Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Алена Васілевіч. Маральна-этычная праблематыка апавяданняў.




Майстэрства А. Васілевіч як дзіцячай аўтаркі выявілася і ў яе апавяданнях для дзяцей, якія, пачынаючы з 1950-х гг., пачалі друкавацца ў дзіцячых перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі «Заўтра ў школу» (1956), «Сябры» (1958), «Апавяданні» (1959), «Калінавая рукавічка» (1963), «Шурка Рэмзікаў» (1985).Пра любоў, беражлівыя адносіны чалавека да прыроды, пра імкненне аберагаць усё жывое гаворка ідзе і ў апавяданнях А. Васілевіч «Браты-артысты», «Геша», «Бабуліны кватаранты», «Цюлік» і інш. Хвалюе чытачоў тое, як ратавала дзевяцігадовая дзяўчынка (апавяданне «Браты-артысты») маленькіх ягнятак, што засталіся без маці, як яна карміла іх з лыжкі, аберагала ад холаду. Центральным у гэтым творы з’яўляецца той эпізод, калі дзяўчынка з высока ўзнятай галавой ідзе каля школы, а за ёю, сочачы за кожным рухам сваей малой гаспадыні, весела і даверліва бягуць ягняткі. Псіхалагічна выразна перададзены пісьменніцай пачуцці, што поўнілі сэрца гераіні апавядання, іх можна выказаць словам – шчасце! Усім сваім выглядам дзяўчынка нібы гаварыла: у каго-небудзь ёсць такія сябры? Адной з першых у беларускай дзіцячай літаратуры А. Васілевіч узняла трывожную, выключна актуальную ў наш час праблему душэўнага сіроцтва дзяцей. 3 уласцівым ёй аналітызмам у апавяданні «Шурка Рэмзікаў» пісьменніца гаворыць пра лес хлопчыка, бацька якога -добры, мужны чалавек, – загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Айчым Шуркі – абмежаваны, да таго ж п’яніца -жорстка збіваў яго. Аднойчы п’яны айчым ледзь не парваў фотакартку Шуркавага бацькі, з таго часу пачаліся найбольшыя пакуты чулай хлапечай душы. Шурка адчуваў сябе вельмі адзінокім, бо нават маці, заўсёды занятая працай, клопатамі пра малодшых дзяцей, не разумела, як пакутуе яе сын. Абыякавымі былі да лесу гэтага падлетка настаўніца, школа. Нідзе не меў Шурка падтрымкі, аказваўся адзін на адзін з жыццём і зрабіў адзін непрадуманы крок, потым другі…I ўсё ж апавяданне «Шурка Рэмзікаў» прасякнута верай у чысціню дзіцячага сэрца. 3 твора бачна, як важна правільна разабрацца ў матывах паводзін падлетка, высветліць прычыну яго дрэннага ўчынку, таму што нярэдка такі ўчынак – вынік нявопытнасці. Таго пеўня, напрыклад, з-за якога Шурка трапіў у міліцыю, ён прадаваў, бо сапраўды лічыў, што ён нічыйны. За атрыманыя грошы меркаваў купіць спінінг, пра які столькі марыў!Псіхалагічна матывавана сцвярджаецца ў гэтым апавяданні тое, што свет душы падлетка складаны, своеасаблівы, ён толькі яшчэ фарміруецца, таму патрабуе клапатлівай увагі, добразычлівай падтрымкі. У апавяданні не гаворыцца пра далейшы лес Шуркі Рэмзікава, пісьменніца дае магчымасць вучням самім падумаць над гэтым, а яны, безумоўна, заўважаць, што гэты герой не пазбаўлены прывабных, станоўчых рыс: ён шчыры, даверлівы, цікаўны, вельмі ўважлівы да малодшых у іх сям’і дзяцей. Шурка не мірыцца з жорсткасцю, з тым становішчам, у якім апынуўся, і ўсё больш настойліва шукае выйсце з яго.

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных