ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Сучасная драматургія для дзяцей, яе тэматычная разнастайнасць.Канец XX – пачатак XXI ст. – гэта абсалютна новы этап развіцця беларускай драматургіі для дзяцей. Гэта час тэатральных эксперыментаў і адкрыцця новых тэм, час вырашэння новых задач і пераадолення крызісу, узлётаў і падзенняў, што, мусіць, перажывала ўся беларуская літаратура. У сённяшняй беларускай драматургіі для дзяцей адчуваецца яўны фальклорны рэнесанс, звязаны ў першую чаргу з асваеннем фальклорных сюжэтаў і распрацоўкай жанру драматургічнай літаратурнай казкі. Пры гэтым назіраецца творчы падыход пры выкарыстанні казачных матываў і вобразаў, міфалагічных сюжэтаў. Яркім прыкладам таму з’яўляецца рэмейк народнай казкі – «Новы калабок» (1999) П. Васючэнкі. У дадзеным выпадку выкарыстаны добра вядомы персанаж, які ад усіх уцякае, бо ніхто не можа адказаць на адно вельмі важнае пытанне: што знаходзіцца ў Калабку? Праз неадпаведнасць таго, што чакаецца і атрымліваецца, дасягаецца эфект абсурднасці. Свой сакрэт Калабок адкрывае ў фінале твора: Што ў мяне ўнутры? Душа ў мяне ўнутры, вось што! Яна ў мяне такая мяккая, трапяткая… Я вас усіх так люблю! Дык, можа, і вы палюбіце мяне… хаця б трошкі?». Калабок з душою выглядае ў фінале наіўна і абсурдна, нягледзячы на лагічнасць і правільнасць сваіх учынкаў.
Творча асэнсоўваюцца фальклорныя персанажы ў п’есах С. Кавалёва «Стомлены д’ябал» (пастаўлена ў 1997 г.) і «Драўляны рыцар» (пастаўлена ў 1995 г.). Гэтыя творы для дзяцей і юнацтва выкананы у манеры герменеўтычнасці. Так, у першым з названых твораў расказваецца пра д’ябла, які, выпрабоўваючы чалавека, дае яму другі шанс на выратаванне, але чалавек таго шансу не выкарыстоўвае. Другі твор – пра альтруізм Драўлянага рыцара, які гатовы ахвяраваць сабой дзеля выратавання Дзяўчынкі. Даволі актыўна выкарыстоўваецца і творча асэнсоўваецца беларускімі драматургамі, якія пішуць для дзяцей, матыў падарожжа і прыгод. Падобнае назіраем у такіх творах, як «Янук, рыцар Мятлушкі» (1995) Л. Рублеўскай, «Філасофскі камень» (1994) Ул. Сіўчыкава, «Прыгоды Міхея і Марціна» У. Граўцова і інш. Так, напрыклад, у п’есе «Пра тое, як Янка Белую краіну ад Цмока вызваліў» (1993) В. Маслюка выкарыстоўваецца традыцыйны фальклорны сюжэт пра асілка, які вызваляе людзей ад зла ў вобразе Цмока. Разам з тым драматург спрабуе адлюстраваць рознага роду беларускія рэаліі, звяртаючы ўвагу на характар людзей: Праблема незалежнасці Беларусі ўзнімаецца і ў п’есе «Сінязорка» («Кароль – Мыльны пузыр») (пастаўлена ў 1991) 3. Дудзюк, «Ноч на Івана Купалу» (1995) Ю. Куліка, «Звар’яцелы Альберт, або Прароцтвы шляхціца За-вальні» (пастаўлена ў 1994 г.) С. Кавалёва і інш. Перапляценне патрыятычных і экалагічных праблем назіраецца ў п’есе «Кветкі пад ліўнем» (1993) I. Сідарука. Наватарствам у галіне беларускай драматурги канца XX ст. для дзяцей з’яўляецца выкарыстанне элементаў трылера. Яркім прыкладам такога роду твораў з’яўляецца п’еса «У чорным-чорным горадзе» (1990) М. Адамчыка і М. Клімковіча. Важным элементам сучаснай драматургіі для дзяцей і юнацтва з’яўляецца выкарыстанне ў ёй элементаў фэнтэзі і навуковай фантастыкі. Менавіта ў гэтай стылістыцы вытрыманы п’есы «Канікулы на астэроідзе» (1994) 3. Дудзюк і «Рамантычнае падарожжа на той свет» (1994) Г. Багданавай.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|