ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Шляхі развіцця літаратуры ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, яе шматтэмнасць і шматжанравасць.Адчувальных поспехаў у пасляваенны час дасягнула і дзіцячая літаратура Беларусі. Працягвалі сваю работу вопытныя майстры дзіцячай літаратуры Я. Маўр, А. Якімовіч, Э. Агняцвет, У. Дубоўка, С. Шушкевіч, В. Вольскі. Нямала добрых твораў для дзяцей напісалі пасля вайны тыя пісьменнікі, якія ў асноўным працавалі ў галіне “дарослай” літаратуры: П. Броўка, П. Глебка, М. Танк, Я. Брыль, і інш. У першыя пасляваенныя гады адной з галоўных тэм беларускай дзіцячай літаратуры была тэма ВАВ. У 1948 г. выйшаў зборнік «Ніколі не забудзем», хвалюючая кнігa пісьмаў-успамінаў дзяцей, сведак i ўдзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Падзеям вайны прысвечаны таксама паэмы Э. Агняцвет «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Будзем сябраваць» (1955), К. Кірэенкі «Алёнчына школа» (1951), М. Калачынскага «Насустрач жыццю» (1951) і інш. Да ліку любімых дзіцячых твораў аб ВАВ адносіцца паэма А. Астрэйкі «Прыгоды дзеда Міхеда»(1956). Твор гэты не быў прызначаны спецыяльна для дзяцей. Ён прываблівае дзяцей гумарам, дынамічнасцю сюжэта, цікавымі прыгодамі жыццястойкага, кемлівага i разумнага дзеда — героя, які вельмі нагадвае мужных асілкаў з бел-іх народных казак i ў той жа час з’яўляецца звычайным чалавекам. Трагедыя дзяцей пераканаўча перададзена i ў апавяданнях Я. Маўра «Дом пры дарозе», «Максімка». Максімка (1946) таксама трагічная асоба, ён – ахвяра вайны. Пісьменнік тут засяроджвае ўвагу на тым, што грамадства павінна клапаціццa пра cipoт, а найлепш гэта можа адлюстравацца ва ўсынаўленні такix дзяцей, каб даць iм сям’ю, цяпло дамашняга клопату, зaмянiць загінуўшых бацькоў. Максімка ў такім узросце, калі яшчэ ахвотна верыць, што тыя, хто iм апякуюцца, – гэта i ёсць яго сапраўдныя бацькі, якія ў віхуры вайны на некаторы час недзе згубіліся. Так ён успрымае i афіцэра, які яго ласкава трымае на руках. Але пісьменнік падкрэслівае i іншае: засядае стрэмка i ў сэрцы дарослых, яны не могуць знішчыць даверлівасць дзіцяці i прымуць рашэнне пра ўсынаўленне.У пасляваенны час з’явілася нямала твораў пра школу, пра вучобу i справы юных піянераў, пра дружбу дзяцей, ix дапытлівасць, імкненне да дзеяння, пошуку: Адной з першых пасляваенных кніг пра школу была аповесць А. Якімовіча “Гаворыць Масква” (1951). У ей пісьменнік паказаў школьныя будні, мары i справы дзяцей, ix узаемаадносіны са старэйшымі. У творы ёсць па-мастацку акрэсленыя вобразы дзяцей, але ён некалькі ідылічны, тут не адлюстраваны цяжкасці пасляваеннага жыцця, спрошчана вырашаецца праблема выхавання чалавека ў калектыве. Як адна з вельмі важных вылучылася ў пасляваеннай БДЛ тэма працы. Цікавай спробай мастацкага раскрыцця яе з’явілася аповесць Я. Брыля «Лазунок», у якой пераканальна адлюстравана яшчэ дзіцячае, але шчырае i трывалае захапленне пятнаццацігадовага Міхася Лазунка сваей прафесіяй. Героя радуе тое, што ён як дарослы стаіць ля друкарскага станка i прымае удзел у адказнай справе — выданні Kнігi. У пасляваеннай беларускай дзіцячай літаратуры з’явіліся добрыя кніжкі для маленькіх чытачоў. Сярод ix зборнікі вершаў, апавяданняў, казкі, легенды, невялікія паэмы: «Кветкі — сонцавы дзеткі», «Цудоўная знаходка» У. Дубоўкі, «Ехаў казачнік-бай», «Конь i Леў», i інш.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|