ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Успамінаў былога партызана-разведчыка, удзельніка штурму Берліна А. Ф. ПаляковаЗа баявыя партызанскія справы мяне ўзнагародзілі медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. Пасля злучэння з часцямі Чырвонай Арміі я быў накіраваны ў вучэбны батальён на курсы малодшых камандзіраў. Пасля ў складзе гэтага батальёна ўдзельнічаў у баях за в. Прыбар. 24 красавіка 1944 г. быў паранены (тады ж узнагародзілі медалём «За адвагу»). Пасля шпіталю прызначылі камандзірам аддзялення 369-й стралковай дывізіі. У жніўні 1944 г. ў баях за крэпасць Асавец атрымаў другое раненне. Пасля папраўкі зноў вярнуўся ў сваю дывізію. Мы рухаліся на захад, усё далей і далей заставаліся родныя мясціны. Баі былі асабліва жорсткія. Вораг абараняўся ўпарта. Запомніўся бой у верасні 1944 г. У час варожай контратакі загінуў кулямётчык Я. Дарошка. Пагроза прарыву немцаў на нашым участку магла стаць рэальнасцю. Я не разгубіўся, лёг за кулямёт і не адышоў ад яго, пакуль не адбілі атаку праціўніка. Многія тады былі ўзнагароджаны, я таксама атрымаў першы ордэн Чырвонай Зоркі. У студзені 1945, ужо на тэрыторыі Германіі, давялося адбіваць шалёную атаку варожых танкаў. За гэты бой быў прадстаўлены да другога ордэна Чырвонай Зоркі. Потым зноў раненне, шпіталь і зноў родная дывізія. Да логава гітлераўскіх фашыстаў заставаліся лічаныя кіламетры. У красавіку 1945 г. фарсіравалі Одэр. Нас было 25 байцоў і афіцэраў, якія першымі на нашым участку пераправіліся цераз раку і цэлы дзень утрымлівалі захоплены плацдарм. Памяць пра той незабыўны бой — трэці ордэн Чырвонай Зоркі. А апошняй баявой узнагародай быў ордэн Славы III ступені за штурм Берліна. У лістападзе 1945 г. прыехаў у родную в. Балонаў Сялец. Скончыўшы курсы трактарыстаў, стаў працаваць на роднай вызваленай зямлі. Потым, у 1952 г., старшынёўская пасада ў калгасе імя Громава, на якой прабыў цэлых сем гадоў. Далейшая праца таксама звязана з людзьмі, з роднай зямлёй. А ў сям'і тым часам непрыкметна выраслі, сталі дарослымі трое дзяцей. У іх свае дзеці. Так і ідзе жыццё па крузе.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|