Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Узнікненне беларускага кнігадрукавання. (Ф. Скарына, С. Будны, Л. Зізаній).




Пісьменнасцю на Pyci карысталіся ўжо ў першай палове X ст., аднак шырокае яе распаўсюджанне было абумоўлена прыняццем хрысціянства ў 988 г. 3 гэтага часу заканамерна ўзрасла неабходнасць у кнізе i дзякуючы патрэбам праваслаўя сфарміравалася пісьмовая мова, якую называюць стараславянскай альбо царкоўнаславянскай. Некалькі iншы тып мовы ўжываўся ў свецкім пісьменствe. Мова яго помнікаў з’яўлялася літаратурна апрацаваным варыянтам жывой гаворкі ўсходніх славян. Зараджэнне пісьмовай беларускай дзіцячай літаратуры звязана з развіццём беларускага кнігадрукавання, з распаўсюджаннем на Беларусі кніг вучэбнага прызначэння. Першымі тaкімi кніжкамі былі выдадзеныя ў Pacii буквары i азбукоўнікі, якія аказалі вялікі ўплыў на развіццё беларускай вучэбнай кнігi. На шляху стварэння яе важным этапам з’явіўся “Псалтыр”, выдадзены вучоным i пісьменнікам, доктарам філасофіі i медыцыны з Полацка Францыскам Скарынам (каля 1490 – каля 1551). у Празе ў 1517 г. У старажытным беларускім пісьменстве глосы ўпершыню выкарыстаў Ф.Скарына, які “на боцех” кніг “Бiблііi”, “Псалтыра”, “Апостала” i “Малой падарожнай кніжыцы” тлумачыў многія царкоўнаславянскія словы, паказваючы, “что которое слово знаменуеть”. Скарынаўскія глосы раскрываюць сэнс розных назваў прадметаў побыту, расліннага i жывёльнага свету, прыродна-геаграфічных i рэлігійна-культавых паняццяў, уласных назваў і інш. паняццяў (параўн.: онагри − лоси, горлица −сівоворонка, пажить − былие, тимпанъ − бубенъ, холмы − узгорки, астрономия − звездочети i г.д.). Глосы падпарадкаваны асноўнай ідэі першадрукара − зрабіць кнiгy даступнай “людем посполитым”. Прадаўжальнікамі культурна-асветніцх традыцый славутага палачаніна былі Сымон Будны. у 1562 г. у Нясвіжскай друкарні была выдадзена першая кнігa па-старабеларуску на тэрыторыі Беларусі – «Катэхізіс», кніга пра царкву i грамадства ў пытаннях i адказах. С. Будны выдаў таксама «Евангелие учительное» (1569), «Часовник, в нем напред и азбука» (1596). Вялікую ролю ў пашырэнні асветы (i адпаведна кніг для дзяцей) на Беларусі адыгрывалі брацкія школы i адчыненыя пры ix друкарні, якія дзейнічалі ў Вільні, Магілёве i інш. Выйшлі ў свет 127 выданняў, сярод якіх былі буквары i яркія палемічна-публіцыстычныя творы. У 1596 г. брацкая друкарня ў Вільні выдала буквар для беларускіх дзяцей Лаўрэнція 3ізанія «Наука ку читаню i разуменю письма словенского». У гэтым буквары былі змешчаны лемантар (азбука), катэхізіс, а таксама «Лексіс» – слоўнік, у якім славянскія словы падаваліся ў перакладзе на жывую беларускую мову. Аўтару належыць i адзін з першых падручнікаў па граматыцы «Грамматика словенска» (1596).

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных