ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Тры подзвігі Мікіты ПеравознікаваМікіта Іосіфавіч Перавознікаў — поўны кавалер ордэна Славы. Нарадзіўся 27.1.1908 г. ў в. Чачэвічы Быхаўскага раёна. 3 сялян. Беларус Член КПСС з 1950 г. Да 1941 г. працаваў у міліцыі. У час вяйны з 1942 г партызан, з 1944 г. на фронце. Памочнік камандзіра стралковага ўзвода гвардыі старшы сяржант М. I. Перавознікаў вызыачыўся ў баях за вызваленне Польшчы. 19.8.1944 у час наступлення ў ліку першых уварваўся ў траншэю праціўніка, быў паранены, але поля бою не пакінуў; 21.12.1944 г. ў варожым тыле на Вісленскім плацдарме закідаў гранатамі траншэю праціўніка, знішчыў кулямётную кропку, прыкрыў адыход групы разведчыкаў; 22.2.1945 г. ў баі за Познань удзельнічаў у ліквідацыі апорнага пункта гітлераўцаў, адбіцці 2 контратак. Пасля вайны жыў і працаваў у пасёлку Малое Ісакава Гур'еўскага раёна Калінінградскай вобл. Памёр 6.10.1966г. Вось што сказана ў прадстаўленні да ўзнагароды Перавознікава ордэнам Славы I ступені, падрыхтаваным камандаваннем палка ў апошнія тыдні вайны: «Перавознікаў Мікіта Восіпавіч, гвардыі старшы сяржант, рааведчык 244-га гвардзейскага палка 82-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Прадстаўляецца да ордэна Славы першай ступені. Таварыш Перавознікаў у баях па знішчэнню акружанай групоўкі ворага ў горадзе Познані 22 лютага 1945 года пры штурме крэпасці «Цытадэль» першым дабраўся да дота і гранатай і бутэлькай з гаручай сумессю знішчыў гарнізон дота ў колькасці чатырнаццаці салдат на чале з афіцэрам. Затым таварыш Перавознікаў павёў пяхоту на другі дот, дзе немцы спрабавалі контратакаваць групу нашых воінаў. Смельчакі, узброіўшыся гітлераўскімі фауст-патронамі, адбілі дзве контратакі ворага і знішчылі 9 гітлераўцаў, чым садзейнічалі поспеху бою. Камандзір 244-га гв. стр. палка гвардыі падпалкоўнік К. Паўленка. 22.4.45 г.» Хадайніцтва камандзіра палка падтрымалі камандзір 29-га стралковага корпуса гвардыі генерал-маёр артылерыі Хетагураў і камандуючы 8-й гвардзейскай арміяй гвардыі генерал-палкоўнік В. I. Чуйкоў.
Справа ўсяго жыцця Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|