Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Агульная характарыстыка развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў 30-ыя гады XX ст.




Перыяд 1929-39 гг. у развіцці літаратуры i мастацтва быў надзвычай важным i ў той жа час супярэчлівым i трагічным. Гэта час, калі спынялася беларусізацыя, пачалася i працягвалася барацьба супраць нацдэмаў, кулакоў, заможнага гаспадарання i iнш.Пісьменнікаў, якія ў свaix творах дэманстравалі рашучую нязгоду з афіцыйнай палітыкай проста выкрэслівалі з літаратуры. Аўтараў смелых, мужных твораў часта без усялякага следства чакала кляймо «ворага народа”. высылка ў Сібір А. Александровіча, С. Баранавых, С. Шушкевіча, Ул. Дубоўкі, С. Грахоўскага (усе пісалі для дзяцей) і інш. Пісьменнікі павінны былі шукаць, выяўляць, адлюстроўваць у літаратуры толькі выключна станоўчых герояў; тым больш гэта прадпісвалася дзіцячай літаратуры. У такой сітуацыі найбольш выйгрышным у параўнанні з іншымі празаічнымі i паэтычнымі жанрамі быў жанр казкі. Для дзяцей былі напісаны таленавітыя казкі Я. Коласа «Рак-вусач», Зм. Бядулі «Качачка-Цацачка», С. Шушкевіча «Звярыны баль». У 30-я гады беларуская дзіцячая літаратура дасягнула новых поспехаў. Вялікую ролю адыгралі партыйныя рашэнні аб школе — аб усеагульным абавязковым пачатковым навучанні, аб пачатковай i сярэдняй школе, аб рабоце піянерскіх арганізацый. Гэтыя рашэнні нацэлілі савецкіх пісьменнікаў на стварэнне больш змястоўных, высокамастацкіх кніг для дзяцей, канкрэтызавалі задачы савецкай дзіцячай літаратуры. Цесная сувязь з жыццём Савецкай краіны — характерная асаблівасць беларускай дзіцячай літаратуры 30-х гадоў. Тэмы таго часу: вынікі першай пяцігодкі, матэрыялы з’ездаў камуністычнай партыі, пералёт адважных лётчыц на Далёкі Усход, грандыезная панарама будауніцтва.У цэлым для літаратуры 30-40-х гг. XX ст. характэрны ўзлеты i спады: адны жанры запавольвалі свае развіццё, іншыя атрымлівалі імпульс для імкнення наперад. Адкрыццё ў 1931 г. Тэатра юнага гледача ў Мінску значна стымулявала ўзнікненне драматычных твораў для дзяцей рознага узросту. На пачатку ставіліся ў асноўным перакладныя п’есы. 3 сярэдзіны 30-х гг. усё больш практыкавалася пастаноўка спектакляў па творах беларускіх аўтараў.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных