Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Асветніцкая дзейнасць Цёткі, яе роля ў развіцці беларускай дзіцячай літаратуры.




Алаіза Пашкевіч (1876 – 1916). У 1902-1904 гг. вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах П. Лесгафта ў Пецярбургу. Вучоба аказала вялікі ўплыў на асобу А. Пашкевіч. Тут яна атрымала ўрокі этыкі, высокай грамадзянскасці, пагарды да мяшчанскага спакою; зразумела, што найвышэйшае прызначэнне чалавека – барацьба з цемрашальствам, несправядлівасцю, з людскім горам. Літаратурная спадчына Цёткі (паэзія, проза, публіцыстыка) сведчыць пра тое, што яна была асобай яркай і таленавітай. Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца “Лета” і “Восень”, апублікаваныя ў зборніку “Скрыпка беларуская” (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік – “Хрэст на свабоду” (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы “Хрэст на свабоду”, “Мора”, “Пад штандарам” – сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Упершыню яны былі раздрукаваны тысячамі экземпляраў і распаўсюджваліся сярод паднятых на рэвалюцыйнае змаганне мас у 1905 г. Асноўныя матывы паэзіі Цёткі – любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу. Рэвалюцыйная палымянасць і тонкі лірызм, спалучэнне імпульснай лірыкі і пяшчотных вобразаў – характэрныя рысы яе лірыкі. Цётка – адна з пачынальніц беларускай прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі (“Зялёнка”), цяжкі вясковы побыт (“Навагодні ліст”), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве (“Міхаська”). Апавяданне “Прысяга над крывавымі разорамі” таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей (“Лемантар”, “Гасцінец для малых дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”), публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра. Усёй сваёй творчасцю, грамадскай і асветніцкай дзейнасцю Цётка імкнулася сцвердзіць абавязак песняра і грамадзяніна – служыць нацыянальнаму, сацыяльнаму і духоўнаму адраджэнню сваёй Бацькаўшчыны.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных