ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў былога загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Магілёўскага падпольнага абкома партыіI. П. КрыскаўцаЛетам 1942 г. пачалося наступленне нямецка-фашысцкіх войск на Клічаўскі партызанскі раён, які цэлыя чатыры месяцы заставаўся свабодным, савецкім. Тут, у глыбокім тыле ворага, была ўстаноўлена Савецкая ўлада, дзейнічалі савецкія законы. Гэты невялікі і незалежны астравок у акружэнні варожых гарнізонаў не даваў спакою гітлераўцам. Скарыць яго, чаго б гэта ні каштавала, знішчыць яго гаспадароў-партызан стала задачай чатырох дывізій, знятых з фронту, часцей аховы і паліцыі бліжэйшых гарнізонаў. У акружэнне трапіла 3500 партызан і мірных жыхароў. У наступленне на партызан былі кінуты авіяцыя, артылерыя, танкі, мінамёты. Больш месяца працягваліся цяжкія блакадныя баі, якія праходзілі і на тэрыторыі сумежных раёнаў — Кіраўскага, Быхаўскага і іншых. Асноўнай нашай зброяй былі вінтоўкі і вельмі мала для такога размаху баёў кулямётаў, аўтаматаў. Перад канцом блакады знясілены ў шматдзённых баях атрад Рыгора Паўлава трапіў у акружэнне каля в. Кучын Быхаўскага раёна. У атрадзе заставалася крыху больш як 100 чалавек, канчаліся боепрыпасы, двое сутак партызаны нічога не елі. Разведка атрада далажыла, што яны акружаны ворагам колькасцю каля 800 чалавек. Намеснік камандзіра атрада лейтэнант камсамолец Якаў Фёдаравіч Каўшырка прапанаваў падабраць групу добраахвотнікаў для прыкрыцця выхаду атрада з бою. Другога выйсця не было. Смерць навісала над атрадам, і камандзір даў згоду. Дванаццаць чалавек, усе камсамольцы, на чале з Каўшыркам падрыхтаваліся прыняць агонь на сябе. Старэйшаму, Якаву Каўшырку, споўнілася 22, малодшаму, яшчэ школьніку, Валодзю Валенду — 16 год. Група была ўжо скамплектавана, калі да лейтэнанта Каўшыркі падышоў 38-гадовы камуніст М. А. Ляйбовіч: — Я ўжо выйшаў з камсамольскага ўзросту, але быў камсамольцам 20-х. Дазвольце і мне з вамі... ...Гітлераўцы хутка зразумелі, што партызан вельмі мала, і кінуліся на іх з крыкамі: «Рус, здавайся!» Але мужныя партызаны не думалі трапляць у палон. Доўга працягваўся гэты няроўны бой. Усё менш і менш выстралаў чулася ў адказ на варожы абстрэл. Выбывалі толькі мёртвыя. Жывыя, сцякаючы крывёю, біліся да апошняга. Усе патрыёты загінулі, але, загінуўшы, яны перамаглі. Цаной свайго светлага жыцця і гераічнай смерці яны выратавалі таварышаў і паказалі ворагу, на што здольныя савецкія людзі. 85 гітлераўскіх катаў засталіся ляжаць каля в. Кучын 9 жніўня 1942 г. Пасля блакады атрады сабраліся ва Усакінскіх лясах. Таварышы загінуўшых, як маглі, склалі шчырую песню ў памяць аб героях-камсамольцах: ...Их было тринадцать. Грозно и смело За Родину бросились в бой. И летнее солнце на миг потемнело, Померкло от грозной отваги такой. Их было тринадцать. Дела боевые Во славу родной и любимой Страны Немеркнущим светом, вечно живые. Горят на знаменах священной войны. А пасля стала вядома, што іх было семнаццаць — учас бою да Якава Каўшыркі далучыліся чатыры хлопцы з 255-га атрада Марусава. ...Каля вёскі Кучын у цішыні дрэў стаіць помнік на месцы бою 9 жніўня 1942 г. ў гонар семнаццаці загінуўшых герояў. Вось іх імёны: Уладзімір Валенда, Барыс Васянін, Міхаіл Віхрыцкі, Павел Жонін, Рыгор Зайцаў, Уладзімір Заяц, Васіль Зуеў, Пётр Кавалёў, Васіль Кандрацьеў, Іван Карнацкі, Якаў Каўшырка, Васіль Крайко, Васіль Краўцоў, Міхаіл Ляйбовіч, Міхаіл Палікарпаў, Хамат Салтаў, Мікалай Ушакоў...
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|