ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Праблема спецыфіка літаратуры для юнага чытача.Перыядызацыя бел. дзіц. літ.Засваенне вучнямі элементаў агульначалавечай культуры ажыццяўляецца на фундаменце культуры беларускага народа і мясцовых субкультур. Вялікая роля ў гэтым працэсе належыць роднай мове. Усім вядома, што абуджаць цікавасць да культуры свайго народа неабходна з ранняга дзяцінства. Багаты матэрыял для гэтага дае нацыянальная культура, мастацкая літаратура. МЛ актыўна выкарыстоўваецца для пашырэння кругагляду дзяцей, азнаямлення з прадметамі і з’явамі прыроды, жыццём і дзейнасцю людзей. Мэтай азнаямлення даш-каў і мал.шк-каў з МЛ, па словах С.Я. Маршака, з’яўляецца “фарміраванне будучага вялікага і таленавітага чытача, культурнага адукаванага чалавека”, таму працу па знаёмству з творамі бел.пісьменнікаў трэба пачынаць з маленства. У сучасных умовах, часта па віне дарослых, у дзяцей губляецца цікавасць да твораў мастацкай л-ры. Задачай педагога з’яўляецца садзейніцтва фарміравання ў дзяцей цікавасці да твораў МЛ, далучэнне іх да культурнай спадчыны свайго народа. У празаічных і паэтычных творах беларускай мастацкай літаратуры адкрываецца і тлумачыцца дзіцяці жыццё грамадства і прыроды, свет чалавечых пачуццяў і ўзаемаадносін, развіваюцца ўяўленні, узбагачаюцца эмоцыі, даюцца цудоўныя вобразы. Беларуская літаратура для дзяцей вызначаецца высокай маральнасцю, добрым эстэтычным узроўнем, выразнай гуманістычнай накіраванасцю. Гэтыя яе рысы склаліся на аснове выкарыстання і развіцця лепшых традыцый вуснай народнай творчасці і класічнай літаратуры. Народ — таленавіты мастак і мудры педагог — стварыў нямала калыханак, пацешак, казак, легенд і паданняў, песень, загадак, прыказак і прымавак, якія з даўніх часоў маральна і эстэтычна выхоўвалі падрастаючае пакаленне
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|