ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў М. М. Алейнікава, былога камісара 2-га батальёна 152-га партызанскага палкаПа сіле, адважнасці і спрыту Рыгору Давыдкіну не было роўных у нашым батальёне (мне давялося самому фарміраваць гэты батальён, і я добра ведаў кожнага партызана). У нас было ад 300 да 350 байцоў, амаль палова якіх — кадравыя салдаты і камандзіры, якім пашанцавала ўцячы з канцлагераў і засценкаў гаспадароў «новага парадку». Рыгор Давыдкін - сібірак, паляўнічы — быў вялікім майстрам па захопу «языкоў». Толькі за зіму 1943 г. ён даставіў у полк 10 афіцэраў. Аднойчы ён выпадкова наткнуўся на санны абоз гітлераўцаў. Скурчыўшыся ад марозу, яны беглі за санямі. На некаторай адлегласці ад іх не адставаў Рыгор, у думках распрацоўваючы план захопу «языка». I раптам адзін з карнікаў адстаў. Рыгор, выкарыстаўшы сітуацыю, бясшумна абяззброіў яго і прывёў у штаб. Неяк Грышу, каб выканаць заданне, давялося разыграць ролю бабкі. Сведкам і ўдзельнікам гэтага спектакля быў і я. «Бабка» з яго атрымалася б хоць куды, каб не вялізныя чаравікі 44-га размеру, якія выглядалі з-пад доўгай чорнай спадніцы. 3 кошыкам цераз руку «бабка» крочыла па дарозе. На чыгуначным пераездзе яе сустрэў гітлеравец, які выйшаў з ахоўнай будкі. Аднак напалохаць нашу «бабку» было не надта проста. Зняўшы з рукі кошык, яна прапанавала вартаўніку купіць у яе яйкі і яблыкі. Аматар яек хутка спакусіўся і павёў «бабку» ў будку-дзот. Мы з Мішам Бацанам папаўзлі да будкі з другога боку. Была нядзеля. Вартавыя чыгункі рэзаліся ў карты. Убачыўшы поўны кошык ласункаў, яны кінуліся на іх. А «бабка» ў гэтымомант выхапіла з-за пазухі супрацьтанкавую гранату і, адскочыўшы за дзверы, кінула яе ў будку-дзот. Пасля гэтай аперацыі наш зброевы запас папоўніўся ручным кулямётам і шасцю аўтаматамі. Да таго ж «бабка» ў прыполе сваёй спадніцы прынесла больш пуда патронаў. Ці можна ж забыць такую «бабку»?
Агапа Юрчанка Іх было дванаццаць у сям’і Сцяпана Юрчанкі з хутарка Закл каля вёскі Хачынка. Маленькая Агапка пайшла здабываць свой кавалак хлеба ў падпасках. Зорны час для тысяч такіх вось непісьменных, змораных непасільным жыццём падлеткаў наступіў пасля Вялікага Кастрычніка. Бязмежная цяга да ведаў, усяго новага, што прынесла з сабой рэвалюцыя, была іх асноўнай рысай. Агапа Юрчанка стала камсамольскім важаком моладзі. Сходы і вечары зацягваліся да трэціх пеўняў. Час быў шчаслівы, рэвалюцыйна ўзнёслы. ...Хачынку акупіравалі ў сярэдзіне ліпеня 1941 г. Нехта данёс, што ў вёсцы жыве камсамольскі сакратар, калгасны актывіст Агапа Юрчанка. Маладую маці схапілі і павялі вешаць у сад каля хаты. Не маглі не заступіцца аднавяскоўцы за шчырую і працавітую жанчыну. Людзі сталі пераконваць афіцэра, што схапілі не тую, каго шукалі. Слізганула са старой вішні вяроўка, смерць адступіла ад Агапы. 3 таго дня прытулкам для яе стаў лес. Некалькі месяцаў хавалася адна, потым напаткала партызан. Яе залічылі ў атрад Сазонава. У канцы лета 1942 г. пасля цяжкіх баёў з карнікамі атрад перадыслацыраваўся ў Бранскія лясы. Там Юрчанка стала партызанкай славутага злучэння А. Ф. Фёдарава, удзельнічала ў шматверставым рэйдзе злучэння па Украіне, многіх жорсткіх баях з акупантамі. Пасля вайны вярнулася Агапа Сцяпанаўна ў родную вёску з медалём на грудзях. Даведалася пра цяжкі лес сваёй сям’і: фашысты закатавалі яе сястру Варвару, на валаску ад смерці была маці. А зямля зачакалася сваіх гаспадароў. Працавітая, увішная Агапа Сцяпанаўна зноў у першых радах тых, хто аднаўляў родны калгас. — На адзіным худым коніку, які меў тады калгас, везлі мы сабранае па дварах насенне для першай мірнай сяўбы. Людзі выходзілі з зямлянак, і кожны імкнуўся дапамагчы яму цягнуць зусім не цяжкі воз,— часта ўспамінала Юрчанка дарагі для яе эпізод.— У вачах людзей блішчэлі слёзы і свяцілася ўпартая рашучасць: змаглі выстаяць, прагнаць чужынцаў, дык зможам і адрадзіць жыццё...
Сям’і патрыётаў У цэнтры вёскі Чырвоны Бераг стаіць помнік. На ім прозвішчы аднавяскоўцаў, якія загінулі ў час ваеннага ліхалецця. Сярод іншых навечна ўпісаны імены Андрэя Міхайлавіча Каваленкі і яго чатырох сыноў — Сяргея, Васіля, Пятра, Міхаіла... Калі пачалася вайна, Андрэю Міхайлавічу Каваленку было пад шэсцьдзесят. Сам ужо не воін, ён у ваенкамат праводзіў двух сыноў — Сяргея і Піліпа. Сяргей пайшоў на фронт, а з Піліпам вярнуўся дамоў: падвёў хлопца зрок, не ўзялі ў армію. Дома чакалі яшчэ чацвёра сыноў-падлеткаў. Старэйшаму, Васілю, было семнаццаць, малодшаму, Віцю,— дзевяць. Ды дзве дачкі, таксама не ваякі. Аднак памыліўся стары салдат. Васіль і Пеця разам з сябруком Міколам Сідарэнкам першыя з вёскі пайшлі ў партызаны. 3 іх удзелам былі паспяхова праведзены першыя дыверсійныя аперацыі народных мсціўцаў. А праз нейкі час і сам Андрэй Міхайлавіч стаў дапамагаць партызанам. Спачатку выконваў даручэнні палітрука Кордышава з атрада Мікалая Труснова, а потым Васіля Данілава з атрада Міхаіла Максімава-Лебедзева. Галоўны абавязак быў — забяспечыць партызан прадуктамі. У той жнівеньскі дзень 1942 г. Андрэй Міхайлавіч звозіў з поля снапы жыта. Па даносу здрадніка яго схапілі і кінулі ў «газніцу» — мураваную кладоўку з кратамі на вокнах, што знаходзілася на станцыі Тошчыца. Восем сутак катавалі бацьку, дапытваліся пра партызан і сыноў. Але Андрэй Міхайлавіч вытрымаў здзекі. Нічога не дабіўшыся, яго разам з іншымі сувязнымі расстралялі (сярод іх быў Ягор Зычкоў з жонкай і сынам, якія пяклі хлеб партызанам). Не пазбегла б расправы ўся сям’я, каб не схавалася ў лесе. «Праз некалькі тыдняў мы з братам Мішам вярнуліся дамоў,— успамінае Ганна Андрэеўна Каваленка.— Паставіўшы трыножак на агародзе, стала варыць бульбу ў гільзе ад снарада. Міша штосьці рабіў у хаце. Раптам бачу, як на двор заходзяць паліцэйскія, якія забіралі бацьку. Я кінулася на могільнік, што за вёскай. Адтуль бачыла, як арыштавалі сям’ю Нічыпара Раманавіча Каваленкі — яго жонку і двух дачок. У той жа дзень іх расстралялі разам з камуністам Аляксандрам Восіпавічам Сідарэнкам з жонкай, які да вайны працаваў старшынёй Тошчыцкага сельпо. А нашага Мішу фашысцкія каты зацягнулі ў пуню і пасеклі...» Гібель блізкіх выклікала ў братоў Каваленкаў яшчэ большую нянавісць да фашыстаў. Аперацыі юных мсціўцаў вызначаліся дзёрзкасцю, разведкі — смеласцю. Хлопцы самі прасіліся на заданні. Яны праходзілі там, дзе не заўсёды маглі прайсці дарослыя. У лютым 1944 г., калі падраздзяленні Быхаўскай ВАГ падрыхтаваліся да пераходу з Клічаўскага раёна ў Быхаўскі, група партызан, у якую ўваходзілі Васіль, Мікалай і Пеця Каваленкі, атрымала заданне разведаць шляхі, аднавіць старыя і наладзіць новыя сувязі сярод насельніцтва. Група перабралася цераз шашу Магілёў — Бабруйск, прайшла дзесяткі кіламетраў і спынілася каля в. Слабодка Рагачоўскага раёна. Правесці разведку ў вёсцы і пабываць у доме сувязнога Ціхановіча ўзяліся браты Каваленкі і іх неразлучны сябар Мікалай Сідарэнка. Хлопцы былі пільнымі, але не заўважылі нічога, што б прадвяшчала бяду. Фурманка ўжо пад’язджала да дому сувязнога, як раптам застрачыў варожы кулямёт. Партызаны ўступілі ў няроўны бой. Юных мсціўцаў Пецю і Васіля Каваленкаў, Мікалая Сідарэнку скасіла чарга. Толькі Мікалаю Каваленку ўдалося прабрацца ў лес. Фашысты ўчынілі здзекі над загінуўшымі партызанамі, іх целы вылюдкі прыбілі цвікамі да сцяны хаты. Пасля загінуўшых герояў партызаны пахавалі на могілках у вёсцы Слабодка Азяранскага сельсавета. ...Імя піянера Пеці Каваленкі, узнагароджанага медалём «За адвагу» пасмяротна, носяць некалькі школьных піянерскіх дружын рэспублікі. Па хадайніцтву Цэнтральнага савета Усесаюзнай піянерскай арганізацыі імя У. I. Леніна і газеты «Пионерская правда» з 1974 г. імя піянера прысвоена сухагрузнаму судну. «...Мы рады, што робім добрую справу — захоўваем памяць аб героях, якія загінулі за нашу Радзіму,— напісаў у Быхаўскую раённую газету «Маяк Прыдняпроўя» капітан судна А. М. Кравец.— У чырвоным кутку мы ўстанавілі бюст Пеці Каваленкі, зрабілі мармуровую пліту для брацкай магілы, дзе пахаваны юны герой...» Пяцёра з дзесяці членаў сям’і Андрэя Каваленкі загінулі ў смяротнай бітве з ворагам... А. Гарошка. Іх расло двое ў сям’і Ульяны і Якава Шмідавых, майстра Ветранскага шклозавода «Ільіч»: Косціку ў 1941-м пайшоў семнаццаты, а малодшаму, Ваню, было пятнаццаць гадоў. Калі фронт адкаціўся далека за в. Смаліцу, дзе жыла гэта сям’я, хлопцы днямі прападалі ў лесе, збіралі на месцах баёў зброю і боепрыпасы. Аднойчы яны сталі сведкамі жорсткага бою ў паветры. На наш бамбардзіроўшчык, які вяртаўся з тылу ворага, наляцелі фашысцкія знішчальнікі. Гітлераўцы збілі наш самалёт. За двума белымі парашутамі, якія аддзяліліся ад самалёта, пільна сачылі Косця і Ваня Шмідавы... У той дзень яны вярнуліся дамоў позна вечарам і, не стрымліваючы слёз, «адкрыліся» маці — у лесе хаваюцца параненыя лётчыкі, ім патрэбна дапамога. Маці заўсёды разумела сваіх сыноў, дапамагла ім і цяпер. Толькі папярэдзіла: «Я ўсё зраблю, што трэба, але будзьце асцярожныя. Сэрца маё не вытрымае, калі з вамі што здарыцца». ...Ішоў 1942 год. Косця авалодаў міннай справай і быў залічаны мінёрам у дыверсійную групу партызанскага атрада Якава Курпачэнкі. Ваня стаў разведчыкам. Бяда не ходзіць адна. Фашысты дашчэнту спалілі вёскі Смаліцу і Ветранку, забілі мужа Ульяны Фёдараўны. А хутка новае гора — у рукі гітлераўцаў трапіў Косця. Здарылася гэта ў лістападзе 1942 г. Дыверсійная група заначавала ў в. Paгi. Раніцай вёску акружылі фашысты. Партызаны доўга адстрэльваліся, параненага падрыўніка Косцю Шмідава гітлераўцы захапілі ў палон. Яму абяцалі жыццё пры ўмове, што ён пакажа месцазнаходжанне партызанскага лагера. Па-геройску трымаўся на допытах юны партызан. Ён мужна перанёс усе катаванні, не выдаў партызанскай тайны і загінуў. ...Майскай ноччу 1943 г. ў вёску, дзе жыла Ульяна Фёдараўна, завіталі партызаны. Маці пачула пад акном родны голас Вані: — Гатуй нам, мама, кашу ды такую смачную, як толькі ты адна ўмееш. 3 таго дня Ульяна Фёдараўна больш не разлучалася з сынам — партызаны забралі яе з сабой у лес. Да прыходу Чырвонай Арміі гатавала яна ім ежу. Партызанскай маці звалі яе лясныя Я. Казлоў.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|