ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Танкіст Мікалай ЛагуцёнакМікалай Андрэевіч Лагуцёнак нарадзіўся ў 1921 г. ў Быхаве. У 1940 г. стаў салдатам Чырвонай Арміі, у 1941 г.— абаронцам сваёй Радзімы. I рабіў ён сваю нялёгкую ваенную справу на працягу ўсёй вайны, не шкадуючы ні сіл, ні жыцця. ...У баі пад Кіраваградам рота цяжкіх танкаў пад камандаваннем старшага лейтэнанта Мікалая Лагуцёнка з прыдадзенай ротай аўтаматчыкаў заняла зыходны рубеж. На світанні танкісты імкліва павялі ўперад свае машыны па папярэдне размініраваных праходах. А следам кінуліся пехацінцы. Фашысты спачатку разгубіліся, але хутка здолелі арганізаваць контратаку, адкрылі па нашых воінах кулямётны і гарматны агонь, кінулі супраць іх каля дзесятка танкаў і самаходак. М. Лагуцёнак скамандаваў роце выйсці на прамую наводку, а свайму механіку-вазіцелю загадаў трымаць напрамак на галаўны варожы «тыгр». Моцна ўчапіўшыся рукамі ў прыцэльны прыбор, Мікалай лавіў на перакрыжаванне фашысцкі танк. Стрэл. «Тыгр» гарыць. Перанёсшы агонь, Лагуцёнак запаліў яшчэ два «тыгры». Два варожыя бронетранспарцёры і самаходную гармату «фердынанд» падбілі яго падначаніыя. Пераадольваючы шалёнае супраціўленне фашыстаў, савецкія войскі штурмам авалодалі Кіраваградам. За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры вызваленні горада, М. А. Лагуцёнак быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 3 магутнай, здавалася, непрыступнай варожай абаронай сутыкнуліся савецкія войскі пад Бунцлавам. Наперарэз штурмуючым нашым часцям фашысты кінулі бронецягнік. Танкаваму палку, у складзе якога была і рота Лагуцёнка, была пастаўлена задача разбіць рухомую, багата насычаную агнявымі сродкамі крэпасць на колах. Полк выканаў гэту задачу. Расстраляўшы бронецягнік, танкісты вырваліся на дарогу, якая была забіта варожай тэхнікай. Больш трохсот аўтамашын, шмат гармат, зенітных установак, бронетранспарцёраў было разбіта ўшчэнт. За майстэрства, праяўленае ў гэтым баі, адважнаму танкісту Лагуцёнку быў уручаны другі ордэн Чырвонага Сцяга. На падыходзе да Берліна перад фронтам наступаючых савецкіх войск немцы закапалі ў зямлю танкі і самаходкі, замініравалі ўсе падыходы да сваёй абароны. Бой прадстаяў цяжкі і кровапралітны. Уважліва вывучыўшы сістэму агню праціўніка, намеціўшы сабе месца прарыву, танкісты з паступленнем сігнала аб наступленні ўзламалі абарону і пачалі расшыраць прарыў. Гітлераўцы спрабавалі перайсці ў контратаку, але не змаглі адкінуць савецкіх воінаў, якія рваліся да Берліна. Вось і першая вуліца. Завязаліся ўпартыя баі за кожны дом, за кожны метр дарогі. Рота М. Лагуцёнка, пераадольваючы супраціўленне, прасоўвалася ўперад, знішчаючы агнявыя кропкі ворага. Камандзір стралковага батальёна паказаў Лагуцёнку новую цэль — устаноўленую ў падвале дома гармату. Развярнуўшы танк, Лагуцёнак трапным выстралам разбіў яе. I ў гэты момант удар страшнай сілы абрушыўся на танк — фаустпатрон трапіў у правы бок. Абгарэлага, параненага падабралі Мікалая санітары. Прыехаўшы пасля доўгага лячэння ў Быхаў, ён быў старшынёй раённага камітэта ДТСААФ, на партыйнай рабоце. Памёр 8.2.1977 г. І. Дрыгант.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|