Главная

Популярная публикация

Научная публикация

Случайная публикация

Обратная связь

ТОР 5 статей:

Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия

Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века

Ценовые и неценовые факторы

Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка

Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы

КАТЕГОРИИ:






Васіль Вітка. Творчае выкарыстанне фальклору ў казках “Буслінае лета”, “Казка пра цара Зубра”, “ППШ”, “Генерал Верабей”, “Азбука Васі Вясёлкіна” і інш.




Асаблівасць казкі «Буслінае лета» у тым, што яна – i гэта падабаецца дзецям – гучыць нібы з вуснаў самога Васіля, шкoльнiкa, які скончыў тры класы. Яго заўсёды цікавіла прырода, а тут яшчэ i настаўніца задала «задание — дацъ прыроды апісанне». Васіль вырашыў nicaць казку пра буслоў, бо гэтыя nтaxi заўсёды прыцягвалі яго ўвагу. Дзеянне ў гэтым творы разгортваеща са сцэнічнай выразнасцю; з майстэрствам выдатнага фантазёра-казачніка anicвae аўтар побыт сям’і буслоў, у якой надзвычай вялікая ўвага ўдзяляецца буслянятам. В. Biткa не прапускае магчымасці ўключыць у казку пазнавальны матэрыял: расказаць чытачам, напрыклад, пра тое, як робіцца буслянка, як жывуць, чым кормяцца буслы, якую карысць прыносяць чалавеку. Звесткі гэтыя падаюцца з выкарыстаннем элементаў гульні.

Звонкім вадаспадам вершаваных, афарыстычна адточаных радкоў пачынаецца «Казка пра цара Зубра» (1960) В. Biткi. Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў, сярод ix вылучаецца ў казцы прыгожы, магутны зубр. Не менш важны i герой гэтай казкі — школьнік Вася Вясёлкін. «Казка пра цара Зубра» падабаецца дзецям багаццем незвычайных прыгод, музыкай зменлівых рытмаў, вершаваных радкоў, падабаецца iм i станоўча уплывае на ix вобраз Baci Вясёлкіна – кемлівага, энергічнага, нястомнага, справядлівага, здольнага пераадолець любую перашкоду. Аднак не толькі ў гэтым сэнс «Казкі пра цара Зубра»; філасофская думка яе глыбейшая, i вельмі важна, каб дзеці гэта усвядомілі. Зубр, напачатку непрыхільна аднёсся да Вясёлкіна, раптам змяніў свае адносіны да яго i выказаў яму пры ўcix звярах шчырыя словы павагі, нават абвясціў, што ён, цар, аддае Вясёлкіну Васю ва уладаранне усю сваю зубрыную дзяржаву i будзе сябраваць з iм. Думка пра вялікія магчымасці, сілу розуму чалавека ў гэтым творы пераканаўча падкрэсліваецца i ўмоўным вобразам сярэбранага зубра -таго, што стаў эмблемай магутных i вядомых ва ўciм свеце самазвалаў. Гэтым вобразам В. Вітка выявіў гонар за родную Беларусь, якая выйшла на сусветную арэну; без спецыяльных тлумачэнняў паэт выклікае аналагічныя пачуцці i ў дзяцей, бо шмат што падказвае чытачам само гучанне паэзіі

Думкай аб знітаванасці дзіцяці са светам прыроды прасякнуты і казкі «ППШ», «Азбука Васі Вясёлкіна». Школа, ім прыдуманая, гэта школа казачная, дзе вучацца птушкі і жывёлы, а ў ролі настаўніка выступае дзіця, свой, блізка знаёмы чытачу па ранейшых творах аўтара Вася Вясёлкін. Так зноў улоўліваецца тут запаветная аўтарская думка аб роднасці дзіцяці з усім жывым царствам, якое прадстаўлена ў «Азбуцы…»

 






Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:

vikidalka.ru - 2015-2024 год. Все права принадлежат их авторам! Нарушение авторских прав | Нарушение персональных данных