ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Паэзія Максіма Багдановіча ў дзіцячым чытанні. Зварот да традыцый вусна-паэтычнай творчасці ў паэме-казцы “Мушка-зелянушка і Камарык – насаты тварык”.Нарадзіўся 9 снежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 года ў Мінску, у сям’і настаўніка. У чэрвені 1892 г. сям’я Багдановічаў пераехала ў Гродна. У 1902 годзе Максім паступіў вучыцца ў першы клас Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. У 10-11 гадоў пачаў пісаць вершы па-беларуску. 6 чэрвеня 1907 года ў газеце «Наша Ніва» публікуюць першае апавяданне М.Багдановіча «Музыка». У 1909 годзе ў гэтай газеце публікуюць першыя вершы паэта. У 1911 г. пасля заканчэння гімназіі Максім Багдановіч прыехаў на Беларусь. У гэтым годзе паступіў вучыцца ў Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. У 1912 г. у газеце «Наша Ніва» публікуецца цыкл яго вершаў аб гісторыі Беларусі. У 1913 г. у друкарні Марціна Кухты выдаецца зборнік вершаў М. Багдановіча «Вянок» – адзіная яго прыжыццёвая кніга паэтычных твораў. У 1914-1916 гг. працягвае актыўна займацца паэтычнай творчасцю, напісаннем артыкулаў, перакладамі. Выданы брашуры М. Багдановіча: «Братья - чехи», «Угорская Русь», «Червонная Русь». Аўтар паэм «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім-лебедзь» (1916). У кастрычніку 1916 г., пасля заканчэння юрыдычнага ліцэя, вярнуўся на Беларусь, у Мінск, дзе ўладкаваўся на працу ў губернскі харчовы камітэт. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У лютым 1917 г. М. Багдановіч паехаў на лячэнне ад сухотаў у Крым, у Ялту. 25 мая (12 мая ст. ст.) паэта не стала. Адметнае месца ӯ творчасцi М. Багдановiча займае пейзажная лiрыка. Асэнсаванне дзецьмi вобразаӯ пейзажнай лiрыкi – эфектыӯны сродак фармiравання iх эстэтычна-мастацкага густу. Казкi М. Багдановiча «Сон-трава», «Музыка», «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык». Паэма-казка «Мушка-зелянушка i камарык – насаты тварык» мае пазнавальнае значэнне для дзяцей. У ёй прадстаӯлены паказальныя прыкметы знешнасцi, паводзiн насякомых. У творы паказаны карцiны народных сямейна-бытавых абрадаӯ (сватанне, заручын, вяселле, пахаванне, скарга). Паэма-казка вызначаецца пазнавальнасцю маральнага зместу (не заӯсёды за прыгожымi i нiбыта шчырымi словамi стаяць прыгожыя ӯчынкi.) Творы М.Багдановiча для дзяцей i пра дзяцей вызначаюцца абґёмнасцю вобразаӯ, псiхалагiчнай матываванасцю ӯчынкаӯ лiтаратурных герояӯ i эстэтычнай глыбiнёй.
8.Агульная характарыстыка развіцця беларускай дзіцячай літаратуры ў 20-ыя гады XX ст. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці ішло ў цяжкіх, супярэчлівых умовах. У краіне наступіла беларусізацыя –комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на адраджэнне беларускай нацыі, абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, развіццё нацыянальнай культуры.Быў створаны Інстытут беларускай культуры.У 1921 г. у Мінску быў адкрыты БДУ.Дынамічным i насычаным стала ў 20-я гг. літаратурнае жыццё рэспублікі. Паустала пытанне у распрацоуцы падручникау, неабходнасць беларускамоуных выданняу.Тэматычна такая літаратура была прадстаўлена наступнымі rpynaмi:• творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу (вершы: «Родная веска» Цёткі, «Беларусь! Ты краю родны!..», творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу (апавяданні «Міхаська», «Сірата» Цёткі, «Сірата Юрка» Я. Коласа, i iнш.);творы рэвалюцыйнага зместу, аб грамадскіх зменах новага часу (аповесці: «Свінапас» М. Чарота, «На прасторах жыцця» Я. Коласа;),ттворы аб дзіцячых прыгодах, захапленнях, свеце дзіцячых уяўленняў (апавяданні «Мая першая ахвота» творы прыродазнаўчага зместу (вершы: «Лясы, бары i дубровы…» К. Каганца, «Лета», «Восень»i iнш); творы навучальна-пазнавальнага зместу (белетрызаваныя «Задачкі» Я. Купалы, забаўлянка «Бай» Я. Купалы, апавяданне. «Аб сытой свінні», «Князь Барыс i чорт» Ластоўскага i інш.).Першым беларускамоўным выданнем для дзяцей пасля рэвалюцыі стаў часопіс «Зоркі» (1921-1922). У стварэнні часопіса прымалі ўдзел лепшыя прадстаўнікі тагачаснай беларускай культуры – Я. Купала, Я. Колас, К. Буйло, М. Чарот, К. Чорны, Я. Журба i iнш. У «Зорках» выкарыстоўваваліся пераважна фальклорныя жанры – казкі, дзіцячыя песні, загадкі, а таксама бытавыя замалёўкі. Пачынаючы са снежня 1924 г. на змену «Зоркам» прыйшоў штомесячны часопіc піянерскай тэматыкі пад назвай «Беларускі піянер» першым галоўным рэдактарам часопіса быў У. Дубоўка, а адказным сакратаром – А. Якімовіч. На старонках часопіса друкаваліся разнастайныя па жанрах і тэматыцы творы: Я. Коласа (казкі «Рак-вусач», «Дзед i мядзведзь»), У. Дубоўкі (казка «Музыка-чарадзейнік»), 3. Астапенкі (казка «Змаганне»), апавяданні пра героіку А. Якімовіча (апавяданнi «Юрка», «Шэфы», «Гул бубна»), М. Зарэцкага (апавяданне «Бацькаў сын»), Зм. Бядулі (апавяданне «Кажы, дзе твой сын. Перыядычны друк у Заходняй Беларусі. У Вільні з 1927 па 1931 г. выходзіў дзiцячы ілюстраваны часопіс «Заранка», які рэдагавала 3. Верас. рэдактар знаёміла свaix чытачоў з твopaмi Я. Купалы, Я. Коласа, А. Гаруна, Зм. Бядулі, друкавала фальклорныя творы, шматлікія матэрыялы пра культуру, гісторыю роднага краю. На старонках часопіса ўпершыню выступілі такія дзеячы культуры i лiтapaтypы Заходняй Бeлapyci, як Я. Пачопка (Я. Башкір), С. Крывец, М. Кепель (Маруся з Антокалю) i iнш. Вопыт працы ў «Заранцы» быў выкарыстаны 3. Верас у часопісе «Пралеска»,. Як i «Заранка», гэтае выданне для дзяцей ставіла на мэце не толькі маральна выхоўваць юных чытачоў, але i прывіваць iм любоў да роднай мовы, культуры.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|