Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамінаў В. I. Маркоўскага




Аб іншым чалавеку кажуць, што ён прайшоў і агонь, і ваду... Агню мне давялося бачыць шмат: па мне білі карабельныя і берагавыя зеніткі ў кожным вылеце. А вады таксама было ўдосталь — усё Баранцава мора пад крылом. А яго ледзяны холад давялося зведаць уласным целам. Колькі разоў быў на валасок ад гібелі, але, мабыць, у сарочцы нарадзіўся — вязучы! А адзін дзень, дарэчы гэта быў якраз дзень майго нараджэння — 23 красавіка, можна лічыць, што я нарадзіўся другі раз. Такі цяжкі быў тады бой, не верылася, што выйду з яго жывым. Красавік 1944 г. ў Запаляр'і быў халодны, мокры, часта ішоў снег, дождж. Раніцай нас сабралі ў зямлянцы-клубе для атрымання баявой задачы. Паводле даных паветранай разведкі варожы канвой у складзе 8 транспартаў, 20 караблёў аховы і 6 мінаносцаў рухаўся курсам на поўнач. Над канвоем патрулявалі гітлераўскія знішчальнікі. На штурмоўку канвоя накіроўвалася ўдарная група з васьмі Іл-2, вядучым быў прызначаны капітан I. Б. Катунін. Я павінен быў ляцець вядзёным на сваім аднамесным самалёце. У яго бамбалюках былі 4 фугасныя бомбы вагой па 100 кг, пад крыламі віселі рэактыўныя снарады, пушкі і кулямёты мелі поўны боекамплект. У навушніках пачуліся пазыўныя нашага камэска, ён паведаміў, што вышыня воблачнасці ў раёне цэлі 400 м. Тым часам фашысты засеклі нашу васьмёрку і выслалі для прыкрыцця канвоя некалькі груп Ме-109, а караблям далі каманду зайсці ў порт пад ахову берагавых батарэй. Вялікія транспарты так і зрабілі, з боку мора іх ахоўвалі два рады баявых караблёў. Шчыльным паўкальцом іх прыкрылі 6 мінаносцаў, якія накіравалі нам насустрач свае гарматы. Набраўшы вышыню, Катунін павёў групу на збліжэнне з цэллю. Сам ён выбраў вялікі транспарт у цэнтры канвоя. У гэты час у небе з'явіліся «месершміты» і кінуліся на нас у атаку. Ім наперарэз паімчалі нашы «Які» з групы прыкрыцця. У бой уступалі і нашы паветраныя стралкі. Мне даводзілася круціцца ва ўсе бакі, я ж быў адзін. Гэта зразумелі варожыя знішчальнікі, як мага стараліся прарвацца бліжэй да мяне. Я спаймаў у перакрыжаванне прыцэла адзін з мінаносцаў і адкрыў па ім агонь. У гэты час мой самалёт і самалёты першай чацвёркі, якія пайшлі ў атаку, ахутала густымі жоўта-аранжавымі ўспышкамі зенітных снарадаў. Яны рваліся спераду, збоку, ззаду. Загаварылі ўсе зенітныя сродкі порта і канвоя. Але наш вядучы ўпарта ідзе ў атаку, і мы таксама. Яго паветраны стралок вядзе бесперапынную барацьбу з «месершмітамі». Раптам з-пад яго кабіны палыхнула полымя. У эфіры трывожныя галасы: «Гарыць вядучы». А Катунін усё роўна камандуе: «Бомбы кідаць з пікіравання! 3 баявога курса не зварочваць!» Першай уваходзіць у піке ахопленая полымем машына Катуніна. Яна так з піке і не выйшла, накіраваная цвёрдай рукой камандзіра, яна вогненным смерчам урэзалася ў фашысцкі транспарт. Як загіпнатызаваны, глядзеў я на гэту карціну, пакуль маю машыну выбуховай хваляй не падкінула ўверх. Тады я зразумеў, што, атакуючы мінаносец, я знізіўся да вышыні 200 м і трапіў у небяспечную зону, дзе рваліся бомбы. А ў мяне пад плоскасцямі бомбы вісяць. Я накіраваў свой «Іл» у гушчыню канвоя і даў максімальныя абароты рухавіку. Спераду па курсу, прыціснуўшыся да стромай скалы, амаль побач стаялі два фашысцкія транспарты. Накіраваў свой «Іл» на іх. Гэта заўважылі варожыя знішчальнікі. Адзін з іх, аддзяліўшыся ад сваёй групы, імчаўся мне наперарэз. «Ці паспею? — маланкаю пранеслася думка,— ці «худы» зрэжа мяне раней?» I вачам сваім не паверыў: «месершміт» імгненна разляцеўся на часткі. Яго абломкі паляцелі на свае ж караблі. Мой самалёт над цэллю. Увёў яго ў пікіраванне, скінуў бомбы, стаў выходзіць з піке. I раптам прама перад вачыма стромая скала. Вось-вось мой «Іл» урэжацца ў яе. Імгненна перавёу машыну ў слізготны віраж і каля самага грэбеня хвалі абагнуў перашкоду. На максімальна малой вышыні вырваўся з кальца варожых зенітных снарадаў, манеўруючы паміж узнятымі ад іх вадзянымі слупамі. I тут заўважыў фашысцкі супрацьлодачны самалёт, які перасек мой курс. Я рашыў не прапусціць яго. Падышоўшы бліжэй, даў па ім доўгую чаргу з пушак. Задраўшы нос, «Блонфос-138» упаў у мора. «Гэта табе за Катуніна»,— крыкнуў я і паляцеў даганяць сваю групу. Азвярэлыя ад страт фашысты хацелі адпомсціць нам. Завязаўся жорсткі паветраны бой. Гітлераўцы пераўзыходзілі нас колькасна. Мы ішлі «змейкай», не даючы ворагам магчымасці рассеяць нас, каб пасля біць пааднаму. Мне на маім аднамесным самалёце было надзвычай складана. Я круціўся ва ўсе бакі, на малой вышыні манеўраваў так, што галава ішла кругам, але ўсё ж не дарма — не папаў у прыцэл ніводнаму фашысцкаму знішчальніку і, больш таго, сам паспяваў паслаць насустрач ім прыцэльную пушачную чаргу. I невядома, чым бы скончыўся гэты наш паядынак з ворагам, калі б у гэты момант у небе не з'явілася новая група нашых штурмавікоў. Варожыя знішчальнікі, пакінуўшы нас, кінуліся ім наперарэз. Аднак перапыніць іх атаку ўжо не змаглі. Толькі «Ілы» паспелі скінуць на цэль свой бомбавы груз, як над караванам ужо з'явіліся нашы бамбардзіроўшчыкі, а потым і тарпеданосцы. А дабівала варожы караван ужо новая груапа савецкіх штурмавікоў. Вось так мы прарываліся праз агонь...

Мелі справы і з вадой. Аднойчы вяртаўся з баявога задання. Варожыя караблі былі паспяхова акаваны. Але на душы было цяжка — не адказваў па перагаворным устройстве на мае пытанні паветраны стралок, мабыць, зноў парадзелі рады баявых сяброў. А ад моцнага зенітнага агню была пашкоджана масласістэма рухавіка. Унізе пляскаліся сцюдзёныя з белымі баранчыкамі хвалі. Абароты рухавіка катастрафічна падалі. Я з вялікай цяжкасцю ўтрымліваў машыну ў гарызантальным становішчы. Але вось у маторы штосьці абарвалася. Вінт у апошні раз зрабіў абарот і спыніўся. Сем тон металу падалі ў ледзяную ваду. Удар! Самалёт адскочыў ад вады, як быццам яго падкінула спружына. Я ўдарыўся галавой аб браняспінку, страціў прытомнасць. Апрытомнеў ад шуму вады, якая з усіх шчылін хлынула ў кабіну. Я паспеў адшпіліць прывязныя рамяні, але адчыніць ліхтар удалося толькі пад вадой. Выратавальны жылет разам з парашутам выкінуў мяне наверх і адразу ж перакуліў уніз галавой. Захлынаючыся, я адшпіліў лямкі. Цяпер галава была на паверхні. Але рукі і ногі звяло сутаргай. Калі мяне выносіла на вяршыню хвалі, я ўбачыў караблі. «Свае ці чужыя?» А хутка над галавой закружыў чырваназорны самалёт. «Дзякуй, браток...» I тут я зноў страціў прытомнасць. Калі апрытомнеў, мой выратавальнік усё яшчэ кружыў нада мной. Вартавы катэр, выкліканы ім па рацыі, падабраў мяне.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных