Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






З.Бядуля – адзін з заснавальнікау БДЛ .Дарэвалюцыйныя апавяданні для дзяцей(“ Малыя дравасекі”, “Пяць лыжак заціркі”, “Дзе канец свету?” і др).




Больш пільная ўвага беларускай савецкай дзіцячай літаратуры на працягу доўгага часу да першай групы апавяданняў тлумачылася сацыяльна-класавым падыходам. Сапраўды, нельга без хвалявання чытаць, з якой прагнасцю i радасцю ў галодных вачах сям’я хворага Антося i Агаты («Пяць лыжак заціркі») чакае заціркі. Вясной, «калі галадуха пануе па вёснах», Агаце пашанцавала «выенчыцъ» фунт мукi ў суседа, i прыгатаванне снедання стала сапраўдным вялікім святам для шчаслівай у той момант сям’і. I самым вялікім няшчасцем стаў прыход не менш галоднай суседкі Сцёпчыхі, якая з’ела пяць лыжак заціркі, тым самым сапсаваўшы свята «беднай сямейкі»: «Спахмурнелі твары. Кожны думаў: «О-го! Каб лепей я з’еў гэтыя пяць лыжак заціркі…». Кампазіцыйнай асаблівасцю гэтага апавядання з’яўляецца наяўнасць у iм філасофскага падтэксту. Знешне сюжэтнае дзеянне гэтага твора падмацоўваецца вывадамі аб мерках шчасця i няшчасця для кожнага чалавека i ўcix людзей на свеце, якія належаць самому аўтару i ў якіх скандэнсаваны «змрочны гумар» апавядання.

«Малыя дрывасекі». Галоўныя гepoi яго – двa браты, старэйшаму з якіх – Цішку – дзесяць гадоў, а мсншаму – Халімону – восем. Але хлапчукі вымушаны ісці ў лес на заробкі, бо «ix бацъка – кулъгавы Цыпрук — сам працаваць не мог». Аднойчы, калі ўзнялася завея, а ўсе дрывасекі разбегліся па дамах, Цішка i Халімон засталісяся, баючыся, каб «бацъка не наракаў, што зарана прыйшлі з лесу». А калі вырашылі ў час Bixypы пайсці дадому, заблудзілі i замерзлі. Апошняе, што бачаць браты — Гэта сон-трызненне, у якім адбіліся ix жаданне – адно на дваіх: «I здаецца iм – сядзяцъ яны за столом… Маці радуецца, што прыйшлі… Корміцъ ix цёплым праснаком… Бацька naзipae на ix добрыміi вачыма i лагодна ківae галавой. Пaд’eлi i паляглі на палок каля печы… Котка лашчыцца да ix, i яны радасна зacнyлi…»

Апавяданнямі «Пяць лыжак заціркі», «Тулягі», «Маленькія дрывасекі», паказваючы цёмную i забітую вёску з яе жыхарамі, пісьменнік пратэстуе супраць існуючага ладу, Kaлі дзеці пазбаўлены сапраўднага дзяцінства. Пачуцці шкадавання, жалю i спагады выклікаюць гepoi твораў.

 

19. З. Бядуля. Ідэя сілы і непераможносць калектыру у вершаванай казцы “мурашка палашка”

Адчуваецца прывязанасць казкі «Мурашка Палашка» да палітычнай абстаноўкі ў савецкай краіне ў канцы 30-х гг. XX ст. Казка «Мурашка Палашка» акрамя тэмы калектыўнай працы, неабходнасці абароны свайго дому, сваей Бацькаўшчыны i асуджэння аматараў лёгкай нажывы ў вобразе паляўнічага, што прыйшоў за скурай не iм забітага мядзведзя, закранае i праблему гераічнага подзвігу. Палашка загінула ў барацьбе: «Паляўнічы рассёк ёй // 3 размаху спіну», аднак жа яна абяссмерціла сябе cваімi добрымі справамі.

Умела карыстаецца аўтар казкі паэтычнымі сродкамі, сярод якіх вылучаюцца кароткія сказы інверсійнай будовы, вялікая колькасць сталых эпітэтаў і параўнанняў, шырокае гукаперайманне, сінтаксічныя паўторы і канструкцыі з аднолькавым дзеяслоўным кампанентам. Усе гэта садзейнічае гнуткасці і легкасці гучання паэтычнага слова.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных