ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Паэма пра Смалячкова(урывак) Ен — горада Леніна воін, юнак, абаронца суровы, 3 бароў беларускіх да славы й бяссмерця прывёў яго шлях. Прайдзіся ж ты, сціплая песня, па мужных слядах Смалячкова, Па снайперскіх тайных засадах, па плошчах і шумных палях. Прайшоў ён праз полымя боек у жоўтыя дні лістапада Гадзінамі стыў на марозе, схаваны між гурб снегавых; Налітае волавам неба вісела ля сцен Ленінграда, Ён паў, разганяючы хмары,. бліснуўшы маланкай між іх, Да рускай зямлі прытуліўся, спавіты паўночнай зарою, Маўклівы; раскінуўшы рукі пад ветрам зімы ледзяным, Ды пільна ўглядаліся ўдалеч юнацкія вочы героя, Туды, дзе сябры-камсамольцы ў баях ўспаміналі аб ім. За ім баявая сталіца, што грознаю вартаю стала, Там плошчы, дзе ў памяці дружнай і сёння ён ходзіць жывы, Заводаў узнятыя трубы, гранітнай чаканкі кварталы, I рокаты Фінскай затокі, і гордыя плыні Нявы. Ты спі, наш таварыш, спакойна! Атакі сябрамі адбіты. I вораг разбіты сканае. Мы верым у мэту адну — Імя тваё, Федзя, мы ўзнімем на вуліцах, сонцам аблітых, I ў родных палях Беларусі з бацькамі сустрэнем вясну, Мы пройдзем,— па травах духмяных абсыплюцца зорныя росы, Загойдаюць ветры ласкава палёў залатыя дары; Мы пройдзем сцяжынкамі тымі, дзе хлопчыкам бегаў ён босы; Журботна схіліўшы галовы, аб ім нам раскажуць бары, Мы ўбачым народ, у якога ўзяў ён арліныя крыллі, Адкуль яго постаць асілка і зоркія вочы чаму, Якая зямля ўзгадавала, якія крыніцы паілі, Якія дубровы спявалі ваяцкую песню яму. Пятрусь Броўка.
Камандзір-танкіст Гемел Міхайлавіч Станкевіч — Герой Савецкага Саюза (27.6.1945). Нарадзіўся 8.3.1925 г. ў в. Сяліба Быхаўскага раёна. 3 сялян. Беларус. Член КПСС з 1948 г. Скончыў 1-е Харкаўскае танкавае вучылішча (1944), юрыдычны інстытут у Ташкенце (1955). У 1941 — 1942 гг. рабочы на заводзе ў Ленінградзе. У Чырвонан Арміі з 1943 г. На фронце з 1944 г. Вызначыўся ў баях за г. Губен (Германія). 24.2. 1945 г. танкавы ўзвод пад камандаваннем малодшага лейтэнанта Г. М. Станкевіча прарваў абарону праціўніка і першым уварваўся ў горад. Пры адбіцці адной з контратак танк Г. М. Станкевіча быў падпалены. Экіпаж патушыў пажар і ліквідаваў непаладкі ў машыне. За 4 дні баёў экіпаж танка знішчыў 3 самаходныя гарматы, 2 танкі, 4 пушкі, 3 мінамёты і каля 180 гітлераўцаў. Да 1951 г. Г. М. Станкевіч у Савецкай Арміі. Пасля працаваў следчым у Ташкенце. Памёр 5.1.1962 г. Імем Г. М. Станкевіча названа вуліца ў Быхаве. У трыццатыя гады сям'я Станкевічаў пераехала на жыхарства ў Ленінград. Гемел вучыўся ў школе на «выдатна», марыў стаць юрыстам. У час блакады Ленінграда, семнаццацігадовы Гемел Станкевіч працаваў рабочым завода «Электрык». Як і іншым ленінградцам, яму выпала зведаць усё: голад, холад, жорсткія артылерыйскія абстрэлы і бамбёжкі. Цяжкахворага, знясіленага юнака па «дарозе жыцця» вывезлі ў савецкі тыл. А калі крыху ачуняў, Гемел папрасіўся ў райваенкамаце на фронт. У 1944 г., скончыўшы танкавае вучылішча, стаў камандзірам танкавага ўзвода. Смелы, ініцыятыўны малады камандзір хутка заваяваў павагу сярод танкістаў. Яго баявыя подзвігі былі адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны I ступені. 24 лютага 1945 г. ў баях за г. Губен у Германіі ўзвод Станкевіча прарваў умацаваны ўчастак абароны і першым уварваўся ў горад. Пры адбіцці адной з варожых контратак танк Станкевіча быў падпалены. Камандзір не разгубіўся — загадаўшы экіпажу тушыць агонь, сам з кулямёта ва ўпор біў па фашыстах, якія імкнуліся захапіць экіпаж у палон. Адважныя танкісты патушылі полымя, адрамантавалі пад варожым агнём танк і працягвалі бой. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гэтым баі, малады камандзір быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|