Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў Ульяны Максімаўны Кірэевай, 1911 года нараджэння, жыхаркі в. Дабужа




 

Два разы нас палілі. Як пабілі людзей у Красніцы, мы ўжо разумнейшымі сталі — пайшлі ўсе ў балота. Увесь ліпень там сядзелі. Толькі хлеба напячы прыходзілі. Звычайна ноччу. Бульбу таксама стараліся палоць. А ў вёсцы аб'ява вісела — наказваць будуць толькі за партызан. Ураднік у нас быў у вёсцы, Пімен Панцялееў. Нікога не выдаваў. У адзін дзень прыйшлі эсэсаўцы і папалілі амаль усе хаты — 15 засталося стаяць, астатнія агонь з'еў. Старыя выйшлі з балота на папялішчы, а тут, адкуль ні вазьміся, карнікі. Каго захапілі — загналі ў пограб, каля магазіна. «За партызан 5 чалавек давайце»,— кажуць. Гэта, значыцца, страляць іх будуць. Была там Дуня Марозава з маці і чатырма дзецьмі. Колю яе было некалькі месяцаў, а Галі старэйшай 12 гадкоў. Яна і выйшла ім насустрач з дзецьмі. Гэта, значыць, дабравольна хацела адвесці нас ад смерці. Немец яе адпіхнуў. Былі там яшчэ Квартальная Ульяна з дочкамі Лідай і Нінай, Матрона Салаўёва. Сабралі гэтак, каго дзе, а потым бензіну туды і гранату...

Да вясны жылі ў Боўках, а потым дамоў вярнуліся. Людзі некаторыя ўжо свае хаты адбудавалі, а большасць жыла ў паграбах і зямлянках. Там і пяклі хлеб партызанам Грышына. Іншы раз хадзілі на папялішчы сваёй хаты, дзе засталася печ, і ў ёй пяклі. У верасні 1943 г. зноў пайшлі ў балота — фронт ужо блізка быў. А ў балоце немцы з'явіліся, як прайшліся ланцугом — усіх нас падгрэблі. Чалавек сорак знайшлося. Пагналі ў Радзькаву Слабаду. Было гэта 18 кастрычніка.

Мужчын ад нас аддзялілі, сказаўшы, што ім трэба два масты пабудаваць, а нас — на Стары Быхаў, маладзейшых акопы ганялі капаць. Хадзілі ў лапцях. Я перавязала вяроўкай нагу, яна пачарнела і распухла. Паказваю немцу, а ён кажа: «Капут»,— і махнуў рукой. Думала, на волю вырвалася. А ісці сапраўды не магу, бо не чую нагу сваю. Нібы на адной стаю. Пазней сказалі, што шчаслівай нарадзілася. Неяк так-сяк дайшла да Ветранкі, там пачула, што мужыкоў з нашай вёскі не масты пакінулі будаваць, а ямы сабе капаць. Дакладней, шасцёра капалі, а астатнія стаялі ў абыгарадзі, дзе коні былі. Адзін з іх, Максімцоў Васіль, кінуўся бегчы ў ельнік. Немцы за ім. Тыя шасцёра бачаць такую справу — кінулі лапаты і таксама наўцёкі. Уратаваліся. А тыя 16 паляглі пад кулямі. Сярод іх быў мой бацька і брат Апанас...

У лістападзе 1943 г., хто застаўся ў Дабужы, эвакуіравалі ў Ветранку. Аднойчы пайшла ў Трылесіна, каб узяць дазвол пахаваць бацьку і брата. А там фашысты з какардамі. Выганяюць усіх з хат і пагналі нас капаць акопы. Каб неяк выбрацца адсюль, зрабіла з трапак сабе «жывот» і так прабралася дамоў. Ноччу прыйшла ў Дабужу — ні немцаў, ні нашых. А раніцой няведама адкуль узяліся — мужчын пабралі, а нас, жанчын, не чапаюць. А ў 6 гадзін вечара нашы прыйшлі. Камандзір батальёна кажа ў нашай хаце, што, магчыма, тут будзе бой і лепш дзе-небудзь перасядзець. Пайшлі на ўскраек лесу. І схаваліся ў паграбы. Бачым, немцы ідуць п'яныя. Выгналі нас адтуль, а ў іншыя гранаты пакідалі. Нас чалавек 30 пасадзілі на гару — гэта каб салдацікі не маглі страляць у сваіх. А самі немцы сядзяць за гарой, нашых б'юць. «Чым гінуць тут пад кулямі, пабяжым»,— гавару Еве Салаўёвай. Так і пакаціліся ўніз пад нямецкімі кулямі. Дабягаем да провалакі, за якой нашы салдацікі...

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных