтаваць пераправу. Партызаны звярнуліся за дапамогай да Ані і Сяргея, і яны выручылі народных мсціўцаў. Разведаўшы падыходы да ракі і выбраўшы месца для пераправы, яны прыгналі лодкі, амаль усю ноч перавозілі партызан і ўзбраенне на правы бераг Дняпра. За здзейснены подзвіг Аня і Сяргей былі ўзнагароджаны баявымі медалямі «За адвагу».

...Улетку 1944 года, калі была ўжо вызвалена родная вёска Старая Трасна, над ёю аднойчы нізка праляцеў наш штурмавік і скінуў на зямлю вымпел. У ім была запіска Сяргею і Ані ад выратаванага імі ў пачатку вайны лётчыка...

Г. Е. Барысаў

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных