Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Жанрава-тэматычная разнастайнасць дзіцячай літаратуры 1966—1985 гадоў




У другой палове 50-х гг. у беларускую лiт-ру прыйшлi маладыя таленавiтыя пiсьменнiкi. Падтрымлiвалiсь творы пра ӯслаӯленне дружбы народаӯ. Шмат твораӯ было надрукавана пра героiку вайны з фашызмам.

Аповесцi Ι.Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», «Мы – хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам – артылерысты…» Галоӯны герой Ιван Сырцоӯ, а назва вёскi Падлюбiчы, нагадвае вёску Пакалюбiчы ӯ якой нарадзiӯся будучы пiсьменнiк. Гэтыя творы можна лiчыць аӯтабiяграфiчнымi. Аӯтар паказаӯ лёс юных герояӯ, змаганне ӯсяго народа ва ӯмовах часовай нямецка-фашысцкай акупацыi тэрыторыi Беларусi, захаваӯ непаӯторны свет дзяцiнства. Санька i Ιван iмкнуцца вырвацца з-пад апекi старэйшых. Стаць адважнымi воiнамi-партызанамi. Аднак iм не вельмi шанцуе i да партызан трапiць яны не змаглi, таму i змагаюцца яны супраць немцаӯ самаастойна. Яны былi гатовы да подзвiгу, марылi пра яго, iшлi да яго. Аӯтар паказвае. Што вайна паклала на дзiцячыя плечы цяжар недзiцячых клопатаӯ, але падлеткi не схiляюцца перад гэтымi цяжкасцямi, яны захавалi веру ӯ пераможнае завяршэнне вайны. Не страцiлi сваёй няӯрымслiвасцi, жыццялюбства.

Праблема выхавання ӯ дзяцей гiстарычнай свядомасцi заӯсёды была актуальнай для беларускай дзiцячай лiтаратуры.

У гэтым напрамку пiсаӯ свае творы Алесь Якiмовiч «Адкуль лiха на свеце», «Кастусь Калiноӯскi». Аповесцi Алеся Якiмовiча раскрываюць сiлу, велiч, жыццяздольнасць народа.

Беларуская дзiцячая лiтаратура глыбока i ӯсебакова адлюстроӯвала паӯсядзённае жыццё школьнiкаӯ, iх праблемы. Праблемам брадзяжнiцтва дзяцей, спаӯзання iх на злачынныя сцежкi. Павел Кавалёӯ гэтай праблеме прысвяцiӯ шмат твораӯ. «Лёнька Гром» часцей драматычныя выпадкi здаралiся там, дзе адсутнiчала ӯзаемаразуменне ӯ сям´i i школьным калектыве.

Ι.Навуменка «Вайна каля Цiтавай копанкi» пiсьменнiк раскрыӯ праблему: станаӯленне асобы, прызнане самакаштоӯнасцi чалавека. Дзiцячыя «войны» за валоданне копанкай урэшце перарастаюць у трывалае сяброӯства.

Выхаванню высакародных пачуццяӯ, адчуванне чалавечай годнасцi ӯ школьнiка, гатоӯнасцi дапамагчы сябру ӯ бядзе, ветлiвасцi, павазе да старэйшых садзейнiчае паэзiя. Вершы В.Вiткi, Э.Агняцвет, Р. Барадулiна, Н.Гiлевiча i iнш.

Лiтаратрныя казкi ствараюць амаль усе пiсьменнiкi, якiя пiшуць для дзяцей. М. Танк апавядае пра падарожжа мураша Бадзiнi. Паэт не проста расказввае пра дзiвосы, але i вучыць чытача слухаць прыроду, захапляцца яе прыгажосцю. Казкi У. Караткевiча змяшчаюць у сабе глыбокi фiласофскi сэнс. Казкi Караткевiча тэматычна разнастайныя, моцныя патрыятычным пафасам, напоӯнены любоӯю да роднага краю «Лебядзiны скiт»; Калi чалавек спагадлiвы, добра працуе, то яму i ӯ жыццi шчасцiць «Чортаӯ скарб»; вучаць казкi Караткевiча i жыццёвай мудрасцi, уменню бачыць прыгожае, разумець яго «Жабкi i чарапаха»

Вучобе малых дзетак садзейнiчаюць вершы Е.Лось «смачныя лiтары» пра алфавiт.

Апавяданнi i аповесцi Даiра Слаӯковiча героi дзецi. Пiсьменнiк iмкнецца паказаць не толькi паӯсядзённыя заняткi дзяцей, але i падштурхнуць iх да розуму, зацiкавiць праявамi жыцця.

 

35.Еўдакія Лось. Жанравая разнастайнасць паэзіі …..

Еўдакiя ЛОСЬ (1929, в. Старына Ушацкага рна Віцебскай вобл — 1977, Мiнск). Паэзія была для Е. Лось і сэнсам, і мэтай, і апраўданнем жыцця. Першы зборнік вершаў Е. Лось пад назвай «Сакавік» з’явіўся ў 1958 г. Гнуткая ўсхваляваная інтанацыя, энергічны, інфармацыйна і эмацыянальна насычаны радок, непадробная шчырасць былі выразнай адзнакай вершаў Е. Лось. Кніга была прыхільна сустрэча з чытачамі, і крытыкай. Неўзабаве з’явіліся зборнікі «Палачанка» (1962), «Людзі добрыя» (1963), пазней — «Хараство» (1965), «Яснавокія мальвы» (1967), «Вянцы зруба» (1969), «Перавал» (1971), «Галінка з яблыкамі» (1973), «Лірыка ліпеня» (1977), некалькі кніг для дзяцей, а таксама проза — апавяданні і лірычныя замалёўкі. Аутар таленавітых кніжак паэзіі для маленькіх -«Абутая ёлачка» (1961), «Казка пра Ласку» (1963), «Вяселікі (1964), «Зайчык-выхваляйчык» (1970), «Дванаццаць загадак» (1974), «Смачныя літары» (1978). Яе дзіцячыя творы звонкія, багатыя гумарам. Многія з ix маюць форму займальных пытанняў. Шырока выкарыстоўвала Е. Лось гукапіс, рытарычныя звароты, якія узмацняюць эмацыянальнае, эстэтычнае уздзеянне беларускага мастацкага слова на малых. Вядома i як перакладчыца. Верш «Пых» адкрыў першы зборнік Е. Л. для дзяцей «Абутая ёлачка» (1961). Пых— гэта герой самой Е. Лось. Да таго загадкавы ён — адраз і не скажаш, хто перад табой… Адкуль узяўся… Які намеры мае… На што здатны… Хацелася б верыць, што на добрае нешта. Але ж, магчыма, і на злое, бо такі ж ё непрадказальны. Еўдакія Лось і ўваходзіла ў дзіцячую літаратуру са сваімі героямі. I такімі арыгінальнымі, як Пых. І падгледжанымі з самога жыцця. Але зноў жа з ярка выражанымі індывідуальнымі рысамі. А што гэта і на самай справе так, пераконваў і невялікі верш «Будзільнік». Адразу запомніліся дзяўчынкі-блізняты, героі верша «Клаша і Наташа». Да таго яны падобныя між сабой, што цяжка разабрацца, каторая Клаша, а якая Наташа. Блытаюцца дарослыя, не могуць даць пэўнага адказу. Адзін Саша можа пэўна сказаць, «хто — Клаша, хто — Наташа: калі вядзерца адбіраў, ён Клашы пальчык абадраў». Верш жа «Светлячок» — сапраўдны паэтычны абразок. Як тонка адчула ў ім паэтэса душу дзіцяці, у дадзеным выпадку дзяўчынкі! Па сутнасці, не аўтар прамаўляе, а сама дзяўчынка, якая ўмее радавацца прыродзе, адчуваць яе хараство. У прыродаапісальных вершах выразна праяўляецца i маральна-этычная праблематыка. Паэтэса сцвярджае, што трэба аберагаць прыроду, якая служыць чалавеку, ахоўваць кожнае дрэўца, бо зялёныя пасадкі ачышчаюць паветра у горадзе, шанаваць працу чалавечых рук, самім аказваць дапамогу старэйшым. Гэта яскрава вынікае з твораў «Гуляка», «Ох, гарох», «У фруктовы магазін”. Вучобе малых дзетак садзейнічаюць вершы-скорагаворкі «Самавар», «Мала шыла…», «Пры кастры – кара», верш пра алфавіт «Смачныя літары”.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных