Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Успамівшў Ц. Я. Сычкова




Цярэнцій Яфрэмавіч Сычкоў — Герой Савецкага Саюза (3.6.1944). Нарадзіўся 6.1.1922 г. ў в. Хутар Быхаўскага раёна. 3 сялян. Член КПСС з 1944 г. Скончыў Барысаўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1941), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1952). У Чырвонай Арміі з 1940 г. 3 1942 г. на Паўночна-Каўказскім, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх, 1-м і 2-м Беларускіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крым і Паўночны Каўказ, у Курскай бітве, вызваляў Украіну, Беларусь, Польшчу. Камандзір інжынернай роты старшы лейтэнант Ц. Я. Сычкоў вызначыўся ў баях пры вызваленні Украіны. 25.9.1943 г. ў час наступлення пад агнём праціўніка рота на чале з ім на дэсантных лодках пераправіла на правы бераг Дняпра 802 байцоў, а за ўвесь перыяд пераправы — 8,8 тысячы чалавек, 398 т боепрыпасаў, 216 т харчовых прадуктаў, каля 6 тысяч мін, 82 гарматы, 164 павозкі з грузам, 8 мінамётаў, на левы бераг Дняпра — 430 параненых. Да 1972 г. Ц. Я. Сычкоў служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. У 1972 — 1985 гг. працаваў у жытомірскім абласным аб'яднанні «Міжкалгасбуд». Жыве ў Жытоміры. Вядзе вялікую грамадскую работу, з'яўляецца дэпутатам Жытомірскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, намеснікам старшыні прэзідыума гарадскога Савета ветэранаў вайны і працы.

У дзяцінстве я вельмі любіў ваенных, марыў стаць камандзірам. Перад вайной двойчы паступаў у ваеннае вучылішча ў Ленінградзе і абодва разы не праходзіў, не хапіла росту (патрэбна не меней 150 см, а ў мяне было 149 см). I вось нарэшце ў 1940 г. мне пашанцавала — я паступіў у Барысаўскае ваенна-інжынернае вучылішча. Вайна прымусіла нас рана пасталець — пасля 11 месяцаў вучобы ў ліпені 1941 г. я быў выпушчаны з вучылішча лейтэнантам і накіраваны для службы ва Уральскую ваенную акругу. Камандаваў спачатку ўзводам, потым вучэбнай ротай. Увесь час прасіўся на фронт. Нарэшце ў маі 1942 г. я атрымаў накіраванне на Паўночна-Каўказскі фронт у якасці камандзіра інжынерна-сапёрнай роты. Баявы шлях пачалі на Таманскім паўвостраве — устанаўлівалі мінныя палі перад пярэднім краем абароны, узрывалі розныя аб'екты пры адыходзе нашых войск, абсталёўвалі абарончыя рубяжы, займаліся размініраваннем тэрыторыі, пераправай войск пры фарсіраванні водных перашкод, будаўніцтвам мастоў і інш. У лютым 1943 г. ў складзе атрада марской пяхоты ўдзельнічаў у баях на Малой Зямлі пад Новарасійскам. За ўстаноўку маёй ротай міннага поля і падрыў на ім трох нямецкіх танкаў, дзвюх бронемашын і каля 100 гітлераўцаў атрымаў сваю першую ўзнагароду — медаль «За адвагу». А пасля была Курская дуга, дзе на мінных палях, устаноўленых ротай, падарваліся дзесяткі фашысцкіх танкаў.

I вось — сівы Дняпро. Гітлераўскае камандаванне прыняло ўсе меры, каб стварыць на правым беразе ракі магутную абарону і не дапусціць пераадолення Дняпра Чырвонай Арміяй. На падыходзе да ракі мы атрымалі перапраўныя сродкі, у ліку якіх былі 24 надзіманыя лодкі,(на кожнай умяшчалася 20 стралкоў з узбраеннем), а таксама драўляныя канструкцыі для зборкі паромаў. Рота была прыдадзена 23-й стралковай дывізіі для забеспячэння пераправы яе часцей цераз Дняпро за 3 км на поўнач ад Канева. 23 кастрычніка 1943 г. часці дывізіі, ведучы ўпартыя баі з адступаючым праціўнікам, падышлі да ракі. Аднак, калі да яе заставалася паўкіламетра, аўтамашыны загразлі ў Дняпроўскіх плаўнях. Салдатам прыйшлося несці на сабе грувасткія перапраўныя сродкі. На беразе хуценька падрыхтавалі лодкі, пасадзілі на іх стралкоў і ў 23 гадзіны рушылі ў цемру да процілеглага правага берага. Я быў у цэнтры, на лодцы № 8. На сярэдзіне ракі фашысты асляпілі нас ракетамі і адкрылі ўраганны агонь па лодках. Бясконцыя трасы куль, узрывы снарадаў і слупы вады вакол лодак, але ні адна з іх не павярнула назад, нават тыя, што былі месцамі пашкоджаны, упарта рухаліся да крутога правага берага. Мы прычалілі паспяхова высадзіліся. Пасля кароткай перагрупоўкі атакавалі праціўніка і адваявалі ў яго плацдарм плошчай 700X 600 м. Сапёры вярнуліся да цэлых лодак, пагрузілі цяжкараненых і пад агнём праціўніка рушылі да левага берага, а адтуль — зноў на правы, з папаўненнем, боепрыпасамі і агнявымі сродкамі. Стралковыя падраздзяленні вялі баі па расшырэнню плацдарма, а сапёры роты працягвалі забяспечваць іх усім неабходыым.

За забеспячэнне пераправы і праяўленыя пры гэтым гераізм і адвагу пяці воінам нашай роты было прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза: сяржанту Ф. I. Васільеву — рускаму, яфрэйтару В. В. Гванцэладзе — грузіну, радавому А. А. Захарчуку — украінцу, лейтэнанту Осіпаву (пасмяротна) — рускаму і мне — старшаму лейтэнанту Ц. Я. Сычкову, беларусу. Такі нацыянальны склад герояў роты яшчэ раз пацвердзіў цеснае адзінства нашай арміі і савецкага народа, што з'явілася адной з прычын краху планаў гітлераўскага камандавання, якое разлічвала пасеяць нацыянальную варожасць і тым самым аслабіць моц СССР.

Пасля баёў за Дняпро я са сваёй ротай прымаў удзел у вызваленні роднай Беларусі, Польшчы. Пад Варшавай я быў паранены і адпраўлены ў шпіталь...

У 1946—1948 гг. я быў камандзірам інжынерна-будаўнічага батальёна, удзельнічаў у аднаўленні разбуранага гітлераўцамі завода «Запарожсталь». У 1947 г. быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных