Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Эдзі Агняцвет. Тэматычная і жанравая шматстайнасць творчасці пісменіцы.




Сапраўднае прозвішча Э. Агняцвет — Эдзі Сямёнаўна Каган (нарадзілася 11 кастрычніка 1913 г. у Мінску). А псеўданім выбрала сабе дзякуючы захапленню паэмай Якуба Коласа «Сымон-музыка». 3 яе і ўзяла імя, якое адпавядала настрою (першыя вершы пад гэтым псеўданімам апублікавала ў 1929 г.) — жыць узнёсла, не забываючы, што новы свет магчыма пабудаваць толькі людзьмі, рамантычна акрыленымі, адданымі справе рэвалюцыі. Назва першай кнігі Э. Агняцвет «Маё пакаленне» (1935) у гэтым сэнсе сімвалічная: не толькі пра сябе пісала паэтэса, а і пра тых, хто знаходзіўся з ёй побач. Вядомая беларуская паэтэса Эдзі Агняцвет піша для дзяцей і дарослых. У сучаснай БДЛ ёй належыць адно з першых месц. Але пачынала яна з тэм, характэрных наогул для нашай паэзіі 30-х гадоў, пісала пра моладзь, пра тое, што хвалявала яе аднагодкаў. «Маё пакаленне» — так называецца яе першы зборнік, што выйшаў у 1935 г. Захапленне прыродай і кнігай, жывым беларускім словам, якое гучала дома, у бібліятэцы і ў школе, заахвоціла дзяўчынку да самастойнай вершаванай творчасці. Выкладчык беларускай літаратуры, пазнаёміўшыся з вершамі сваёй вучаніцы, параіў ёй звярнуцца да Я. Купалы. 3 вялікай удзячнасцю ўспамінае Э. Агняцвет хвалюючую першую сустрэчу з народным паэтам, яго парады і падтрымку. У школьныя гады будучую паэтэсу зачаравалі таксама творы другога народнага паэта — Я. Коласа. Пасля заканчэння сямігодкі Э. Агняцвет год працавала на Мінскім машынабудаўнічым заводзе, а потым паступіла ў будаўнічую прафтэхшколу, каб авалодаць нялёгкай прафесіяй будаўніка. Беларускую мову і літаратуру там выкладаў А. I. Якімовіч, які цікавіўся творчасцю маладых, многаму вучыў іх, часта праводзіў канферэнцыі чытачоў, абмеркаванні новых твораў. Гэта спрыяла росту паэтычнай моладзі, узнімала яе актыўнасць. Менавіта ў гэты час вершы Э. Агняцвет пачалі друкавацца ў газетах «Піянер Беларусі» і «Чырвоная змена». Маладая паэтэса настойліва вучыцца. У 1936 г. яна скончыла літфак Мінскага педінстытута імя Горкага. Працавала спачатку ў рэдакцыі дзіцячага радыёвяшчання, потым у часопісе «Полымя». У гэты перыяд многа піша, выдае кніжку паэзіі «Вершы» (1938), паэму «На беразе Волгі» (1940).

 

48. Э. Агняцвет. тэма ВОВ у паэмах. Гумарыстычны пафас твораў.

У гады вайны паэтэса знаходзілася ў эвакуацыі ва Узбекістане. Са сваімі творамі аб родным краі, аб савецкіх людзях, што змагаюцца з фашысцкім нашэсцем, часта выступала перад воінамі ў шпіталях. Ваенныя творы Э. Агняцвет склалі зборнікі вершаў «Другу на фронт», «Простыя песні», «Міхасёк». У гэты час паэтэса стварыла лібрэта оперы-казкі «Джанат». Вярнуўшыся пасля вайны ў Мінск, Э. Агняцвет актыўна працуе ў галіне лірычнай элегіі, дзіцячай літаратуры і мастацкага перакладу. За пасляваенны час выйшлі ў свет зборнікі «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Твае таварышы» (1957), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год» (1966), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Жаданне» (1971), «Мы вясёлыя, мы сур’ёзныя» (1976), «Доктар Смех» (1977), “Ад зярняткі да вяселкі” (1981), “Хто пачынае дзень” (1982), “На двары алімпіяда” (1984), “Рэчка, рэчанька мая” (1991). Пісьменніцкую працу паэтэса спалучае з грамадскай дзейнасцю; сустракаецца з чытачамі ў школах, бібліятэках, на прадпрыемствах рэспублікі, удзельнічае ў рабоце секцыі літаратуры для дзяцей і юнацтва, выступае па радыё і ў друку. Тэматыка вершаў і паэм Э. Агняцвет досыць шырокая.: Айчынная вайна з яе трагедыямі; гераізм дзяцей і дарослых; адбудова разбуранай сталіцы Беларусі Мінска; мірная стваральная праца; дружба, інтэрнацыянальная еднасць працоўных; піянерскае дзяцінства. У яе творчасці для дзяцей і юнацтва ёсць розныя жанры: лірычны, апавядальна-сюжэтны, сатырычны вершы, верш-дыялог, песня, опернае лібрэта, паэма. Дзіцячыя паэмы паэтэсы часцей за ўсё ўслаўляюць гераічнае ў нядаўняй гісторыі нашага народа, выхоўваюць у дзяцей смеласць, мужнасць.

Тэма гераізму. Паэтка адкрывала дзецям свет людзей, што ў час вайны здзяйснялі подзвігі. «Песня пра піянерскі сцяг (1949)», «Будзем сябраваць (1979)». Паэтэса здолела ўбачыць надзвычайныя рысы дзяцей, якія адразу вызначалі характары дзейсных асоб. Цяжка ўявіць дзіцячую паэзію без усмешкі, без гумару. Найбольш характэрныя з іх «Зося на кухні», «Параска і падказка», «Вельмі «ветлівы» Мікіта». Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту выдадзена цэлая кніжка падобных твораў «Доктар Смех», малюнкі для якой выкананы дзецьмі, вучнямі Рэспубліканскай школы-інтэрната. «Зося на кухні». У ім гаворыцца пра дзяўчынку, якая надумалася вынайсці новыя стравы і начала гатаваць суп з усякай усячыны: грыбоў, цукерак, агуркоў, перцу, мукі. Аднак гэтага яе варыва меншы брацік есці не стаў. Тэма працы. Шумны свет дзіцячай паэзіі Э. Агняцвет населены не толькі самімі дзецьмі, але і дарослымі: тут створаны вобразы бацькі, маці, дзеда, настаўніцы («Твая настаўніца»), скульптара, шафёра. Паэтэса расказвае дзецям пра рабочага чалавека, пра розныя прафесіі («Хто пачынае дзень?»), пра складаную работу скульптара, у якім сумяшчаецца і мастак і рабочы. Сваіх юных герояў паэтэса падае ў дзеянні ў працэсе вучобы, у гульнях, падарожжах («Я іграю на Скрыпцы», «Хто перагоніць?», «Вясёлы памочнік»).

 

49. В.Зуенак. дзейнасць у галине БДЛ…

Васіль Зуёнак – адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. У вершах і паэмах Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, гісторыя і жыццё сучаснікаў, суровая памяць вайны, узаемасувязі асобы, прырода і грамадства, мараль і этыка, праблема дзяржаўнасці і духоўных традыцый. Васіль Васілевіч ніколі не развітваўся з дзяцінствам. Пачынаючы з “Вясёлага калаўрота” творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі Зуёнка. Яго зборнікі “Жылі-былі пад вадой”, “Сонечны клубочак”, “Будзем сілы набірацца”, “Шапка-ўсёвідзімка”, “Хата, поўная гасцей”, “Бадзірог”, “Па ельнічку, па бярэзнічку…” прыйшлі з чароўнага дзяцінства, святло якога застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Застаецца не толькі ўвасобленым у вершах, але і ў кнігах нарысаў і замалёвак для дзяцей “Любіць прыроду – любіць Радзіму” (1962), “Працай славіцца чалавек” (1963). Вершы паэта перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і іншыя мовы: яго лірычныя радкі сцвярджаюць разумную місію чалавека на Зямлі. Творы для дзяцей В. Зуёнка вызначаюцца жанравай разнастайнасцю. Гэта вершы, жарты, загадкі, паэмы, казкі, скорагаворкі, апавяданні і інш. У асноўным перава-гу ён аддае дзіцячай паэзіі, таму мова яго твораў маляўнічая, вобразная. Адна з любімых тэм лірычных твораў для дзяцей – тэма прыроды. Пры гэтым у яго вершах даволі часта сустракаюцца анімалістычныя вобразы. Пры іх адлюстраванні паэт выкарыстоўвае багаты арсенал мастацка-вобразных сродкаў. Паэтычныя тропы накіраваны на тое, каб як мага выразней прадставіць вобразы жывёл, расказаць не толькі пра знешнія дадзеныя, але і пра асаблівасці паводзін жывёл. Нярэдка жывёлы ў вершах асацыіруюцца з дзецьмі, якія гуляюць у дзіцячыя гульні. В. Зуёнка. У 1972 г. паэт выдаў зборнік «Сонечны клубочак». У загадках гэтага зборніка адлюстраваны дзівосны і таямнічы свет прыроды. Аўтар прапануе адгадаць пераважна тых звяроў, птушак, расліны, якія можна сустрэць у Беларусі. Выключэннем з’яўляецца толькі чарапаха. У паэме-казцы, якая ўвайшла ў зборнік «Хата, поўная гасцей» (1987), галоўным героем з’яўляецца сабака Дзік. Завязка твора: хлопчык Сярожа прывёў дадому шчанюка. Напачатку няветліва сустрэлі сабаку ў сям’і. Напужаны шчанюк схаваўся пад ложак, за што атрымаў мянушку Дзік. У творы паэт праводзіць паралель паміж жыццём чалавека і сабакі. Як і людзі, сабакі могуць мець пашпарт. Але дакумент сабакі адрозніваецца ад таго, які выдаюць чалавеку. Паэт з гумарам адзначае, што для таго, каб атрымаць пашпарт, сабаку не трэба расці да сталага ўзросту: Яшчэ адна паралель, якую праводзіць аўтар, — працэс навучання. Дзік наведвае сваю школу, у якой вывучае «сабаччую грамоту»: «I пайшлі заняткі: “Ляж” да “устань”, “бяжы”, “паўзі”.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных