Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Трагічны лёс дзяцей, у творах “Міхаська”, “Сірата”. Цётка – адна з пачынальніц бел. прозы.




У яе творах адлюстраваны гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве. У апавяданні Цёткі «Міхаська» расказваецца пра хлопчыка-сірату. На першы погляд можа падацца, што Міхаська — непрыгожы знешне хлопчык, таксама непрыгожы, злосны па натуры, крыўдзіць і людзей, і жывёлу. На самой жа справе ў Міхаські тонкая, чулая душа. А яго паводзіны напачатку твора — пратэст супраць прыроды, якая з ім так абыйшлася, супраць людзей, якія яго крыўдзілі. Нарадзіўся Міхаська страшэнна непрыгожым: «насок з добрую бульбачку, барада брылём закручана, праз усенек левы тварычак чырвоная пляма радзімая. Адно вочка глядзіць у правы бок, другое — у левы». Маці яго памерла як толькі ён нарадзіўся, хлопчык рос сіратою. Ён спачатку не адчуваў крыўды і жорсткасці людзей, радаваўся жыццю, як і ўсе малыя: «Міхась пачаў лавіць сонейка за косы, а тое з прыпечка — гоц, ды за дзверы. З першых дзён давялося яму цярпець крыўду, здзекі і абыякавасць мачахі, нялёгкую працу пастушка. Здароўе ў хлопчыка было дрэннае, увесь час чапляліся хваробы. Хлопчык нікому не верыў, «чураўся ўсіх, хадзіў насупіўшыся…» I вось Міхаська сустракаецца са скалечанай птушкай. У жораве Міхаська ўбачыў роднасную душу і таму заступіўся за яго. Жораў стаў адзінай па-сапраўднаму блізкай Міхасю жывой істотай. Толькі пасля здарэння з жоравам людзі ўпершыню ўбачылі ў Міхаську чалавека. Але нядоўга давялося Міхаську пажыць шчасліва, ён захварэў і памёр. Здзіўленыя людзі naзіралi, як за труною Міхася «сумна, важна, як сплаканая маці», першым крочыў жораў. Апавяданне «Міхаська» справядліва лічыцца адным з лепшых узораў беларускай дзіцячай літаратуры, станаўленню якой на пачатку XX ст. шмат спрыяла Цётка. У апавяданні «Ciрата» намалявана жудасная карціна галечы i гора, на якія асуджаны сялянскія дзеці. У гэтым творы падкрэсліваецца, што па сваёй прыродзе сялянскія дзеці, як i ўсе іншыя, разумныя i таленавітыя. Аўтар паказвае, што, трапіўшы ў спрыяльныя ўмовы, простая вясковая дзяўчынка не толькі змагла навучыцца грамаце, але i стала настаўніцай. Coтні ж i тысячы сялянскіх дзяцей застаюцца непісьменнымі не таму, што яны не могуць асвоіць граматы, а таму, што ўмовы жыцця, законы існуючага ладу не дазваляюць ім атрымаць адукацыю, pазвіваць свае прыродныя здольнасці. Апавяданне «Сірата» скіроўвае ўвагу маленькіх чытачоў на вeльмi важны хрысціянскі матыў: матыў спагадлівасці да пакрыўджанага, удзячнасці праз добрыя ўчынкi ўciм людзям, а не толькі тым, хто paбiў чалавеку нeкaлi дабро. Настулька, якая з cямі гадоў засталася круглаю сіратою, была «адна-адзінюткая, як палец, на белым свеце». Яе гора, яе адзінота не знайшлі спагады сярод дарослых яе аднавяскоўцаў. I толькі малыя дзеці змаглі паспачуваць Настульцы, якая, знямогшыся ад адзіноты, у роспачы пачала клікаць пахаванага яшчэ раней бацьку. Са старэйшых жа людзей са спачуваннем аднеслася да Настулькі толькі жабрачка, што праходзіла праз вёску. Яна забрала няшчасную ў яе аздзіноце дзяўчынку з сабой, у горадзе аддала на выхаванне «добрым людзям». Гадоў праз чатырнаццаць Настуля, ужо «маладая дзеўчына, проста не наглядзецца, як з казкі каралеўна», вяртаецца ў родную вёску, каб «адведаць бацькавы магілы». Яна цяпер настаўніца, не памятае крыўды, прынесенай калісьці ў яе дзiцячae сэрца дapocлымi аднавяскоўцамі. Веска, у якой яна нарадзілася, i яе жыхары зacтaлicя для Hacтyлi роднымi. Дзецям аднавяскоўцаў яна аддае свае веды як настаўніца. У кантэксце апавяданняў «Cipaтa», «Міхаська», iншыx твораў Цёткі вымалёўваецца вельмі важная эстэтычная аўтарская канцэпцыя, якая бярэ свой пачатак у народнай маралі, заснаванай на хрысціянскай павучальнасці.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных