Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў П. М. Караленкі




Павел Міхайлавіч Караленка нарадзіўся 21 верасня 1921 г. ў в. Ямнае Быхаўскага раёна. Член КПСС з 1943 г. У 1937 г. ўступіў у рады ВЛКСМ. Перад вайной працаваў сакратаром выканкома Клятнянскага сельскага Савета, быў выбраны пазаштатным сакратаром Быхаўскага райкома камсамола. З верасня 1942 г. прымаў актыўны ўдзел у партызанскім руху на Быхаўшчыне ў складзе 810-га партызанскага атрада. З красавіка 1943 г. першы сакратар Быхаўскага падпольнага райкома камсамола. Пасля вызвалення раёна першы сакратар Быхаўскага райкома камсамола, на гаспадарчай рабоце. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Памёр 9 студзеня 1981 г.

Першага ліпеня 1941 г. па выкліку я быў у райкоме партыі. Т. I. Бурдзілаў, першы сакратар райкома, спытаў: «Як глядзіш, сынок, калі мы цябе пакінем на падпольную работу?». Я быў згодны.

Група, пакінутая для падпольнай работы, перадыслацыравалася ў лес на паўднёвы захад ад в. Выгода. Сакратар райкома партыі С. Е. Падольцаў праінструктаваў нас, як весці работу ў тыле ворага, параіў на першым часе легалізавацца ў сваіх вёсках. Такі ж інструктаж ён правёў і з іншымі групамі, пакінутымі для арганізацыі барацьбы на акупіраванай тэрыторыі раёна.

Выконваючы рэкамендацыі сакратара райкома, я і мае таварышы вялі растлумачальную работу сярод насельніцтва, стваралі патрыятычныя групы, назапашвалі зброю і боепрыпасы.

У пачатку чэрвеня 1942 г. патрыятычная група в. Клятное пад кіраўніцтвам Васіля Зыкава абстраляла варожую ахову, якая гнала моладзь з вёсак Выгода, Уюн і Клятное для адпраўкі ў Германію. Моладзь разбеглася.

Актыўна дзейнічалі групы патрыётаў у вёсках Ямнае, Уюн, Лагадава, якімі кіравалі Павел Шураеў, Уладзімір Сцепанцоў, Канстанцін Яшчанка. Пазней яны перадалі ў партызанскі атрад 7 ручных кулямётаў, 29 вінтовак, 6 тысяч патронаў.

Агітацыйную работу мы накіроўвалі на зрыў мерапрыемстваў акупантаў. Бліскуча правёў аперацыю па захаванню сабранага ўраджаю 1942 г. ў в. Ямнае, дзе я тады жыў, кладаўшчык Сцяпан Гаўрылавіч Малашонак. Ён раздаў хлеб калгаснікам і так заблытаў улік, што акупанты не маглі знайсці канцоў. Актыўна ўдзельнічалі ў агітацыйнай рабоце, зборы зброі ў гэтай вёсцы Канстанцін Пірагоў, Сяргей Зыкаў, Герасім Касцюкоў, мае сёстры Вольга і Ніна.

Полымя партызанскай вайны ўсё шырэй ахоплівала раён. Бясстрашна дзейнічалі камсамольцы Іван Хахлоў, Мікалай Сідарэнка, Павел Шэйбус, Мікалай Каваленка, Аня Кавалёва, Косця і Іван Шмідавы, Цярэнцій Падголін, Аляксей Салаўёў, Вера Мурашова і іншыя. Акружэнец малодшы палітрук Чырвонай Арміі Яфім Фёдаравіч Кордычаў, які жыў у в. Новы Быхаў, разам з сябрамі-аднадумцамі рыхтаваў моладзь да партызанскай барацьбы. У чэрвені 1942 г. з вёсак Новы Быхаў і Лазаравічы ў партызанскі атрад Максімава прыйшло 15 патрыётаў, сярод якіх былі Жэня Дзергачова, Піліп Лагуноў, Андрэй Вараб'ёў, Сцяпан Шаблаўнёў. 3 верасня 1942 г. я таксама стаў партызанам гэтага атрада, радавым байцом 1-га ўзвода Івана Вараб'ёва. У першы ж дзень знаходжання ў партызанах прыняў удзел у разгроме паліцэйскага гарнізона ў в. Ямнае. Мы знішчылі валасную ўправу, парвалі тэлефонную сувязь, захапілі 3 кулямёты, 5 вінтовак, патроны, спалілі ўсю дакументацыю валасной управы.

3 прыходам з-за лініі фронту ўпаўнаважанага ЦК ЛКСМБ па Быхаўскім раёне Дзяніса Яфімавіча Бычанкова камсамольская работа ў партызанскіх атрадах прыкметна ажывілася. Пачалі стварацца камсамольскія арганізацыі ў вёсках, якія кантраляваліся акупантамі. Дзяніс быў палымяным прапагандыстам і ўмелым арганізатарам. У лістападзе 1942 г. Бычанкоў з групай партызан пайшоў на левы бераг Дняпра на выкананне адказнага задання. Пазней мы атрымалі цяжкую вестку аб яго гібелі.

Камсамольскай работай у атрадзе кіраваў Я. Ф. Кордычаў. Пры яго непасрэдным удзеле былі створаны камсамольска-маладзёжныя дыверсійныя групы, праводзілася работа па разлажэн-ню варожых гарнізонаў у вёсках Новы Быхаў, Тайманава і іншых. Ішоў актыўны збор зброі, шырока распаўсюджваліся зводкі Саўінфармбюро і партызанскія лістоўкі.

У канцы студзеня 1943 г. Кордычаў узначаліў падрыўную групу з васьмі камсамольцаў. Вяртаючыся з чыгункі, непадалёк ад в. Слабада Рагачоўскага раёна група натрапіла на засаду. Хлопцы біліся да апошняга патрона. Гітлераўцы спрабавалі захапіць хоць бы аднаго партызана. Жывым не здаўся ніхто. (Ад рэдакцыі: па даных партархіва ІГП пры ЦК КПБ гэты бой адбыўся 13.2.1943, а Кордычаў пахаваны ў в. Кісцяні Рагачоўскага раёна.)

На Быхаўшчыне ў той час у асноўным дзейнічалі два партызанскія атрады — 810-ы і 425-ы, камсамольскімі сакратарамі ў якіх былі Валянцін Крывашэеў і Віктар Куракін. 16 красавіка 1943 г. быў створаны Быхаўскі падпольны райком камсамола. У яго ўвайшлі Павел Караленка, Ліза Рыкіцянская, Віктар Куракін, Ганна Вараб'ёва (Кавалёва), Валянцін Крывашэеў, Пётр Дамброўскі і Рыгор Казлоў.

У той дзень я стаў членам партыі. Адразу ж паміж членамі райкома былі размеркаваны абавязкі. Віктару Куракіну было даручана стварэнне камсамольскіх арганізацый у Гарадзецкім і Макранскім сельсаветах, Ганне Вараб'ёвай — праводзіць масава-палітычную работу сярод моладзі Чырвонабярэжскага, Ніжнятошчыцкага і Навабыхаўскага сельсаветаў. 3 даручэннямі ўсе члены райкома справіліся паспяхова. Ажывіліся і мэтанакіравана пачалі працаваць створаныя камсамольскія арганізацыі ў вёсках Дунаёк (сакратар Вольга Краўчанка), Мокрае (Васіль Буцін), Сарочына (Надзея Кірпічэнка), Глухская Сяліба (Марыя Грыгор'ева), Віляхаўка (Васіль Самуйлаў),Залатва (Лідзія Кавалёва).

Камсамольцы распаўсюджвалі лістоўкі, збіралі зброю і медыкаменты, зрывалі мерапрыемствы гітлераўцаў па вывазу моладзі ў Германію.

Пачаўся небывалы прыток моладзі ў партызаны. Ва ўсіх атрадах 11-й Быхаўскай брыгады былі створаны камсамольскія арганізацыі. Райком камсамола арганізаваў навучанне маладых партызан тактыцы партызанскай вайны, уменню валодаць зброяй, узрыўчаткай, выяўляць і знішчаць лініі сувязі, аказваць першую медыцынскую дапамогу. Камсамольцы ўдзельнічалі ва ўсіх баявых аперацыях, былі разведчыкамі, сувязнымі, выконвалі самыя адказныя і рызыкоўныя заданні.

Бясстрашнай і знаходлівай сувязной была камсамолка Надзея Кірпічэнка. У 1941 ёй было семнаццаць. З першых дзён акупацыі яна разам з Віцем Пекішам, Лёнем Краўчанкам, Насцяй Кірпічэнка збіралі зброю і перапраўлялі ў партызанскі атрад, распаўсюджвалі лістоўкі, здабывалі медыкаменты. Увосень 1943 г. Надзя па нашаму заданню ўстанавіла сувязь з антыфашыстам Эйхісам, які служыў у гарнізоне на раз'ездзе Баркалабава. Перад налётам на гарнізон Эйхіс зняў вартавых і вынес зброю з казармы. Народныя мсціўцы без перашкод уварваліся ў гарнізон, перабілі фашыстаў, разбурылі чыгуначнае палатно і падпалілі казарму.

Шмат гераічных учынкаў здзейсніла камсамолка Вера Самалётава з в. Сядзіч. Яе рукамі былі напісаны сотні лістовак, якія яна пачынала словамі «Смерць фашыстам». Дзяўчына перадала партызанам дзесяткі каштоўных звестак з варожых гарнізонаў. Вера загінула па-геройску на баявым пасту.

Сапраўдным патрыётам быў Алёша Загрышаў. У студзені 1944 ён перайшоў лінію фронту і паведаміў савецкаму камандаванню звесткі аб штабе гітлераўскіх войск у в. Прыбар. Потым прывёў туды лыжны батальён нашых воінаў. Яны разграмілі штаб, захапілі каштоўныя дакументы, узялі ў палон каля пяцідзесяці фашысцкіх афіцэраў.

Надзейным сувязным быў Елісеенка з в. Гута. Гэта ён у жніўні 1943 паведаміў, што ў в. Гарадзец карнікі зганяюць людзей у хаты і збіраюцца іх знішчыць. Партызаны былі падняты па трывозе і падаспелі ў вёску своечасова. Дзякуючы камсамольцам Івану Альховіку, Івану Карамышаву, Дзмітрыю Волгіну, Пятру Антонаву, Мікалаю Казлову і іншым партызанам мірныя жыхары былі выратаваны.

У атрадах захапляліся мужнасцю і знаходлівасцю 16-гадовай камсамолкі Ані Лёгкай з в. Старая Трасна, Наташы Гадунцовай з в. Рыхартава.

У «рэйкавай вайне» вызначыліся камсамольцы Іван Цвяткоў, Мікалай Барысевіч, Уладзімір Куксёнак, Іван Казлоў, Міхаіл Бондараў, Фёдар Елісеенка, Уладзімір Лысенка, Васіль Данілін, Мікалай Красільнікаў, Іван Дзюндзікаў і іншыя.

У лютым 1944 г. ў раёне дзейнічалі 42 пярвічныя камсамольскія арганізацыі, у якіх налічвалася 585 камсамольцаў. 57 лепшых з іх падпольны райком камсамола рэкамендаваў для ўступлення ў партыю. Яны былі смелымі падрыўнікамі і разведчыкамі, палымянымі агітатарамі, выпрабаванымі сувязнымі і надзейнымі праваднікамі. Па ўсім нашым Прыдняпроўі грымела слава аб падрыўніках Мікалаю Каваленку, Міхаілу Лазоўскім, аб разведчыках Рудкоўскім, Паўлючкову, Лабкову, Катлярову, байцах Архіпаву, Дзюндзікаву, Лагунову, Свірыдзенку, камандзіру ўзвода Мікалаю Барысевічу і многіх іншых. Камсамольска-маладзёжныя дыверсійныя групы спусцілі пад адхон 50 варожых эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай ворага, разбілі 17 паравозаў, 286 вагонаў, 7 танкаў, 16 гармат і шмат іншай ваеннай тэхнікі.

364 маладыя партызаны за мужнасць і гераізм былі прадстаўлены да ўрадавых узнагарод.

Пасля злучэння з Чырвонай Арміяй большасць камсамольцаў пайшла на фронт. Нялёгкая ноша лягла і на плечы тых, каму выпала аднаўляць народную гаспадарку раёна. У папялішчы ляжалі вёскі. Сотні дзяцей засталіся сіротамі. У зямлі было столькі варожых мін, што небяспека падпільноўвала на кожным кроку. Па закліку райкома камсамола сорак дзевяць камсамольцаў скончылі курсы размініравання. 3 іх дапамогай былі абясшкоджаны тысячы мін. Дзесяткі камсамольска-маладзёжных брыгад працавалі ў полі, будавалі жыллё для ўдоў, шэфствавалі над дзецьмі-сіротамі. Камсамолу да ўсяго была справа, ён быў у адказе за ўсё.






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных