Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Камсамольскі важак Дзяніс Бычанкоў




Дзіцячыя і школьныя гады Дзяніса Бычанкова прайшлі ў в. Ніканавічы, дзе ён нарадзіўся ў 1924 г. Доўгімі зімовымі вечарамі збіраліся ў хаце Мішы Белакузава Дзяніс Бычанкоў, Піліп Авяр'янаў, Анатоль Смалянкоў. Расказвалі аб прачытаных кнігах, абгрунтоўвалі выбар сваіх любімых герояў. Дзяніс добра маляваў. Міхаіл любіў пісаць заметкі, і колькі было радасці ва ўсіх, калі яго матэрыялы друкаваліся ў піянерскіх газетах.

Пасля сканчэння сямі класаў і кароткатэрміновых курсаў Дзяніс быў накіраваны настаўнікам у в. Смаліца. Яго школьныя сябры Фядос Смалячкоў і Міхаіл Белакузаў паехалі вучыцца ў Ленінград у школу фабрычна-заводскага навучання.

20 чэрвеня 1941 г. Дзяніс паехаў у Ленінград да сваіх сяброў. Горад яму ўбачыць не давялося — калі пачуў, што вайла, адразу пайшоў добраахвотнікам на фронт. У першым жа баі быў паранены. Пасля шпіталю зноў ірваўся на фронт. Але юнака накіравалі на вучобу ў спецшколу. Пасля яе заканчэння Бычанкова паслалі ўпаўнаважаным ЦК ЛКСМБ па Быхаўскім раёне. У верасні 1942 г. ён з групай прыйшоў у размяшчэнне партызанскага атрада М. Л. Максімава-Лебедзева. Арганізаваўшы камсамольскую работу ў атрадзе і навакольных вёсках, камсамольскі важак перабраўся на левабярэжжа Дняпра. Праз сяброў дзяцінства і надзейных знаёмых наладзіў шырокую сетку разведкі, арганізаваў дыверсійныя групы, сам прымаў удзел у дыверсіях, паказваючы незвычайную адвагу і мужнасць.

Аднойчы жнівеньскай раніцай 1943 г. шэсць разведчыкаў выйшлі на заданне ў раён в. Прыбар, дзе размяшчалася буйная варожая часць. Нечакана партызаны трапілі на засаду. Завязаўся няроўны бой. Да апошняга патрона біліся разведчыкі на чале з камсамольскім важаком Дзянісам Бычанковым. На месцы іх гібелі ўстаноўлены памятны знак.

В. А. Белакузаў

Артыкул В. А. Белакузава быў у свой час надрукаваны Быхаўскай раённай газетай «Маяк Прыдняпроўя» ў разделе «Летапіс народнай славы». Упаўнаважаным ЦК ЛКСМБ па Быхаўскім раёне называе Дз. Я. Бычанкова ў сваіх успамінах і былы сакратар Быхаўскага падпольнага РК ЛКСМБ П. М. Караленка.

Але ёсць і іншая інфармацыя. У Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца даведка партархіва ІГП пры ЦК КПБ ад 31 лігпеня 1969 г. за № 8304, паводле якой Бычанкоў Дз. Я., 1924 года нараджэння, член ВЛКСМ, настаўнік, у канцы ліпеня 1942 г. па рашэнню ЦК КП(б) Б у складзе групы Міхневіча быў накіраваны ў Быхаўскі раён для выканання спецзадання. У спісах асабовага складу 810-га партызанскага атрада ён лічыцца радавым партызанам з 1 жніўня 1942 г. Загінуў у маі 1943 г. ў Быхаўскім раёне.

Дакумент не называе Дз. Бычанкова ўпаўнаважаным ЦК ЛКСМБ, дае іншы час (больш верагодны) гібелі. Не выключана, што тым спецзаданнем, з якім ён быў накіраваны на Быхаўшчыну, магла з'яўляцца і работа па арганізацыі моладзі на партызанскую барацьбу, стварэнні падпольных камсамольскіх груп.

Але ясна адно: Дз. Бычанкоў быў сапраўдным патрыётам, сваё маладое, кароткае, але яскравае жыццё ён пражыў недарэмна.

 

Вернасць






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных