Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Развіццё беларускай дзіцячай літаратуры пач. XX ст. Адкрыццё беларускіх школ, стварэнне першых чытанак для дзяцей.




У першыя гады XX ст. прыкметна ажывілася грамадска-палітычнае i нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў. У Пецярбургу выдаюцца літаратурныя зборнікі «Калядная пісанка» (1903) i «Велікодная пісанка» (1904), выходзіць кнігa Я. Лучыны «Вязанка» (1903). У гэты ж час у Мінску выдаецца газета «Северо-Западный край» (1902 -1905), у якой адбыліся новыя грамадскія настроі i стаў магчымы літаратурны дэбют на беларускай мове Я. Купалы. Рэвалюцыя 1905 —1907 гг. ускалыхнула вялікія грамадскія сілы. Сваім сацыяльным зместам, накіраваным супраць рэшткаў феадальнай сістэмы, рэвалюцыя непасрэдна закранула інтарэсы шматмільённага сялянства Беларусі, садзейнічала актывізацыі народнага самаўсведамлення. Адбывалася сапраўднае адкрыццё народа, геніяльна ўвасобленае купалаўскім «А хто там ідзе?» i ўсёй творчасцю паэта, а таксама падзвіжніцкай дзейнасцю Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага и инш. Гэты перыяд у гісторыі культуры Беларусі называюць нацыянальным адраджэннем. Нац адраджэнне —адраджэнне нац культуры i мовы, выданне кніг, газет i чacoпісаў на беларускай мове, стварэнне нац тэатра. У выніку дэмакратычных заваёў рэвалюцыі 1905 г. была знята афіцыйная забарона з беларускага друку. I восенню 1906 г. пачалі выходзіць 2 беларускія легальныя газеты «Наша доля» i «Наша ніва». Улады забаранялі выпісваць «Нашу ніву» настаўнікам i навучэнцам, вайскоўцам i служкам царквы. Але беларускае слова даходзіла да чытача. Вакол “Нашай долі” i «Нашай нівы» аб’ядноўваліся лепшыя беларускія публіцысты i грамадскія дзеячы. У розны час у газетах працавалі пісьменнікі А. Пашкевіч (Цётка), Я. Колас, Я. Купала, 3. Бядуля. Выходзили таксама беларускія газеты «Гоман» i «Дзянніца», літаратурны альманах «Маладая Беларусь», часопіс для моладзі «Лучынка» i інш выданні на бел мове. Аднак адчуваўся недахоп мастацкай літаратуры на роднай мове, асабліва для дзяцей i падлеткаў. «Першае чытанне для дзетак беларусаў» з указанием: «Напісала Цётка». «Першае чытанне…» Цёткі вызначаецца глыбокай народнасцю, павагай да чалавека працы, добрым веданнем жыцця беларускага сялянства. У кнізе адлюстраваны тыповыя малюнкіi жыцця сялянства, прыроды Беларусі. Адна з асноўных тэм чытанкі — жыццё беларускай вёскі, працоўнага чалавека. У 1906 г. Цётка выдае яшчэ адну кнігy для дзіцячага чытання «Гасцінец для малых дзяцей». Матэрыял чытанкі цесна звязаны з жыццём сялянства. Яна знаёміць дзяцей э родным краем, вучыла бачыць яго прыгажосць i заклікала да барацьбы за яго лепшую долю. Я. Колас-аўтар «Другога чытання для дзяцей беларусаў».Па тэматыцы, па асаблівасцях стылю i мовы кніга лепш адпавядае патрабаванням дзіцячага ўзросту, больш рознабакова адлюстроўвае жыццё, вызначаецца паслядоўнасцю будовы, адзінствам стылю, маляўнічасцю мовы.Асноўная педагагічная задача— пащырыць жыццевы кругагляд дзяцей, навучыць ix роднай мове, выхавапь ix у духу высокіх грамадзянскіх i эстэтычных ідэалаў.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных