ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Рыгор Барадулін. Агульны агляд яго дзейнасці ў галіне беларускай дзіцячай літаратуры.Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага на хутары Верасоўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага.. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1953 г. у газеце «Чырвоная змена» (за подпісам Алесь Чабор). У агульнае рэчышча багатай барадулінскай творчасці надзіва арганічна ўліваецца яго паэзія для дзяцей. Свае першыя творы для дзяцей P. Барадулін напісаў у пачатку далёкіх 1960-х гг., калі ў самога падрастала дачка Ілона. Таму паэт, трэба меркаваць, адчуў сябе «сваім» у дзіцячай творчасці, калі стаў бацькам. Першая дзіцячая кніга паэта «Мех шэрых, мех белых» (1963). Сваім жа першым дзіцячым творам ён па праву лічыць напісаную спецыяльна для дачушкі Ілонкі па просьбе мамы Акуліны Андрэеўны лірычна-пяшчотную «Калыханку». Вобразны свет сваіх калыханак Р. Барадулін насяліў і любімым персанажам гэтага жанру — катом. Дарэчы, кот Мірон – заўсёдны персанаж шматлікіх аўтарскіх твораў для дзяцей. Менавіта кот, лічыцца, можа прыносіць дзецям салодкі сон. Хуткая змена вобразаў, дынамічнасць апісання барадулінскіх забаўлянак развіваюць дзіцячае мысленне, памяць і нясуць ярка выражаныя пазнаваўчыя задачы, бо «мысленне пачынаецца са здзіўлення». А менавіта здольнасць здзіўляцца – спецыфічна дзіцячы дар. Літаральна ў кожным творы паэта прысутнічае запрашэнне да гульні, бо сам ён перакананы, што з дзецьмі належыць гаварыць «без трыбуны і шпаргалкі». Дзіцяці неабходна пастаяннае самасцвярджэнне ў свеце. Непахіснае пачуццё справядлівасці, вабную таямнічасць, выпадковасць утрымліваюць менавіта ліч ы л к і як спецыфічны жанр дзіцячага гульнявога фальклору. Эмацыянальна-гарэзлівыя і мажорна-дынамічныя лічылкі-задачкі, лічылкі-загадкі, лічылкі-цапалкі Р. Барадуліна разлічаны на таго маленькага чытача, які вымагае абсалютнага даверу і роўнасці. Аўтарскія лічылкі, у адрозненне ад фальклорных, перш за ўсё сюжэтныя. Мудрагелістасцю дзіцячага мыслення, жвавасцю і гарэзнасцю характарызуюцца дражнілкі Р. Барадуліна («Як дражніць бубнілу?», «Пыталава», «Цвялілкі» і інш.). Шырокае прызнанне маюць з а г а д к i Р. Барадуліна. Кожная загадка – «метафара і аксюмаран у чыстым іх выглядзе» (выраз М. Рыбнікавай) – заахвочвае да максімальнай аддачы разумовых здольнасцей дзяцей. Жыццёвая выверанасць метафарычна-вобразных асацыяцый у загадках узбагачае пазнавальныя магчымасці дзетвары, развівае назіральнасць, кемлівасць, чуццё паэтычнай мовы. Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|