Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Васіль Вітка. Таленавітая апрацоўка аўтарам беларускіх народных забаўлянак, пястушак, жартоўных вершаў, скорагаворак, лічылак.




Вітка Васіль (сапр. Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Тут самароднасць яго таленту, мастацкая індывідуальнасць раскрыліся з найбольшай паўнатой, шчодрасцю і самааддачай. Пачынаў Вітка як аўтар вершаў для дарослых, і прыйшоў ён у дзіцячую літаратуру, маючы за плячыма ўжо такія паэтычныя зборнікі, як «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946) і даволі багаты жыццёвы вопыт. Поўная злітнасць дзіцяці, чалавека наогул і прыроды дасягаецца ў фальклоры. Вітка «прырос» да дзіцячай літаратуры ў значнай ступені дзякуючы фальклору, дзякуючы арганічнай блізкасці да народнай глебы, што нарадзіла і ўзрасціла яго. Аўтар прытрымліваецца ў асноўным адных і тых жа метадаў апрацоўкі і трансфармацыі фальклорнага матэрыялу, у выніку чаго дасягаецца ўзбагачэнне арыгінала пры захаванні вернасці яго народнаму духу.

Творчасць В. Biткi для дзяцей – свет чарадзейства, хараства, незвычайных прыгод, прывабнай rapмонii гукаў i фарбаў. Гэта неацэнны скарб, які можа быць шырока выкарыстаны i выкарыстоўваецца настаўнікамi на ўроках i ў час прагулак з дзецьмі ў лес, на рэчку. возера, для напісання сцэнарыяў paнішнікaў, тэматычных дэкламацый, для правядзення жывой размовы-ryтapкi пра родную мову, прыроду, пра дабрыню i чалавечнасць.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных