Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў Палікарпа Мікалаевіча Шакунова




...Яны ішлі цераз дзярэўню, не трогалі нікога. 3 таго вунь канца цераз кладбішча. Толькі адзін пабег уцякаць, дык яго ўлавілі:

— Ты парцізан?

- Не.

Ну, яго і пусцілі. 3 такой паліцікай, каб ета ўспакоіць людзей было. Да. Ну, заселі яны. З'ез-дзілі яшчэ ў Быхаў узнаць, каторую Красніцу — Первую ці Утарую — біць. У Быхаве ўтачнілі, прыязджаюць, ацапілі ўсю дзярэўню. 3 вінтоўкамі, з кулямётамі, устанавілі немцаў. А ў дзярэўні былі і паліцаі. Бо калі заганялі ў хату, дык яны па-руску:

— А ну, у хату захадзіце!

Ну што, нездагадлівы народ быў. Ідуць, і ўсё. Пытанне: —А яшчэ не было блізка такіх вы-падкаў, каб забівалі?

— Раньша не было яшчэ. Да гэтага дажа не слышна было.

Да. I сталі ў хаты заганяць. Заганяюць і далей ідуць, а ўслед ужо запальвалі. Хаты гэтыя з народам. Гараць хаты. I з лугу людзі ідуць, сена вязуць, а немцы смяюцца гэтыя, каторыя там ахраняюць, часавыя гэтыя. Смяюцца толькі, што самі ідуць на гібель. А людзі ж не знаюць. Адзін з адным гавораць, што «гэта з партызанамі б'юцца, давай быстрэй уцякаць, а то будзе і тута...». А калі немцы толькі прыехалі, камендант аб'ясніў, каб на полі ні ската, ні саміх, ні каго штоб не было. Ні ў лясу, ні на полі. Таму што з парцізанамі будзе бой і будуць усіх убіваць. А ў дзярэўні не будуць трогаць. Ну, усе і кідаліся ў дзярэўню. Бягуць, бягуць і бягуць. А таго не знаюць, што яны бягуць, а іх — у хаты заганяюць, б'юць. Да. I палюць. Вот і ўсё.

Пытанне: — Ну а вы? Вас таксама?

Нас шэсць чалавек ішло з косамі. Ну і іх ішло восем.

Кідайце цераз забор,— загадваюць.

Ну мы і бросілі. Як бы на цяперашні розум, дык развярнуў бы гэтай касой — не справіўся б мяне застрэліць, як яму галаву ссек бы касой. Дурныя, можна сказаць, былі. Вось і ўсё. Не ву-чаныя. Не здагадваліся, што гэта робіцца...

Пытанне: —А крыкі людзей чуваць?

Не чуць нічога. Нічаго не чуць. А толькі стральба і ў гэтым канцы гарыць. Да. Ну нас завярнулі і кажуць:

Захадзіце ў гэту хату.

Мы заходзім у хату гэтую, а тут поўна ўжо загната. Людзей. I зразу ж гранату нам сюды — шарах! Граната ўзарвалася. Крык! Закрычаць — утарая! Трэцяя! Ну, кагда трэцяя, тагда ўжо ўсё. I замоўклі.

П ы т а н н е: — А вы як у гэты момант?

— Я замеціў, што ён у дзвярах чаку з гранаты вынімае — я ж быў на вайне ўжо. Я ж у Фінляндыі быў на вайне, дык я знаю ўжо.

— Лажыцеся!.. Гранату кідае!

Я сам толькі ўспеў кінуцца, каторыя ляглі, каторыя не — ён ужо кінуў гранату. I мальчык, катораму жывот вырвала.— граната перад ім узарвалася,— ён бросіўся на мяне. Яго галава на маю галаву папала. I кагда ўжо трэцюю гранату яны кінулі, узарвалася, — усё, цішына стала. Дым гэты сышоў нямнога — заходзе адзін, немец ці паліцай, і правярае каждага. I з вінтоўкі дабівае. Гэтаму мальчышку — ён яшчэ жывы быў — пацягнуў, ён лыпнуў вачамі, дык ён яму ўдарыў, а яго галава была вышэй маёй, і мне толькі фуражку прабіла, а самаго не затрывожыла.

I з етай групы вышла нас два не ранетых, я гожа не ранеты быў. Ета не раненне, што шапку прабіла, валасы выскубнула. Да, і два ранетых вышла. А ўсе пагібшыя ў гэтай групе. Там народу, можа, сорак ці пяцьдзесят чалавек было — я не магу точна сказаць...

Пытанне: — Вы доўга ляжалі?

— Не, як яны толькі выйшлі... Я сазнанне не губляў, я слышу: выходзіць... вышаў... пайшоў... разгавор, пайшлі на вуліцу... Да, як на вуліцу пайшлі, я падымаюсь. Кругом паглядзеў — няма нікога, усе ляжаць! Ціхонька гавару:

Ці ёсць хто жывы? Да. Другі гавора:

А я жывы. I другі кажа:

Я ранеты, але жывы.

Што рабіць? Да. Давай на чардак. Мы на чардак усхваціліся. Там дыра была. Да, я наблюдаў. Яны пайшлі ў адну хату. Пасля далей. Я гавару:

Будуць паліць, усё, мы пагарым тута.

Ды не будуць!

— Ды як не будуць, дым ідзець жа, гарыць што-та.

Ну, саскочылі і — у гарод. Ячмень быў. У ячмень гэты. Да. I там поўзалі па гэтаму ячменю.

А там праз лужок у жыта. Пакуль часавы адвярнуўшысь быў. I ў лес.

Пытанне: —А ў вас сям'я была?

— Усіх пабілі. Адным словам, сродства, братніх дзяцей, сёстры і браты ў мяне,— пагібла ў тое ўрэмя ў мяне дваццаць пяць чалавек. I жану ўбілі...

 

ВЁСКА БОЎКІ

Да вайны ў вёсцы Боўкі было 298 двароў, 5 жыхароў.

Вёску Боўкі палілі разам з вёскай Дабужа — 14 кастрычніка 1943 г. Былі загублены 174 жыхары, спалена 298 двароў.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных