Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Героі зенітнай батарэі




Васіль Іванавіч Цямчук — Герой Савецкага Саюза (24.12.1943). Нарадзіўся ў 1920 г. на хутары Хаткі недалёка ад в. Дзедава Быхаўскага раёна. 3 сялян. Беларус. Член ВЛКСМ. Да вайны шахцёр у Варашылаўградскай вобл. На фронце з 1941 г. У складзе разліку зенітна-артылерыйскага палка яфрэйтар В. І.Цямчук збіў 5 самалётаў праціўніка. 22. 10. 1943 г. ў час налёту на батарэю 27 варожых самалётаў мужна адбіваў атакі пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў. Загінуў угэтым баі. Пахаваны ў в. Ходараў Міронаўскага р-на Кіеўскай вобл. Імем героя названа вуліца ў Быхаве. На будынку сярэдняй школы на станцыі Тошчыца Быхаўскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Восень 1943 г., вызваленне Украіны... 981-ы зенітны артполк у складзе 9-й зенітнай дывізіі прыкрываў баявыя парадкі злучэнняў 40-й арміі. 23 верасня полк разам з стралковымі часцямі выйшаў да Дняпра ў раёне в. Козінцы і атрымаў заданне прыкрыць пераправу часцей 47-га стралковага корпуса. 4-я батарэя, у якой ваяваў В. I. Цямчук, заняла агнявую пазіцыю на ўсходняй ускраіне вёскі, прыкладна ў паўкіламетры ад Дняпра.

Баі на вузкай палосцы плацдарма не сціхалі нават ноччу. Гітлераўцы імкнуліся любымі сродкамі скінуць у Дняпро савецкіх воінаў. Варожая, авіяцыя з золаку да позняй ночы вісела над ракой, спрабуючы бамбіць пантонныя пераправы, паромы, плыты са смельчакамі. Аднак нанесці прыцэльны ўдар па аб'ектах ёй амаль не ўдавалася. Але на плацдарме, дзе яшчэ не было зенітчыкаў, фашысты лютавалі.

Загад аб пераправе батарэі на правы бераг паступіў пасля таго, як стралковыя часці крыху расшырылі плацдарм. Адразу ж правялі камсмольскі сход. У разліку малодшага сяржанта Асманава былі тры камсамольцы. Ад іх імя намеснік камандзіра Васіль Цямчук вынес прапанову: да світання быць на правым беразе Дняпра, памерці, але плацдарм не аддаць.

У густой цемры, пад абстрэлам варожай артылерыі разлік Асманава першы заняў агнявую пазіцыю на плацдарме ў раёне Зарубінцы. Зенітчыкі пераправіліся своечасова: днём 29 верасня гітлераўцы распачалі жорсткую контратаку, якую актыўна падтрымлівала авіяцыя.

Упартыя баі на плацдарме не сціхалі ні днём, ні ноччу. Некаторыя пункты па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі. Зенітчыкі знаходзячыся ў баявых парадках пяхоты, зрывалі ўсе атакі варожай авіяцыі. А ў гэты час на плацдарм ішло падмацаванне, рыхтавалася рашучае наступленне. 12 кастрычніка нашы войскі авалодалі добра ўмацававым вузлом — вёскамі Вялікі Букрын і Ходараў, расшырылі захоплены плацдарм.

21 кастрычніка батарэя лейтэнанта Аксёнава заняла агнявую пазіцыю на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Ходараў. На наступны дзень пачалася шалёная контратака эсэсаўскай дывізіі. Артылерыя і мінамёты білі ва ўсю глыбіню нашых войск, якія спешна пераходзілі да абароны. Самалёт-карэкціроўшчык кружыў над перадавой, але ў зону зенітнага агню не ўваходзіў. А хутка праціўнік кінуў у бой дзесяткі бамбардзіроўшчыкаў.

Той дзень выдаўся на дзіва цёплы, сонечвы. Неба чыстае і блакітнае, такое не часта ўбачыш у канцы кастрычніка нават на Украіне.

— Будзьце напагатове,— загадаў камандзір палка лейтэнанту Аксёнаву.— Падрыхтуйце бранябойныя снарады, магчыма, давядзецца страляць па танках.

На пазіцыі ўсё часцей і часцей сталі рвацца снарады і міны — варожая артылерыя перанесла агонь э пярэдняга краю ў глыбіню. У небе з'явіліся чорныя кропкі — самалёты ворага. 27 бамбардзіроўшчыкаў ішлі трыма хвалямі.

«Юнкерсы» перастроіліся ў кільватарную калону, рыхтуючыся да бамбёжкі з пікіравання. Камандзір батарэі добра ведаў тактыку ворага, своечасова ўлавіў гэты момант і скамандаваў:

— Па пікіруючым!

Вось чарговы «юнкерс» пайшоў у піке. Пранізліва завылі скінутыя бомбы. Пазіцыя ахуталася воблакамі дыму і пылу. За грукатам выбухаў не чутны каманды малодшага сяржанта Асманава. Наводчыкам Цемчуку і Лаўрэнцьеву здалося, што самалёт пікіруе прама на іх, бомбы ляцяць у іх акоп. Трэба было мець вялікую вытрымку, волю і смеласць, каб удакладніць наводку і даць доўгую чаргу. Побач разарвалася бомба. Камякі зямлі засыпалі гарматны разлік, хтосьці крыкнуў ад болю. Але людзі зноў прыпалі да гармат. Цямчук удакладніў наводку і даў яшчэ чаргу. «Юнкерс» задыміў, потым успыхнуў і, не выходзячы з піке, урэзаўся ў зямлю недалёка ад батарэі. Гэта быў пяты варожы самалёт, збіты разлікам Асманава.

Нягледзячы на страты, гітлераўцы працягвалі бамбіць плацдарм з яшчэ большай злосцю. Два «юнкерсы» непрыкметна зайшлі з сонечнага боку і скінулі бомбы на агнявую пазіцыю. Адна з іх трапіла ў акоп разліку Асманава...

Хавалі герояў усім палком. Іх мужнасць і адвага, вытрымка і стойкасць усхвалявалі баявых таварышаў. Усяму складу разліку (8 чалавек) было пасмяротна прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Недалёка ад Дняпра, у в. Ходараў, узвышаецца помнік. На мармуры высечаны імёны герояў, якія стаялі тут насмерць.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных