Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Максім Танк. Займальнасць сюжэта казкі “Быліна пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні”, напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта рэальным зместам.




Казка «Быліна пра Мураша Бадзіню» з’явілася водгукам на рэальныя падзеі, што адбываліся ў краіне i былі звязаны з актыўным асваеннем космасу. Дзеянне тут разгортваецца не ў нейкім дзівосным казачным царстве, а ў рэальных умовах сучаснасці, i тым не менш твор прываблівае чытача незвычайнай загадкавай магічнасцю. Адухаўляючы герояў, паэт адкрывае незвычайнае ў штодзённым i побытавым. Здавалася б, што незвычайнага ў такіх фактах: дзеці, збіраючы грыбы, згубілі газету. Але паэт далей стварае такія калізіі, якія трымаюць у напружанні ўвагу юных чытачоў з першай да апошняй старонкі твора. Пазбягаючы прамой павучальнасці, аўтар паказвае, як важна быць адукаваным чалавекам. Аўтар выказвае пашану да ведаў i заклікае юных чытачоў настойліва авалодваць граматай, бо без яе не абысціся ў жыцці. На прыкладзе Мураша Бадзіні услаўляецца смеласць i адвага тых, хто імкнецца пазнаць нязведанае, стаць першым у любой новай справе. Як нi адгаворвалі Мураша ад ідэі паляцець у космас, ён усё роўна выявіў упартасць i настойлівасць у дасягненні вызначанай мэты: трапіў на самалёце ў Байканур, а потым, пераадолеўшы страх, сеў на касмічны карабель.У казцы паэтызуецца сіла розуму, якi здольны ператварыць бязмежную фантазію ў рэальнасць. Палёт у космас стаў не казачнай неверагоднасцю, а звычайнай справай. Аўтар звяртаецца да чытачоў, каб i яны не баяліся перашкод i iмкнyлicя ў жыцці да акрэсленых мэт. Мураш Бадзіня стаў героем, але не заганарыуся i вельмі сціпла перажыў сваю славу. Такім чынам, удалае спалучэнне казачна-фантастычнага з рэальным нарадзіла твор, якi мае вялікае пазнавальнае i выхаваўчае значэнне.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных