ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Паняцце аб дзіцячым фальклоры. Малые жарны дзіцячага фальклору, іх характарыстыка(ДФ).ДФ уключае самыя розныя вуснапаэтычныя жанры славеснай i музычнай народнай творчасцi — казкi, песнi, прыпеўкi, загадкi, калыханкi, забаўлянкi, лiчылкi, скорагаворкi, заклiчкi, гульнi i iншае, складзеныя самiмi дзецьмi або дарослымi для дзяцей. У дзiцячы рэпертуар перайшлi i некаторыя творы, складзеныя дарослымi для дарослых. Жанравая разнастайнасць i асаблiвасцi ДФ абумоўлены функцыяй, якую ён выконвае як сродак разумовага i фiзiчнага выхавання дзiцяцi ў розныя перыяды яго жыцця. Творы ДФ вельмi простыя па форме i зместу, i ў iх звычайна прысутнiчае элемент займальнасцi. Прынята ДФ дзялiць на некалькi груп: 1) калыханкi; 2) творы, звязаныя з гульнёй; 3) творы, не звязаныя з гульнямi i рухам. 1-Калыханкi — адзiн з самых старадаўнiх вiдаў творчасцi; вядомы ўсiм народам. Галоўная функцыя калыханак — супакойванне дзiцяцi, каб яно хутчэй засынала, таму iх мелодыя плаўная, спакойная, рытм найболей адпавядае рытму гушканняў калыскi, змест песенек часта аблямаваны характэрнымi запевамi i прыпевамi «а-а-а», «люлi-люлi», «лялi-лялi», «баю-баю» i iнш. 2-У гульнёвым ДФ адпаведна ўзросту дзiцяцi можна вылучыць розныя творы. Тыповую групу складаюць забаўлянкi, якiмi мацi цi бабулькi, перабiраючы пальчыкi ручак i ножак маленькiх, супакойвалi цi пацяшалi iх. Функцыя забаўлянак процiлеглая калыханкам: яны павiнны весялiць, забаўляць дзiця, узбуджаць яго, рабiць бадзёрым. Пацешкi выконвалi i вялiкую педагагiчнавыхаваўчую ролю, прывучалi дзяцей разумець дабро, быць праўдзiвымi, добрасумленнымi, працавiтьшi. Праз забаўлянкi дзецi атрымлiвалi першыя ўрокi маральнаэтычных паводзiн чалавека ў грамадстве, засвойвалi мараль, выпрацаваную народам на працягу стагоддзяў. Найболей народная педагогiка выявiлася ў гульнях-песнях з прыпеукамi, жарабёўкамi, лiчылкамi, скорагаворкамi. Песнi-гульнi развiвалi ў дзяцей сiлу, спрыт, трапнасць, прывучалi да кемлiвасцi, увагi, разважлiвасцi, назiральнасцi; яны аб’ядноўвалi дзяцей, выпрацоўваючы ў iх пачуццё сяброўства, таварыскасцi, калектывiзму i справядлiвасцi. 3-Творы, не звязаныя з гульнёй, уласна, таксама гульнёвыя творы. Iншая справа, што ў iх увага накiравана не на рухi i дзеяннi, а на выяўленне сэнсу, зместу. Характэрнымi для пазагульнёвага фальклору з’яўляюцца заклiчкi, кароценькiя вершыкi, песенькi, прыгаворкi, з якiмi дзецi звяртаюцца да сонца, дажджу, вясёлкi, ветра, раслiн, жывёл i г. д. У iх, як i ў калыханках, прыкметна захавалiся элементы магii, сляды язычнiцтва. Скорагаворкi i лiчылкi — гэта чыста славесныя гульнi. Характэрнай рысай уласна гульняў з’яўляецца тое, што яны цесна звязаны з вытворчай дзейнасцю чалавека i асаблiва з яго земляробчай дзейнасцю.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|