Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Цётка.Першае чытанне для дзетак беларусаў.




Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей (“Гасцінец для малых дзяцей”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”). Пaдзeйнa-мacтaцкiм падмуркам для «Першага чытання…» з’явіліся народныя апавяданні, песні, казкі, прымаўкі – усе яны былі апрацаваныя Цёткай, паводле формы i зместу адаптаваныя да дзiцячaгa ўспрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на дзве часткі, якія маюць асобныя раздзелы. Паводле зместу першая частка вызначаецца большай прастатой, займальнасцю эпізодаў i разнастайнасцю літаратурных форм, у якіх яны прапанаваны.

У першай частцы прадстаўлены наступныя літаратурныя формы: 1)Кароткія апавядалъныя эпізоды этнаграфічнага зместу («Нядзеля», «Наша гаспадарка», Цыган»). «Літаратурныя repoi гэтых твораў вядомыя (распазнавальныя) дзiцяцi: сяляне-бацькі, сялянскія дзеці; пaдзei таксама знаёмыя маленькаму чытачу з вясковага асяроддзя: у ix падаюцца звесткі з побыту сялянскай сям’і. 2)Апавяданні з казачным сюжэтам («Сварба», «Гутарка асота з крапіваю»). Літаратурныя гepoi такіх твораў таксама вядомыя дзіцяці: вясна i зімa, асот i крапівa. Пакoлькi гутарка ў гэтых апавяданнях ідзе пра прыродныя з’явы, pacлiны, то вeльмi важным з’яўляецца для аўтара выкарыстанне такіх выяўленчых сродкаў, якія б садзeйнiчaлi ўзнікненню ў свядомасці дзіцяці вобразаў i шырокіх вобразных карцін. 3)Казкі («Журавель i чапля», «Курыца i пятух»). Гэтыя творы цікавыя для пачатковай школы тым, што ў ix прадстаўлены займальны матэрыял для фapмipaвaння ўмення чытання. 4)Апавядальныя эпізоды-ілюстрацыі да народных выслоўяў («Пакуль не ў руках, не кажы, што тваё», «3 прыску ды ў агонь»). Гэтыя творы з’яўляюцца эфектыўным i цікавым дапаможным матэрыялам, на прыкладах якога можна прасачыць сэнсавыя acaблiвacцi народных трапных выразаў, вынесеных у загалоўкі твораў.

Матэрыялы другой часткі хрэстаматыі вызначаюцца ўскладненасцю ix зместу: прыродаапісальнай (вершы «Мой сад», «Лес», апавяданне «Пчолы»), сацыяльнай (апавяданні «Мая веска», «Сірата»), патрыятычнай (верш «Родная веска”). Асветніцкімі, патрыятычнымі матывамі прасякнуты апавяданні «Мая веска», «Сірата». У другой частцы хрэстаматыі змешчаны i фальклорныя: прыпеўкі, прыказкі, загадкі. Яна пралажыла дарогу беларускай дзіцячай літаратуры i з’явілася важным укладам у развіццё нацыянальнай педагагічнай думкі

 

Янка Купала.

Янка Купала – класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Сапраўднае імя Янкі Купалы – Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1882 г. Сям’я была шматдзетнай, часта пераязджала з месца на месца. 15 мая 1905 г. у мінскай газеце “Северо-Западный край” быў надрукаваны верш “Мужык” – першы апублікаваны твор паэта на беларускай мове. Асноўныя тэмы тагачасных вершаў – бяспраўнае становішча селяніна, прыгажосць роднай зямлі. Янка Купала пакінуў глыбокі след у развіцці беларускай культуры.

Дакастрычнiцкi перыяд.- творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу: «Нал калыскай». «Сiрочая доля» i iнш. Тут адбываецца асэнсаванне лёсу чалавека. Лiтаратурныя героi твораӯ – мацi, дзiця, сiрата. Форма гэтых вершаӯ – калыханка, песня, чна спрыяе больш глубокаму разуменню iх сэнсу.- творы пазнавальна-выхаваӯчага зместу (белетрызаваныя «Задачкi»)

Савецкі перыяд. Творы грамадзянскага, патрыятычнага зместу («Арлянятам», «Піянерскае», «Сыны»). У вершы “Сыны” шырокія жыццевыя далягляды адкрыты перад галоўнымі героямі. Яны жывуць у такой краіне і ў такі час, калі ўсе запаветныя жаданні збываюцца, становяцца яваю. Кожны чалавек тут мае магчымасць выбраць любую прафесію i авалодаць ёю, каб самаадданай працай памнажаць славу i магутнасць сваей Радзімы. Творы сацыяльнага, сямейна-побытавага зместу («Сын i маці», «Алеся» i інш.). Я. Купала ўмеў ясна i даступна тлумачыць маленькім чытачам i непасрэдна caмi складаныя грамадска-палітычным пытанні. У вершы “Алеся” за вобразам вясковай дзяўчыны, рамантычнай, паімкненай як бы паўстае вобраз цэлага пакалення, мужнага, авеянага рамантычным парываннем. У вершы “Сын і маці” паэт апавядае аб тых зменах, што адбыліся ў жыцці беларускага народа пасля Чырвонага Кастрычніка, калі словы «Беларусь», «беларусы», «беларуская мова» атрымалі свае грамадзянскія правы. Гэты твор Я. Купалы служыць выхаванню пачуцця патрыятызму ў маленьких беларусаў. У вершы-дыялогу «Сын i маці» маленькі хлопчык пытаецца ў маці, чаму яна так плача, гледзячы ў неба, ды яшчэ крыжамі яго знача. Маці адказвае, што ад неба залежыць ураджай, – град можа выбіць збожжа. Чорная хмара праходзіць, не зачапіўшы хату, але ж маці плача без упынку. Творы аб дзіцячых захапленнях, свеце дзіцячых уяўленняў («Кароль», «Хлопчык i лётчык» i iнш.). «Хлопчык i лётчык» (1935) – гэта маленькі рамантык новага часу. Твор вeльмi ўдала перадае гераічна-рамантычныя зaxaплeннi i памкненні дзяцей савецкага часу. Творчасць Я. Купалы вучыць дзяцей любіць i паважаць працу, разумець прыгожае, быць cмeлымi i храбрымі, працавітымі i дапытлівымі, сапраўднымі патрыётамі сваей Радзімы.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных