ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Сям'я як асяроддзе развіцця і выхавання асобы. Сувязь школы з сям'ёй.Сям'я - сацыяльна-педагагічная група людзей, прызначаная для аптымальнага задавальнення запатрабаванняў. Сямейнае выхаванне - агульная назва для працэсаў уздзеяння на дзяцей з боку бацькоў з мэтай дасягнення жаданых вынікаў. Для дасягнення выхаваўчых мэт у сям'і бацькі звяртаюцца да розных сродкаў уздзеяння: заахвочваюць і караюць дзіця, імкнуцца стаць для яго ўзорам. Функцыі сям'і: 1.маральна-ацэначная,2.дасуга-творчая,3.культурна-светніцкая,4.працоўная,5.аздараўляльная 6.ахоўная,7.бытавая Метады: інфармацыйна-сімвалічны (імя дзіцяці. Жэсты і міміка ў працэсе зносін), тлумачальна-распараджальная (бяседа, патрабаванне,загад), стымулююча-пабуджальны (прыклад,узаемааналіз), дзейнасна-практычны (падтрымка і супрацоўніцтва) Стылі выхавання: гіперапека, гіпапратэкцыя (адсутнасць увагі), забарона,рэпрэсіі (загад, распараджэнні) і канструктыўная сутворчасць (падтрымка творчай індывідуальнасці) Сямейнае выхаванне залежыць ад: -матэрыяльна-эканамічнай забяспечанасці; -сацыяльнага становішча; -адносіны да дзіцяці. Задачы сям'і: стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы развіцця дзіцяці;перадаць вопыт выхавання ў сям'і дзяцей і адносіны да старэйшых. Сацыяльнае, сямейнае і школьнае выхаванне здзяйсняюцца ў непасрэдным адзінстве, аднак школа здзяйсняе вядучую ролю ў арганізацыі сямейнага і грамадскага выхавання. Асноўную працу з бацькамі школа праводзіць праз бацькоўскія сходы. Сувязь сям'і і школы здзяйсняецца праз класнага кіраўніка (бацькоўскі камітэт, бацькоўскі сход). Часта сям'я ў выхаванні дзіцяці ідзе сваім шляхам, а школа - сваім. Таму неабходна вырашыць праблему больш цеснага кантакту настаўнікаў і бацькоў па пытаннях выхавання. Важна, каб паміж бацькамі і школай быў кантакт, паразуменне.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|