ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры.Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры – працяглы і складаны працэс, цесна звязаны з фальклорнымі традыцыямі, развіццем і станаўленнем нацыянальнага мастацкага слова, узнікненнем пісьменнасці, прыняццем хрысціянства, зараджэннем і развіццем кнігадрукавання. Вусная народная творчасць – першааснова любой літаратуры, у тым ліку i дзіцячай. На Беларусi ва ўмовах жорсткага нацыянальнага ўціску i амаль суцэльнай непісьменнасці працоўных фальклор меў значна большае значэнне, чым у іншых краінax. Гэта была тая галіна духоўнага жыцця беларусаў, якую ўрад не мог узяць пад кантроль. Іменна ў рэчышчы вуснай народнай творчасці стагоддзямі развівалася, шліфавалася i ўдасканальвалася роднае слова. У песнях, легендах, казках i паданнях беларускі народ выказваў свае запаветныя мары i iмкненнi. Фальклорныя творы як найдаражэйшую духоўную спадчыну адно пакаленне беражліва перадавала другому. Як у Pacii i на Украіне, вуснапаэтычная творчасць на Беларусі з даўніх часоў выкарыстоўвалася народам у мэтах выхавання высокіх грамадскіх ідэалаў, здаровых маральных прынцыпаў i мастацкіх густаў людзей. Гэтаму служыў і спецыфічна дзіцячы фальклор – творы складзеныя спецыяльна для дзяцей з улікам асаблівасцей ix узросту i псіхікi. (Дарэчы, тэрмін “дзіцячы фальклор” узнік толькі ў пачатку XX ст., iм пачалі называць тую частку вуснапаэтычнай творчасці, якая адпавядае інтарэсам i запатрабаванням дзяцей рознага ўзросту.) Яшчэ адну частку дзіцячага фальклору складаюць творы саміх дзяцей. У далейшым у фальклорных творах фіксуецца выхаваўчы вопыт народа, педагагічны талент якога бліскуча выявіўся ў жанрах Д.З.: заклічкі, прыгаворы, дpaжнiлкi, лічылкі, загадкі, казкі, калыханкі, забаўлянкі, песні. Дзіцячы фальклор аказваў i аказвае ўплыў на БДЛ. Да традыцый фальклору звяртаюцца паэты, якія пішуць для дзяцей вершы, паэмы i казкі, выкарыстоўваючы вобразы, характэрныя мастацкія прыёмы i рытмы народных дзіцячых песень, лічылак, дражнілак i загадак, вучацца ў безыменных аўтараў размоўным інтанацыям, уменню гаварыць з дзецьмі проста i шчыра, захапляць ix iмклівым развіццём дзеяння, дынамікай падзей. Без наследавання традыцый дзяцячага фальклору не было б, напэўна, цудоўных твораў для дзяцей Я. Купалы, Я. Коласа, З. Бядулі, А. Александровіча, У. Дубоўкі. Такім чынам, беларускі фальклор, у тым ліку і дзіцячы, з’явіўся не толькі першаасновай беларускай дзіцячай літаратуры, але і першым яе этапам развіцця, бо ва ўмовах адсутнасці беларускіх выданняў ён замяняў друкаваную літаратуру.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|