Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Псіхалагічныя апавяданні Янкі Маўра: “Шчасце”, ”Бярозавы конь”, “Падарожжа вакол дома”. Вобразы дзяцей. Матывы дабрыні, даверу, узаемаразумення паміж людзьмі.




Паглыбленню псіхалагізму беларускай дзіцячай прозы спрыялі напісаныя ў розны час апавяданні Янкі Маўра, яшчэ ў 30-я гады былі апублікаваны «Бярозавы конь», «Начальнік артылерыі», пасля вайны з’явіліся «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Васька Жукаў», «Завошта?», «Максімка», «Запіска» і інш. Многія з іх па жанравых прыкметах можна аднесці да псіхалагічных навел. Таленавіта перададзены кожны рух душы маленькай Ірачкі з апавядання «Падарожжа вакол дома». Незабыўна расказана тут пра сустрэчы дзяўчынкі з коцікам, пеўнем, курамі, верабейкамі. Малую здзіўляе нават саломінка: «гладкая, круглая, а ў сярэдзіне дзірачка». Паспрабавала Ірачка саломінкай калупаць зямлю, а саломінка зламалася. Праз прыгоды і ўражанні дзяўчынкі Янка Маўр як бы па-новаму адкрывае чытачам навакольны свет, паказвае, колькі ў ім незвычайнага, дзіўнага.Сонцам і радасцю поўніцца вядомае апавяданне «Шчасце»; як і «Падарожжа вакол дома», яно падказана канкрэтнай жыццёвай сітуацыяй: у адзін з пагодных летніх дзён пісьменнік сустрэўся з хлопчыкам, на галаве якога была новая шапка. Гэта, на першы погляд, самая звычайная сустрэча таленавіта апаэтызавана, аўтар разумее, што нічым не прыкметная для дарослага падзея ці з’ява зусім інакш успрымаецца дзецьмі.Для героя апавядання новая шапка — найвялікшая радасць, шчасце. Гэта не адразу адчуў дзядзечка, з якім сустрэўся хлоп-чык. 3 псіхалагічнай дакладнасцю перададзены Маўрам зме-ны ў настроі малога. Па-мастацку суаднесены свет дарослых і дзяцей. Псіхалагізмам, шчырасцю інтанацый вызначаецца апавяданне «Бярозавы конь», дзе раскрыта бязмежная сіла дзіцячай фантазіі, якая здольна ператварыць невялікую лужыну ў мора, зараснікі аеру — у дзікія джунглі, спарахнелую лодку ў магутны карабель. Шасцігадовы Толя ўяўляе бярозавы дубчык імлівым баявым ка-нём і адносіцца да яго як да жывой істоты: песціць, беражэ, на-зывае ласкавымі словамі. Здаецца, што сам аўтар забыўся на тое, што Толеў конь усяго толькі бярозавы дубчык. Нідзе слова конь не бярэцца ў двукоссе, апавяданне вядзецца нібы на поўным сур’ёзе: «Нямала паездзіў Толя на сваім кані. Захоча пабыць ля школы, на другім канцы вёскі,— і конь мігам даставіць яго туды. Захоча пакупацца ў рэчцы за сялом, сядзе на свайго каня — і сам не заўважыць, як апынуўся ля рэчкі».Агульная танальнасць гэтых апавяданняў мажорная, змест іх прасякнуты паэзіяй дзіцячых гульняў, адкрыццяў.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных