Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Тэматыка і праблематыка твораў Васіля Віткі для дзяцей.




Вітка Васіль (сапр. Цімох Васільевіч Крысько), нарадзіўся у1911 г. у вёсцы Еўлічы. Пісьменнік шматграннага таленту, выявіў сябе як паэт, празаік, драматург, перакладчык, публіцыст. Але найбольш вядомы і прызнаны ён як дзіцячы пісьменнік. Пачынаў Вітка як аўтар вершаў для дарослых, і прыйшоў ён у дзіцячую літаратуру, маючы за плячыма ўжо такія паэтычныя зборнікі, як «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946) і даволі багаты жыццёвы вопыт.

«Вавёрчына гора» — казка пра традыцыйных жыхароў лесу з уласцівымі ёй антрапамарфізмам і алегарычнасцю.

У казцы «Вавёрчына гора» няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэба быць добрым, спагадлівым, гатовым прыйсці на дапамогу, належыць даражыць славай бацькоў, дзядоў, прадзедаў. Усё гэта вычытваюць, спасцігаюць caмi чытачы; добра адчуваюць яны адносіны аўтара да таго, пра што ён niшa займальна, з гумарам, цеплынёй.

«Казка пра цара Зубра» (1960) В. Biткi. Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў, сярод ix вылучаецца ў казцы прыгожы, магутны зубр. Не менш важны i герой гэтай казкі — школьнік Вася Вясёлкін, невялічкі бялявы хлопчык з казачным пісталетам пры баку i з шырокім фанерным мячом у руцэ. Ён прыцягвае ўвагу чытачоў адвагай, незалежнасцю, тым, што абараніў гонар свайго сябра Зая: не дазволіў звярам насміхацца з яго. Васіль рашуча i адважна адмовіўся служыць цару Зубру i быць яго падначаленым, не напалохала хлопчыка нават пагроза цара Зубра, які прыгразіў, што калі Вясёлкін не зробіць тэлевізар, які так хоча ўбачыць сын Зубра, дык царскія axpaнікі не выпусцяць з пушчы нi Васю, нi Зая. Аптыміст Васіль не разгубіўся — адразу пачаў дзейнічаць: угледзеўся ў круглае лясное возера i cкeмiў – гэта ж ідэальны тэлевізійны экран! У пругкіх дынамічных радках «Казкі пра цара Зубра» удала перадаюцца радасць, здзіўленне лясных жыхароў, якія сталі nepшымi гледачамі тэлевізара Baci Вясёлкіна i камедыйнага тэлевізійнага шоў «Зай-Зайчына — малайчына». Зубр, напачатку непрыхільна аднёсся да Вясёлкіна, раптам змяніў свае адносіны да яго. Справа ў тым, што cваімi паводзінамі, душэўнымі якасцямі, розумам, вынаходлівасцю, тым сваім лясным тэлевізарам Вася Вясёлкін, хоць быў ён яшчэ хлапчуком, даў магчымасць цару Зубру адчуць перавагу чалавека, якога прырода надзяліла такімi здольнасцямі i магчымасцямі, якімі ж не валодае на зямлі ніякая іншая жывая icтотa.

 

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных