ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Радавыя партызанскай вайныСувязныя, разведчыкі, падрыўнікі, збройнікі, медыцынскія работнікі, кухары, пекары, шаўцы... Гэта на іх плечы, часам зусім юныя, лёг увесь цяжар нялёгкіх партызанскіх будняў ва ўмовах ляснога жыцця, частых абстрэлаў, карных аперацый. Дзеля дня вызвалення самаахвярна ішлі яны на верную смерць, стойка і мужна перажывалі страту баявых сяброў, родных. Як непазбежнае пераносілі нялёгкую работу, якой была партызанская вайна. Аляксей Іванавіч Салаўёў з в. Дабужа скончыў сярэднюю школу ў 1941... А наступнай вясной быў ужо кулямётчыкам у атрадзе Я. А. Курпачэнкі. Камандзір любіў шчырага, добразычлівага, трапнага і смелага ў баях кулямётчыка. «Ну і вока ў цябе, Алёша! Фашыстаў стрыжэш прама пад «нулёўку»,— смяяўся Курпачэнка. Напярэдадні 25-й гадавіны Вялікага Кастрычніка, узначаліўшы дыверсійную групу, Я. А. Курпачэнка павёў партызан на чыгунку. У першую ж ноч група пусціла пад адхон эшалон ворага ў раёне блок-паста 219-га кіламетра на перагоне Быхаў — Рагачоў. Вяртаючыся з задання, падрыўнікі спыніліся ў лясной вёсцы Paгi Клічаўскага раёна. На світанні на вуліцы з’явіліся карнікі. Завязаўся бой. У гэтым баі на вачах Алёшы смерцю героя загінуў камандзір Курпачэнка, падарваўшы гранатай гітлераўцаў, якія населі на яго. Алёша даў тады клятву адпомсціць за любімага камандзіра. І клятву сваю камсамолец стрымаў — з беларускіх лясоў ён дайшоў да Берліна. Кулямёт воіна Аляксея Салаўёва біў без промаху. Грудзі маладога байца ўпрыгожылі ордэн Айчыннай вайны II ступені, медалі «За адвагу», «Партызану Айчыннай вайны», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.». Маладая настаўніца Кацярына Іванаўна Валчкова ў першыя дні вайны вярнулася з Капаткевіцкага раёна, дзе працавала, на родную Быхаўшчыну — у в. Падгор’е. Стала партызанскай сувязной. Не аднойчы хадзіла на яўкі ў Магілёў, трапляла ў небяспечныя становішчы, але знаходзіла заўсёды выйсце з іх. Многім патрыятычным і разведвальным групам дапамагла смелая дзяўчына. Адважная сувязная ўзнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» II ступені. Цяжкі след пакінула вайна ў памяці К. I. Валчковай: у барацьбе з акупантамі загінулі тры яе браты — Восіп, Міхаіл, Мікалай. Сама Кацярына Іванаўна пайшла працаваць у дзіцячы дом, дзе стала клапатлівай і пяшчотнай маці для сірот вайны. «...Самым лепшым падрыўніком у нашым партызанскім палку з'яўляецца Іван Маёраў. Ён асабіста падарваў 15 варожых эшалонаў, навучыў і выхаваў цэлую плеяду бясстрашных партызан-падрыўнікоў. Вось яны: Зыкалеў, Ісаеў, Ёлкін, Кожух, Акуленка...»,— пісала газета «Смерть врагам» партызанскага палка «Трынаццаць». У баявой характарыстыцы партызана злучэння «Трынаццаць» Мікалая Дзмітрыевіча Мітчанкава запісана: «13-гадовым падлеткам уступіў у барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. У партызанах з 1 мая 1942 г. Сумесна з атрадам прайшоў увесь цяжкі шлях барацьбы ў тыле ворага. Удзельнік многіх баёў і дыверсійных актаў на камунікацыях ворага. Акрамя таго, Мітчанкаў адважны разведчык. Юны партызан быў актыўным удзельнікам Боўскай абароны ў кастрычніку 1943 г. на тэрыторыі Быхаўскага раёна, мужна перанёс раненне і кантузію. Мікалай Мітчанкаў за адвагу ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі прадстаўлены камандаваннем злучэння да ўрадавай узнагароды». Іван Ільіч Гаравы пайшоў у партызаны, калі яму не было і васемнаццаці. Разам з вопытнымі байцамі хадзіў у разведку, удзельнічаў у баях. Аднойчы разам з Міхаілам Камаровічам, узбекам Таджыбаевым і яшчэ двума партызанамі ён атрымаў заданне ўзяць «языка». Накіраваліся да в. Падклённе. Неўзабаве з засады ўбачылі чатыры варожыя фурманкі, на якіх сядзела дванаццаць гітлераўцаў. Партызаны абстралялі абоз. Акупанты ў паніцы кінуліся хто куды. Акрамя нямецкага унтэр-афіцэра, пяцёра партызан прыгналі ў лагер і фурманкі. Пасля злучэння партызан з часцямі Чырвонай Арміі Іван Гаравы стаў салдатам. Пад г. Асавец гітлераўцы прадпрынялі танкавую атаку на пазіцыю іх роты. Выбраўшы зручны момант, Іван кінуў пад танк бутэльку з запальнай сумессю, за ёй — другую. Танк загарэўся. Смела дзейнічалі і астатнія байцы. Варожая атака захлынулася. За праяўленую ў гэтым баі асабістую адвагу і мужнасць I. I. Гаравы быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Апошні бой, у якім удзельнічаў Гаравы, адбыўся 28 красавіка 1945 г. пад Берлінам. Цяжка параненага асколкам варожага снарада байца адвезлі ў шпіталь. Вярнуўся дамоў Гаравы з ордэнам Чырвонай Зоркі і двума медалямі «За адвагу». Марыя Паўлаўна Альховік разам з іншымі камсамольцамі роднай в. Латкалонія па даносу здрадніка была схоплена летам 1942 г. Ноччу камсамольцам удалося ўцячы і дабрацца да партызан, якія знаходзіліся ў Боўскім лесе. Марыя стала партызанкай атрада I. П. Дзюбы. У верасні 1942 г. ў час карнай экспедыцыі атрад, вырваўшыся з акружэння, трапіў у засаду. Вораг прыціснуў партызан да Сожа. Выхад быў адзін — пераправіцца на другі бераг. А перапраўляцца не было на чым. Трэба было тэрмінова шукаць брод, пакуль партызаны адбіваліся ад насядаючага ворага. Выканаць рызыкоўнае заданне ўзялася Марыя. Убачыўшы намыты пясок, яна смела пайшла ў ваду. Але праз некалькі крокаў дно раптоўна знікла. Зброя і сумка адразу пацягнулі на дно. Аднак дзяўчыне ўдалося вынырнуць. 3 вялікай цяжкасцю ўчапіўшыся за корч, Марыя паплыла ўніз па рацэ. Адчуўшы на нейкі момант пад нагамі зямлю, партызанка была ўпэўнена, што менавіта тут зможа пераправіцца атрад. I непамылілася — байцы ўдала перайшлі раку ў тым месцы, дзе наказала Марыя, і былі выратаваны ад смерці. Потым Марыя Паўлаўна змагалася ў складзе атрада на Гомельшчыне і Браншчыне. Пасля вызвалення роднай Беларусі вярнулася ў родную вёску. Ірына Васілеўна Аўчыннікава з в. Асоўшчына— адна з соцень тых простых жанчын, якія, рызыкуючы ўласным жыццём і жыццём сваіх дзяцей, сумленна і самааддана выконвалі грамадзянскі і мацярынскі абавязак. Сувязная Аўчыннікава жыла з траімі маленькімі дзецьмі пасуседству са старастам і паліцаем. Аднак жанчына знаходзіла магчымасць дапамагаць партызанам 152-га партызанскага палка — па іх заданні збірала звесткі і інфармацыю аб ворагу. Знаходзілі ў хаце гэтай сардэчнай, ветлівай жанчыны і прытулак, і адпачынак партызаны, вяртаючыся ці ідучы на заданне. Хоць побач была смяртэльная небяспека, жанчына ніколі не адпусціла іх, не накарміўшы. Аднойчы яна прапанавала партызанам забраць у лес карову: «Не сёння — заўтра ўсё роўна яе забяруць гітлераўцы. Няхай п’юць малако параненыя»,— настойвала жанчына. Ці можна забыць такое?.. Фама Міхайлавіч Еўмушкоў з в. Аляксандрава не быў у партызанах, непасрэдна не страляў у ворага. Аднак цяжка сказаць, колькі палягло акупантаў ад адрамантаваных ім кулямётаў і нават гармат. Кузня Фамы Міхайлавіча, якую гаспадар амаль ніколі не пакідаў, стала сапраўднай зброевай майстэрняй. I колькі радасці было, калі пасля ўпартай работы кулямёт, выцягнуты з возера або сапсаваны ў баі, пачынаў «гаварыць». Еўмушкоў прыдумаў прыстасаванне для стральбы з супрацьтанкавых ружжаў па самалётах, якое выкарыстоўвалі партызаны ў час налётаў варожых самалётаў на вёскі, партызанскія базы. Па чарцяжы партызанскага збройніка рабілі спружыны для аўтаматаў. Вынайшаў майстар і змазку, якая хутка ачышчала зброю ад іржы. Фама Міхайлавіч не раз быў на валаску ад смерці, аднак мужна рабіў сваю справу. Эмілія Пятроўна Кузняцова з в. Хамічы неяк пасля вайны даведалася, што ў адной з газет былы партызан прасіў адгукнуцца жанчыну з в. Вязьма Быхаўскага раёна, якая выратавала жыццё яму і яго баявым сябрам. «Нічога ж асаблівага не зрабіла»,— вагалася жанчына, прымаючы рашэнне, даваць адказ ці не. Так, у вайну яна жыла ў в. Вязьма, пякла партызанам хлеб. Аднойчы, вытапіўшы надвячоркам печ, паставілаў яе хлеб. Жанчына чакала партызан, якія павінны былі прыйсці за ім. На душы чамусьці было трывожна, не хацелася нават у хаце быць. Жанчына выйшла ў двор. На краі вёскі забрахалі сабакі. Эмілія Пятроўна паглядзела ў той бок і сумелася — гітлераўцы. Яна праз сад выбралася за вёску і кінулася да луга, па якім звычайна хадзілі партызаны. Ад хвалявання і хуткага бегу жанчына не магла ні крычаць, ні гаварыць, калі ўбачыла знаёмых партызан, што выходзілі з хмызняку. Эмілія Пятроўна зняла хустку і пачала ёю падаваць сігнал трывогі. Байцы заляглі. Неўзабаве разам з падмогай, якая з’явілася ў патрэбны час, партызаны нанеслі раптоўны ўдар па гітлераўцах і вымусілі іх пакінуць вёску.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|