ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Гуманiстычны пафас празаiчных i вершаваных апавяданняӯ Якуба Коласа для дзяцей i пра дзяцей (У старых дубах», «Дзеравеншчына»,”Сірата Юрка”).Я Колас значную увагу надаваӯ апiсанню цяжкага жыцця беларускiх сялянскiх дзяцей. У апавяданнях «У старых дубах», «Дзеравеншчына», «Сiрата Юрка» пiсьменнiк паказвае тыя ӯмовы, у якiх узнiкае дзiцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты i адзiнота. Аӯтар звяртае ӯвагу на маральны свет неӯладкаванасцi дзiцячага жыцця. У аснове апавядання «У старых дубах» ляжыць звычайны выпадак з жыцця вясковых дзяцей, якi ледзь не закончыӯся трагедыяй: Грышка напалохаӯ свайго сябра Базыля, якi задумаӯшысь сядзеӯ на дубовым коранi, ён паляцеӯ у Нёман. Людзi яго выратавалi. Аӯтар твора iмкнецца перасцерагчы дзяцей ад такiх бяскрыӯдных учынкаӯ, такiя выпадкi ӯ жыццi могуць прывесцi да сапраӯднай трагедыi. У хлапчукоӯ роднасныя душы: яны любяць прыроду, умеюць бачыць прыгожае i таямнiчае ӯ простым i звычайным. У апавяданнi «Сiрата Юрка» хлопчык рана застаӯся без мацi, зведаӯ усе пакуты сiротства: грубасць i абыякавасць бацькi, нянавiсць мачыхi, адчужэнне аднагодкаӯ. Ён часта хадзiӯ да цёткi Тарэсы. Хадзiӯ з ёй у лес збiраць зёлкi. Вобразу хвойкi надаецца асаблiвае значэнне. Зґявiлась на свет маленькае дрэӯца, а праз 12год нарадзiӯся Юрка. Першая сустрэча з хвойкай адбываецца вясною, калi Юрка баяӯся, што яго будуць ругаць за тое, што ён абярнуӯ збан малака. Хлопчык вера ӯ тое, што яго мацi ператварылася ӯ хвойку.? ӯ сне Юрка бачыць у вобразе хвойкi родную мацi. Хвойку ссеклi злыя людзi, хлопчык памiрае, не супрацiӯляючыся хваробе. У апавяданнi «Дзеравеншчына» пачуццi, уражаннi, успамiны i маары галоӯнага героя Мiхаськi складаюць асноӯны змест твора. Михаська сiрата, яго забiрае жыць у горад старэйшы брат. Але ӯ горадзе яму ӯсё чужое, ён iмкнецца ӯ родныя мясцiны. Слова «Дзеравеншчына» ацэначнае. Гэта зняважлiвая ацэнка даецца Мiхалку з боку брата i яго жонкi. Сямґя брата лiчаць сябе за гарадскую i культурную, бо яны валодаюць рускай мовай, пґюць гарбату з самавара. Трымаюць служанку i брату сорамна прызнацца сваiм знаёмым, што ён сялянскага паходжання. Апавяданнi вучаць адказнасцi не толькi за свае ӯчынкi, але i за словы, якiя могуць выклiкаць боль i крыӯду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям спагады i мiласэрнасцi.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|