ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў П. М. Дамброўскага, былога памочніка камісара па камсамолу 810-га партызанскага палка Быхаўскай ВАГУ 1942 г. Цэнтральны Камітэт ЛКСМБ накіраваў на акупіраваную ворагам Магілёўшчыну групу камсамольцаў-беларусаў, у складзе якой быў і я. Было мне тады дваццаць гадоў. Перад намі стаяла задача разгарнуць агітацыйную і арганізатарскую работу сярод моладзі, узняць усіх, хто мог трымаць зброю ў руках, на барацьбу супраць акупантаў. У сярэдзіне лета наша група прыбыла ў Быхаўскі раён у размяшчэнне 810-га партызанскага атрада, які ў той час дыслацыраваўся ў лесе каля в. Дзедава. Партызаны прынялі нас як дарагіх гасцей. Асноўным касцяком у атрадзе былі камсамольцы і моладзь. Вялікім аўтарытэтам карысталіся ў партызан Вася Каваленка, Мікола Сідарэнка, Аня Каваленка з в. Чырвоны Бераг, Ніна Максімава з Ліпавага Рогу, а таксама хлопцы і дзяўчаты, якія па розных прычынах апынуліся ў вайну на Быхаўшчыне; Саша Лысенка, Валянцін Крывашэеў, Іван Сяржант і многія іншыя. Спачатку я быў падрыўніком у дыверсійнай групе, потым камандзірам аддзялення, а з студзеня 1943 г.— памочнікам камісара атрада па камсамолу. Наш атрад увесь час папаўняўся. Ішлі да нас людзі, якія мелі вопыт ваенных дзеянняў, шмат было і маладых партызан, якім яшчэ трэба было вучыцца ваяваць. У кастрычніку 1943 г. атрад разгарнуўся ў партызанскі полк. У ім было каля 120 камсамольцаў. Усе яны па-геройску змагаліся з ворагам. Грымела слава аб разведчыках і падрыўніках Васю Каваленку і Міколе Сідарэнку. Аднойчы група, у якую ўваходзіў і я, пайшла выконваць заданне на чыгунку. Паспрабавалі падабрацца да палатна непадалёку ад 15-га раз'езда, але не змаглі — фашысты пільна ахоўвалі чыгунку. Падаліся ў бок Камарыч. I там нас напаткала няўдача. Тады Каваленка і Сідарэнка, якія выдатна ведалі падыходы да чыгункі, прапанавалі правесці дыверсію пад Рагачовам. Там нам пашанцавала — быў скінуты варожы цягнік з жывой сілай і тэхнікай. А камсамолец-падрыўнік Міша Лазоўскі! 10 эшалонаў пусціў ён пад адхон. Пры спробе падарваць адзінаццаты адважны партызан загінуў. У канцы кастрычніка 1943 г., калі адзначалася 25-я гадавіна з дня нараджэння Ленінскага камсамола, усе камсамольцы палка атрымалі баявое заданне: хто ішоў на чыгунку, хто ў засаду ці на «паляванне» за ворагам, хто са зводкамі Саўінфармбюро ў вёскі. I амаль усе вярнуліся з удачай. Не вярнуўся толькі Мікола Мельнікаў. На яго групу (6 чалавек) напаў узвод фашыстаў. Юнакі знішчылі шмат гітлераўцаў. Але ад варожай кулі загінуў і іх камандзір. Неацэнную дапамогу атрымлівалі мы ад камсамольцаў і моладзі, якія не былі ў партызанскіх атрадах разам з намі, але выконвалі не менш адказныя і рызыкоўныя заданні: з'яўляліся нашымі сувязнымі. Яны былі ў кожнай вёсцы. Праз іх полк атрымліваў звесткі аб дыслакацыі ворага, яго планах. Мы ў сваю чаргу забяспечвалі сувязных лістоўкамі, газетамі, зводкамі. Пры дапамозе нашых баявых памочнікаў на месцах нам удалося, напрыклад выявіць засланага ў полк фашысцкага шпіё'на. Камсамольцы Быхаўшчыны горача любілі Савецкую Радзіму і смела ішлі за яе ў бой.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|