ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў Н. Н. АдасёваНазар Нічыпаравіч Адасёў — ураджэнец Быхаўшчыны. У складзе 556-га стралковага палка прымаў удзел у вызваленні родных мясцін, удзельнічаў у баях за вышыню 150,9. За храбрасць і адвагу быў узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны і Чырвонай Зоркі, медалямі. Памятаю, як у разгар бою Сундуткалі поўз да дзота, каб знішчыць яго, як напружана сачыла рота за кожным яго рухам. Вось ён ужо каля самога дзота, з пашчы якога сячэ і сячэ злосны кулямётны агонь. Іскаліеў прыўзняўся, кінуў гранату. Кулямёт як бы задыхнуўся, стала ціха. Адразу ж над полем прагучала «ура!»: нашыпайшлі ў атаку. Але што гэта? У пашчы дзота зноў замільгалі рыжыя языкі полымя. Мы бачылі, як Іскаліеў прыўзняўся і тут жа ўпаў. Яго раніла, а варожы кулямёт па-ранейшаму не даваў нам падняць галовы. I раптам бачым: Сундуткалі ўскочыў, падбег да дзота і лёг грудзьмі на яго амбразуру. У наступную секунду рота пайшла ў атаку.
Мартынаў Уладзімір Кірылавіч. Герой Савецкага Саюза (23.4.1945). Нарадзіўся 17.3.1919 г. ў в. Дальнавідава Залягошчынскага раёна Арлоўскай вобл. 3 сялян. Член КПСС з 1943 г. Працаваў у калгасе, з 1939 г. на заводзе ў Златаусце. На фронце з 1941 г. Камандзір стралковай роты старшы лейтэнант. У. К. Мартынаў вызначыўся ў баях за вызваленне Быхаўскага раёна. У ноч на 24.6.1944 г. рота прарвала абарону ворага на паўднёвы ўсход ад в. Лудчыцы, авалодала вышынёй 150,9 і 19 гадзін адбівала контратакі 2 батальёнаў праціўніка, якія падтрымлівала артылерыя і мінамёты, знішчыла 470 гітлераўцаў. Да зыходу дня праціўніку ўдалося акружыць роту. Байцы на чале з камандзірам змагаліся да апошняга патрона, але не пакінулі захопленага рубяжа. У. К. Мартынаў загінуў у гэтым баі. Пахаваны на брацкіх могілках за 4 км ад в. Камарычы Быхаўскага раёна, на магіле пастаўлена стэла. Яго імем названа вуліца ў Быхаве.
Якубаў Гулям. Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 15.9.1915 г. ў населеным пункце Мірзабад Ленінскага раёна Андзіжанскай вобл. 3 сялян. Член КПСС з 1943 г. Працаваў у калгасе. Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу (1941). У Чырвонай Арміі з 1937 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939 — 1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1942 г. Камандзір роты аўтаматчыкаў капітан Г. Якубаў вызначыўся ў баях на тэрыторыі Быхаўскага раёна. У ноч на 24.6.1944 г. ў час прарыву абароны праціўніка рота пад яго камандаваннем імкліва пераадолела 3 варожыя траншэі і падышла да в. Лудчыцы; за 20 гадзін бою на вышыні 150,9 адбіла 40 варожых контратак, знішчыла 425 гітлераўцаў. Акружаная праціўнікам рота вяла няроўны бой, але не пакінула заваяваных рубяжоў. Г. Якубаў загінуў у гэтым баі. Пахаваны на брацкіх могілках за 4 км ад в. Камарычы Быхаўскага раёна, на магіле пастаўлена стэла. Імем Г. Якубава названы вуліцы ў Мінску і Ленінску Андзіжанскай вобл., там жа пастаўлены і помнік герою. Уначы рота Мартынава выйшла на «нейтралку» і заняла зыходную пазіцыю для атакі. На золку закіпеў бой. Сказаць, што ён быў цяжкім, значыць нічога не сказаць. Лёгкіх баёў на вайне наогул не бывае. Але і апісаць ход таго бою, неймаверны цяжар выпрабаванняў, цану баявога поспеху таго дня таксама нялёгка. Вышыню нашы байцы занялі. Аднак вораг хутка апамятаўся, былі прыведзены ў баявы стан другі эшалон і рэзервы. А днём супраць роты Мартынава пайшлі танкі. За дзевятнаццаць гадзін бою мартынаўцы адбілі больш за дваццаць атак. Зямлю наўсцяж укрылі трупы гітлераўцаў. Але і ў роце Мартынава засталося менш чым 30 чалавек. Гітлераўцы адрэзалі роту ад палка. Нашы салдаты вялі бой без сувязі з астатнімі падраздзяленнямі, ім нельга было дапамагчы ні артылерыяй, ні мінамётамі, ні нават падбадзёрыць словам. Міхаіл Коханаў быў у роце Мартынава разведчыкам. Ён, як і Назар Адасёў, родам з Быхаўшчыны. I вось у гэтым баі ён хадзіў у атаку на тую самую вышыню, дзе некалі хлапчуком гуляў «у вайну». Міхаіл выйшаў жывым з таго бою, хоць і параненым. Ён успамінаў пасля: — Мартынаў перад штурмам загадаў мне трымацца яго. Ты, маўляў, тут кожны ўзгорачак, кожны кусцік ведаеш. Памятаю, салдаты перадалі адзін аднаму яго загад: падрыхтавацца да контратакі. Першы падняўся Мартынаў. Страшэнная схватка ўрукапашную. Гітлераўцы не вытрымалі, бягуць назад. Мы за імі. Раптам бачу, упаў Мартынаў. Я падбег да яго, апусціўся на калені. «Таварыш камандзір! — крычу,— Што з вамі? Вы паранены?» Ні слова ў адказ. Аўтаматная чарга скасіла нашага камандзіра напавал. Тут і мяне параніла... Побач з ротай Мартынава насмерць стаялі аўтаматчыкі Гуляма Якубава. Перад штурмам вышыні каля палкавога сцяга камандзір 566-га стралковага палка П. В. Качур абняўся і пацалаваўся з кожным сваім афіцэрам. Якубаў сказаў: «Вы, таварыш падпалкоўнік, заўсёды называлі маю роту сваёй палкавой гвардыяй. Будзьце ўпэўнены, гвардыя не падвядзе...» Аўтаматчыкі Якубава абрушыліся на ворага дзёрзка і знянацку. Захоплена першая траншэя, другая. Але вораг апамятаўся хутка. Маючы ў 10 разоў болей жывой сілы, артылерыі, не гаворачы пра танкі, праціўнік вырашыў не толькі аднавіць на гэтым участку становішча, але і прарваць нашу абарону. Атакі ішлі адна за адной. На траншэі, занятыя салдатамі Якубава, налятаў шквал агню, следам насоўваліся гітлераўскія танкі, потым ішла пяхота. I зноў танкі, і зноў артылерыя. Дваццаць гадзін трымала абарону рота Якубава. За гэты час у няроўных схватках яна адбіла больш за сорак атак праціўніка. Байцы Якубава гаварылі: «Калі з намі Гулям, лічы, што нас не рота, а батальён». Усё было так, як сказаў Качуру Гулям Якубаў, ідучы ў ноч. Вышыня была ўзята, утрымана, заданне выканана. Вось толькі ні адзін салдат з роты Якубава назад не вярнуўся. I падпалкоўнік Качур ужо больш ніколі не абняў Гуляма. ** * Каваленка Барыс Яўгенавіч. Герой Савецкага Саюза (23.7.1944). Нарадзіўся 15.5.1917 г. ў Маскве. 3 служачых. Член КПСС з 1944 г. Скончыў Маскоўскі інстытут фізічнай культуры (1941), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1948), Свярдлоўскі мантажны тэхнікум (1960). На фронце са снежня 1941 г. Удзельнік абароны Ленінграда. Змагаўся на Бранскім і Беларускім франтах. Вызначыўся пры вызваленні Быхаўскага раёна. У лютым 1944 г. асобны лыжны батальён пад камандаваннем маёра Б. Я. Каваленкі непрыкметна пераправіўся цераз Дняпро, паглыбіўся ў тыл праціўніка, наладзіў сувязь з партызанамі і нечаканым ударам з тылу разбіў варожы гарнізон, вызваліў станцыю Тошчыца, вывеў у савецкі тыл каля 7 тысяч мірных жыхароў. Да 1955 г. Б. Я. Каваленка служыў у Савецкай Арміі, падпалкоўнік. Жыве ў Свярдлоўску. ** * Размадзе Галакціён Самсонавіч. Герой Савецкага Саюза (23.7.1944). Нарадзіўся 21.8.1913 г. ў с. Цмендауры Онскага раёна Грузінскай ССР. 3 сялян. Член КПСС з 1941 г. Скончыў Кутаіскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1934), Тбіліскую школу МУС (1940), курсы «Выстрал» (1945). Працаваў аграномам у зямельным аддзеле Онскага р-на, следчым МУС у Тбілісі. У Чырвонай Арміі з 1935 г. Удзельнік баёў з японскімі захопнікамі каля возера Хасан у 1938 г. У час Вялікай Айчыннай вайны на 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Камандзір стралковай роты капітан Г. С. Размадзе вызначыўся ў баях пры вызваленні Гомельскай і Магілёўскай абласцей. 21.2.1944 г. рота першай у палку фарсіравала Дняпро каля в. Кісцяні Рагачоўскага раёна, авалодала варожай траншэяй. Г. С. Размадзе знішчыў разлік кулямёта, які перашкаджаў наступленню роты. 23.2.1944 г. ў баі за чыгуначную станцыю Тошчыца Быхаўскага раёна рота адбіла 5 контратак праціўніка. Тройчы ранены, Размадзе не пакінуў поля бою. Да 1946 г. служыў у Савецкай Арміі, маёр. Да 1967 г. на адміністрацыйнай рабоце. Жыве ў Маскве. Вядомы беларускі цісьменнік Міхась Лынькоў у 1944 г. напісаў нарыс пра Героя Савецкага Саюза Г. С. Размадзе (Полымя. 1945. № 9. С. 68 — 70). Вось як расказваецца там аб тым, як вызваляў Беларусь сын грузінскай зямлі. — Было гэта ў лютым месяцы 1944 года,— апавядае Галактыён Самсонавіч Размадзе,— Стаялі мы са сваёй дывізіяй пад Старым Быхавам, рыхтаваліся да прарыву абароны. Дні стаялі халодныя, снежныя. У нас у гэты час, у Грузіі, цёпла, сонца ўвесь дзень, усё зелянее, вясною пахне. А тут мароз, завеі, снегавыя гурбы. Днепр пад ільдом. Праўда, ад мін і снарадаў суцэльныя палонкі, перабрацца па лёдзе — майстэрства трэба. Вось у такія дні і парашылі фарсіраваць Днепр. Я тады ротаю камандаваў. Камандуючы арміяй сабраў нас, камандзіраў рот, аб нашых задачах гаварыў, настаўляў перад боем. Сказаў паміж іншым: хто першым будзе на другім беразе, можа і Героем Савецкага Саюза стаць. Даў я сваё афіцэрскае слова: буду на тым беразе... Перабіраліся мы ўначы па лёдзе, без артылерыйскай падрыхтоўкі, каб поўнаю нечаканасцю перахітрыць ворага, збіць яго з толку. Засталі, можна сказаць, мы немцаў без штаноў, навялі на іх паніку. Праўда, забіліся яны ў дзоты, з кулямётаў адстрэльваюцца. Ну, мы тут гранаты ў ход, па амбразурах. Кулямётныя разлікі знішчылі. Уварваліся ў дзоты, першыя і другія траншэі ўзялі, перарэзалі дарогу Быхаў — Рагачоў. Ішлі ўперад, пакуль не атрымалі загад камандзіра палка — затрымаць роту, замацавацца. Такія дэталі бою, расказаныя капітанам Рамадзе. Паводле яго слоў усё было проста, усё было легка. І толькі па словах відавочцаў, другіх удзельнікаў справы, вырысоўваецца ў поўным святле ўвесь малюнак гэтага выключнага па адвазе і мужнасці начнога штурму нямецкай аба-роны. I як ішлі людзі цераз Днепр у суровую начную пургу. I як пераадольвалі яны агнявы шквал з нямецкіх умацаванняў, як штурмавалі яны з канатамі і драбінамі берагавую кручу Дняпра. I як з гранатамі ў руках кінуўся капітан Размадзе да амбразур дзотаў і асабіста знішчыў некалькі кулямётных разлікаў. I як рота смельчакоў выбіла да зубоў узброеных фашыстаў, пабудаваўшых магутныя ўмацаванні, якімі спадзяваліся стрымаць тут, на Дняпры, нашы войскі, не пусціць іх далей на захад... Галактыён Самсонавіч быў у шматлікіх баях. Ён удзельнічаў у захопе станцыі Тошчыца, калі перарэзана была чыгунка Магілёў — Жлобін. Тут былі склады, тут была база, якая харчавала ўсе нямецкія часці на заходнім беразе Дняпра. Тады быў ажыццёўлены глыбокі рэйд на лыжах у тыл ворага. Лясамі, густым кустоўем па балотах цягнулі за сабою байцы кулямёты, мінамёты, боепрыпасы. Глыбокаю ноччу штурмам авалодалі станцыяй, разбілі моцны гарнізон, разграмілі падаспеўшых на бронецягніку нямецкіх аўтаматчыкаў, адбілі пяць контратак. Былі захоплены вялізныя склады, паралізаваны бліжэйшы нямецкі тыл. Пасля Тошчыцы наступалі на Хамічы. У баях пад гэтым пунктам капітан Размадзе асабіста забіў дваццаць тры гітлераўцы і аднаго захапіў у палон. Баі былі жорсткія, упартыя. Галактыён Самсонавіч быў тройчы ранены ў гэтых баях. Пабыў тры дні на перавязцы, у шпіталь не пайшоў... * * * Фрадкоў Яфім Барысавіч. Герой Савецкага Саюза (29.6.1945). Нарадзіўся 4.11.1921 г. ў г. Дзямідаў Смаленскай вобл. 3 рабочых. Член КПСС з 1943 г. Скончыў ваенную акадэмію (1951). У Чырвонай Арміі а 1939 г. На фронце з 1941 г. Першае баявое «хрышчэнне» пагранічнік Яфім Фрадкоў атрымаў каля Перамышля. Удзельнік Курскай бітвы 1943 г. Камандзір гарматы старшы сяржант Я. Б. Фрадкоў вызначыўся ў баях за вызваленне Быхаўскага раёна. 28.11.1943 г. ў баі каля в. Александроў з яго ўдзелам адбіта 13 контратак, знішчана 2 гарматы. 23.2.1944 г. каля Быхава адным з першых пераправіўся з гарматай цераз Дняпро, на захопленым плацдарме ў раёне вышыні 150.9 да 10.3.1944 г. разам з разлікам знішчыў 2 гарматы, 2 дзоты, мінамёт, 5 кулямётаў, 2 аўтамашыны з пяхотай праціўніка. У ліпені 1944 г. пры ліквідацыі мінскага «катла» падбіў 3 танкі, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, 4 гарматы, 6 бронетранспарцёраў, 18 аўтамашын, 23 павозкі. За гады вайны Я. Б. Фрадкоў падбіў і знішчыў 17 танкаў і самаходных гармат, сотні варожых салдат. Да 1981 г. служыў у Савецкай Арміі. з 1967 г. палкоўнік юстыцыі. Заслужаны юрыст УССР (1982). Жыве ў Адэсе.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|