Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Максім Танк. Высокі эстэтычны ўзровень паэтычных казак пісьменніка.




Яўген Іванавіч Скурко (сапраўднае прозвішча Максіма Танка) нарадзіўся 17 верасня 1912 года ў вёсцы Пількаўшчына Вілейскага павета Мінскай губерні. У 1914 г. пачынаецца Першая сусветная вайна, бацькі хлопчыка, ратуючыся ад небяспекі, апынуліся ў Маскве. Але ў 1922 годзе сям'я Скурко вярнулася на радзіму. Вучыцца тут Жэню давялося ажно ў чатырох гімназіях, дзве з якіх былі беларускімі — Радашковіцкая і Віленская, а дзве — Вілейская і Віленская імя А.С. Пушкіна — рускімі.

У 1931 годзе, на той час навучэнец Віленскай рускай гімназіі імя А.С. Пушкіна, Жэня Скурко разам са сваім сябрам Янкам Гарохам выдае два нумары часопіса "Пралом", дзе над псеўданімам А. Граніт змяшчае свае першыя вершы. А ў сакавіку 1932 года адбыўся першы арышт паэта. Калі ў 1941 годзе пачалася Вялікая Айчынная вайна, Максім Танк апынуўся ў горадзе свайго дзяцінства — Маскве. Ён працаваў у газеце "Савецкая Беларусь", а потым у газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну". Балючая танальнасць прамаўлення, зварот да нязломных сіл роднай зямлі, пранізлівы боль страт увасобіліся ў вершах "Беларусь", "Родная мова", паэме "Янук Сяліба".

Пасля вайны Максім Танк жыў у Мінску, займаўся грамадскай і творчай працай, шмат пісаў. За творчыя дасягненні быў ушанаваны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. Яго творы перакладаліся на мовы многіх народаў свету, і ён сам шмат перакладаў, асабліва з польскай мовы. Першыя творы М.Танка для дзяцей зґявiлiся ӯ 1937г., але i да гэтага ӯ некаторых вершах паэта ӯжо гучала тэма дзяцiнства. Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоӯваӯ народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаӯ розныя этычныя праблемы. Н-д: у казцы «Мухамор» высмейваецца хвалько Мухамор, якi лiчыӯ, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Упэӯнены, што роӯнага па прыгажосцi яму ӯ лесе няма. Аднак калi ӯ лес прыйшлi дзецi, усё стала на сваё месца: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбiӯся. Казка вучыць чытачоӯ рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ӯ тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ӯ беларускiм лесе. Свет роднай прыроды паказан у «Казцы пра Мядзведзя». Паэт iмкнецца выклiкаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаӯшчыну. Тут Танк канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскiя мясцiны i Бклавежскую пушчу. У гэтай казцы багатая сiстэма вобразаӯ. Сярод дзеючых асоб ёсць мядзведзь, воӯк, лiса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукi, дзятлы. Твор напiсан у традыцыях беларускiх народных казак. З гумарам асуджаецца ӯ казцы гультайства, прыстасавальнiцтва мядзведзя. Ён вырашыӯ знайсцi жонку працавiтую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаваць и быць сытым зiмой. Мядзведзевы сваты воӯк i лiса змаглi знайсцi выгадную нявесту працавiтую вавёрачку. Але хiтрасць у казцы пакарана. Калi мядзведзь зьеӯ усе вавёрачкiны запасы i занудзiӯся, то знайшоӯся той, хто змог вылечыць яго ад ляноты i гультайства. Цыган лячыӯ мядзведзя брагай, паiӯ зеллем, салодкiм, як мёд, спаiӯшы мядзведзя прыкуӯ яго да калоды i павёӯ яго цешыць людзей на кiрмаш. У казцы паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека. Казка мае i пазнавальнае значэнне, дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароӯ. Казка «Журавель i чапля» выхоӯвае у дзяцей пачуццё сяброуства, уменне саступiць адзiн аднаму. Казка «Жук i слiмак» – аӯтар звяртае ӯвагу на няӯдзячнасць жука «забыуся пра нягоды i не на ӯме жуку, што абяцаӯ паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных