Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Гуманістычны пафас твораў Янкі Маўра пра абпаленае вайной маленства. Апавяданні “Дом пры дарозе”, “Завошта?, “Максімка”.




Трагедыя дзяцей пераканаўча перададзена i ў апавяданнях Я. Маўра «Завошта?», «Дом пры дарозе», «Максімка». Пісьменнік ішоў ад жыццёвых фактаў. Апавяданне «Завошта?» (1944) можна ўспрымаць як водгалас на трагедыю сям’і М. Лынькова. Яго жонка i сын засталіся на акупіраванай тэрыторыі, у выніку яны загінулі. Аднак аўтар выходзіць далека за межы адзінага трагічнага факта, дасягае агульначалавечага яго асэнсавання: людзі неарыйскага паходжання не вінаватыя ў тым, што паводле фашысцкай ідэалогіі лічацца за народ ніжэйшага гатунку. Аўтар сцвярджае таксама высакароднасць беларусаў, якія ў трагічныя моманты самаахвярна імкнуліся абараніць ycix, каму пагражае смерць.Пісьменнік пераканаўча паказвае, што малы Mixacькa не зусім разумеў трагічнасць сітуацыі, ён шчыра верыў, што мама i тут абароніць яго ад ycix бедаў, як гэта бывала i раней. Я. Маўр псіхалагічна дакладна перадае адчуванні дзяцей у той трагічны час: хлопчык не можа зразумець, чаму ён павінен адмовіцца ад роднага чалавека. Таму i не вытрымлівае пры арышце маці, кідаецца да яе, у выніку гіне разам з ёй у гета.У апавяданні «Дом пры дарозе» (1945) трагізм сітуацыі перадаецца некалькі ў іншым аспекце. Васілёк разам з маці апынуўся на працоўнай катарзе ў мясцовага прускага баўэра. Старэйшыя з сям’і баўэра i малы Макс адносяцца да Васілька, як да рэчы, цацкі. Прыніжэнне i здзек панавалі аж да таго часу, пакуль не пачало набліжацца савецкае войска. У адпаведнасці з гуманістычнымі запаведзямі нi маці Васілька Арына, нi настаўніца, якая таксама працавала катаржанкай, не помсцяць за здзекі i крыўды сваім гаспадарам. Ім дастаткова, што тыя перажываюць страх, што заўважаюць высакароднасць славянаў.Максімка (апавяданне «Максімка») (1946) таксама трагічная асоба, ён – ахвяра вайны. ПІсьменнік тут засяроджвае ўвагу на тым, што грамадства павінна клапаціццa пра cipoт, а найлепш гэта можа адлюстравацца ва ўсынаўленні такix дзяцей, каб даць iм сям’ю, цяпло дамашняга клопату, зaмянiць загінуўшых бацькоў. Максімка ў такім узросце, калі яшчэ ахвотна верыць, што тыя, хто iм апякуюцца, – гэта i ёсць яго сапраўдныя бацькі, якія ў віхуры вайны на некаторы час недзе згубіліся. Так ён успрымае i афіцэра, які яго ласкава трымае на руках. Але пісьменнік падкрэслівае i іншае: засядае стрэмка i ў сэрцы дарослых, яны не могуць знішчыць даверлівасць дзіцяці i прымуць рашэнне пра ўсынаўленне.Творы Я. Маўра – гэта чарадзейны свет мудрасці, дабрыні, высакародства, дзе юных чытачоў заўсёды чакае сустрэча з незвычайна цікавым, жыццярадасным, вынаходлівым, мудрым аўтарам-субяседнікам.

 

55. Ларыса Геніюш. Трагічнасць лёсу. Агляд паэтычных зборнікаў: “Казкі для Міхаські”, “Добрай раніцы, Алесь”. Лары́са Анто́наўна ГЕ́НІЮШ, у дзявоцтве МІКЛАШЭ́ВІЧ (27 ліпеня 1910, маёнтак Жлобаўцы каля в. Воўпа цяпер Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобл 7 красавіка 1983, г.п. Зэльва) — беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч. Скончыла Ваўкавыскую беларускую гімназію (1928). Пабралася шлюбам з Янкам Геніюшам і ў 1937 г. пераехала ў Прагу, дзе ён вучыўся, а потым працаваў лекарам. Пасля таго, як Чырвоная Армія заняла ў 1939 г. Заходнюю Беларусь, быў арыштаваны бацька Ларысы Геніюш. Пасля нядоўгага зняволення ў гродзенскай турме яго расстралялі. Маці Ларысы Геніюш і двух яе сясцёр выслалі ў Казахстан. Пад канец 1947 Ларыса Геніюш перабралася з мужам з Прагі ў Вімперк, дзе 5 сакавіка 1948 арыштавана, 12 жніўня іх перадалі савецкім уладам. Утрымліваліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1948 у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў міністр Дзяржбяспекі БССР Л. Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць архівы БНР. У лютым 1949 Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. На такі ж тэрмін быў асуджаны Я. Геніюш. Пакаранне адбывала ў лагерах Інта і Абедзе (Комі АССР) і ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабілітавана, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасяліліся на радзіме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства, засталася грамадзянкай Чэхаславакіі. Дом Геніюшаў у Зэльве стаў прыцягальным асяродкам для творчай моладзі Беларусі. Нягледзячы на нагляд КДБ, тут бывалі частымі гасцямі паэты і пісьменнікі, мастакі, навукоўцы.Пахавана ў Зэльве. Вершы Ларыса Геніюш пісала яшчэ ў гімназіі, а друкавацца пачала ў 1939 у беларускіх перыядычных выданнях «Раніца», «Беларускі работнік», «Новы шлях» і інш. У 1942 у Празе выйшаў першы зборнік яе паэзіі. Пісала вершы і ў зняволенні. Пасля вызвалення яе творчасць на працягу 10 гадоў была забаронена. У 1967 пры садзейнічанні Максіма Танка надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Доўгі час Ларысе Геніюш дазвалялі выступаць толькі як дзіцячай пісьменніцы (апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей). Пасля заняпаду таталітарызму пасмяротна былі выдадзены найбольш поўныя і значныя зборнікі яе твораў.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных