Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў I. К. Галіноўскага




Іван Кірылавіч Галіноўскі нарадзіўся 17.10.1917 г. ў Залеская Слабада Быхаўскага павета. Член КПСС з 44 г. У 1936 г. скончыў Магілёўскі педтэхнікум, працаваў настаўнікам, пасля завучам. 3 1939 г. ў Чырвонай Арміі. У Вялікую Айчынную вайну на Паўночна-Заходнім, Бранскім, 1-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах — памочнік камандзіра ўзвода артразведчыкаў. Быў цяжка кантужаны. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны, Чырвонай Зоркі, медалямі. У 1950 г. скончыў Белдзяржуніверсітэт. З 1946 г. працаваў дырэктарам Глухскай сярэдняй колы, Быхаўскай сярэдняй школы № 2, з 1963 выдадчык Быхаўскай сярэдняй школы № 3. І. К. Галіноўскаму першаму з настаўнікаў раёна ў 1959 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР».

У лютым 1943 г. 16-я армія (пазней 11-я гвардзейская) рыхтавалася да прарыву нямецкай абароны і наступлення на Арол. Наш артылерыйскі разведдывізіён актыўна вёў разведку. Штурм пярэдняга краю фашыстаў пачаўся 22 лютага. Пасля амаль гадзіннай артпадрыхтоўкі нашы войскі перайшлі ў наступленне. На шляху дзеяння арміі большасць агнявых кропак ворага была знішчана або падаўлена. Аднак некаторыя захавалі сваю баяздольнасць. Асабліва ўпарта фашысты супраціўляліся на вышынях каля вёсак Пустынка і Буда-Манастырская. Трэба было дадаткова правесці разведку агнявых кропак на гэтых вышынях. У канцы першага дня наступлення начальнік разведкі артылерыі арміі накіраваў старшага лейтэнанта Люцікава Г. К., старшага сяржанта Ойстагера М. В. і мяне, старшага сяржанта, у раён апорных пунктаў для тэрміновай разведкі агнявых кропак ворага.

Да вышыні ля в. Пустынка дабраліся ноччу. А як толькі пачало світаць, нямецкая авіацыя пачала бамбіць падыходы да пярэдняга рубяжа абароны. Аднак частку нямецкай траншэі нашы войскі змаглі захапіць яшчэ ў першы дзень наступлення. Мы кінуліся да яе. Ледзь ускочылі ў траншэю, як разанулі кулямётныя чэргі. Тут аддыхаліся, агледзеліся. Палова траншэі была ў нашых руках, астатняя — у фашыстаў. Шэсць нашых салдат, якія засталіся пасля ўчарашняга бою, блакіравалі праход, з цяжкасцю ўтрымлівалі траншэю, бо значная частка вышыні знаходзілася ў руках ворага. Жменька байцоў мела выключную патрэбу ў падмацаванні. На світанні вораг узмацніў агонь па нашай абароне. Гэта дапамагло нам выявіць яго агнявыя кропкі, нанесці іх на карту і вызначыць каардынаты. А потым фашысты пайшлі ў контратаку. Цяпер ў траншэі нас было дзевяць чалавек.

Старшы лейтэнант Люцікаў імгненна размясціў нас паўкругам і загадаў страляць кароткімі чэргамі. Эканомілі патроны, бо іх было мала. Фашысты, відаць, адчувалі гэта і няўмольна набліжаліся да нас. Становішча было крытычным. На бруствер паклалі гранаты, да трафейных вінтовак прымацавалі штыкі. Біцца рашылі да апошняга патрона.

Зусім развіднела, мясцовасць праглядалася далёка-далёка, што было нам на карысць. Прыкмеціўшы перамяшчэнне ворага, мы адкрылі мінамётны агонь. Праціўнік залёг, але праз некаторы час зноў кінуўся да траншэі. Мы падрыхтавалі да бою гранаты. У гэты цяжкі час зусім нечакана для нас загрукацелі залпы рэактыўных мінамётаў. Контратака ворага захлынулася. Праз 20—30 мінут да нас прыбыло падмацаванне. Каардынаты агнявых кропак праціўшка неадкладна былі перададзены начальніку артразведкі арміі. Наступленне нашых войск працягвалася.

 

У імя жыцця






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных