ТОР 5 статей: Методические подходы к анализу финансового состояния предприятия Проблема периодизации русской литературы ХХ века. Краткая характеристика второй половины ХХ века Характеристика шлифовальных кругов и ее маркировка Служебные части речи. Предлог. Союз. Частицы КАТЕГОРИИ:
|
Ніл Гілевіч. Увага да пытанняў развіцця беларускай дзіцячай літаратуры, адраджэння роднай мовы, культуры. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі для дзяцей.Дзіцячая паэзія Н. Гілевіча цесна звязана з традыцыямі народнай педагогікі і вуснай паэтычнай творчасці. Паэт звяртаецца да творчага і выхаваўчага вопыту папярэдніх пакаленняў. Манера гаворкі Гілевіча – даверлівая, па-размоўнаму натуральная, шчырая, даходлівая, пазбаўленая дарослага сюсюкання, знарочыстай, навязлівай дыдактыкі. Ён умее завалодаць увагай малога чытача (слухача) адпаведнай інтанацыяй, трапным словам, цікавым і займальным дзеяннем, досціпам і жартам, дыялогам і гульнёй. Ён трымаецца маральна-этычных і гуманістычных прынцыпаў народнага выхавання: сваімі творамі абуджае ў дзяцей лепшыя чалавечыя якасці: дабрыню, сумленнасць, чуласць, спагадлівасць, любоў. Фальклор для паэта — увасабленне «мудрасці і святла, шчодрасці і дабрыні». Паэт улічвае традыцыйныя падыходы, спосабы і прыёмы, якімі здаўна карысталіся ў вусна-паэтычнай творчасці для дзяцей.Н. Гілевіч па-свойму пераасэнсоўвае матывы дзіцячага фальклору. У вершы «Хто з бабуляй пойдзе ў лес?» паэт скарыстоўвае фантастычна-казачны прыём. Бабуля, угаворваючы ўнучку Зоську з’есці смятанку, жыва распісвае чароўную хатку і тыя дзівосы, якія дзяўчынка пабачыць у лесе.Зосьчына бабуля – мудры народны педагог. Гуляючы з унучкай, яна ведае, як паўплываць на дзіця, яго паводзіны. Бабульчына казка выклікае ў Зоські жаданне пайсці ў лес, але здарылася так, што кот-вуркот апярэдзіў дзяўчынку – з’еў смятанку, аж вылізаў сподак. Згадайма, што кот – адзін з самых распаўсюджаных персанажаў у калыханках – нібыта і мядок злізаў, і смятанкай паласаваўся, ён і рыбку злавіў, і ў лясок пайшоў. Кот правучыў капрызную дзяўчынку Зоську -і гэта аўтар верша паказвае ў традыцыях народнага гумару: з добразычлівай усмешкай, жартаўлівасцю. Разам з тым гэты верш павучальны.У сваёй творчасці для дзяцей Н. Гілевіч выкарыстоўвае прыёмы міфапаэтычнага мыслення і мастацкія магчымасці розных фальклорных жанраў: гутаркі, казкі, песні, прымаўкі, народнага жарту і гульні. Выкарыстоувау жанры загадкі. Гэты папулярны жанр дзіцячай творчасці шырока прадстаўлены ў кнігах Н. Гілевіча «Сіні домік, сіні дом…», «Загадкі», «Шчаслівыя хвіліны». У сістэме ідэйна-эстэтычных сродкаў выхавання дзяцей загадцы паэт адводзіць выключную ролю. Н. Гілевіча яскрава прасочваецца на ўзроўні паэтыкі, і сведчанне таму — прыём псіхалагічнага паралелізму, лаканічнасць у афармленні фразы, лёгкасць рытму, гукавая суладнасць рыфмоўкі, ужыванне памяншальна-ласкальных суфіксаў, эмацыйных воклічаў і зваротаў, паўтораў, складаных эпітэтаў і іншых мастацка-выяўленчых сродкаў. Паэт выхоўвае ў маленькіх грамадзян нашай краіны пачуццё асабістай і нацыянальнай годнасці.Тэма Радзімы праходзіць праз усю паэзію Н. Гілевіча. «Мілы кут», «край дарагі», «старонка мілая», «край мой беларускі» – вось характэрныя звароты і вобразныя азначэнні, пры дапамозе якіх паэт выяўляе свае замілаванне, любасць да бацькоўскай зямлі, роднай Беларусі. Гэтае захапленне – хвала-спеў роднай зямлі. I такіх радкоў, адзначаных пачуццём сыноўняй любові, шанавання і ўдзячнасці Радзіме, напісана Н. Гілевічам шмат.
Ніл Гілевіч. Новы падыход да асэнсавання тэмы. Творчая дзейнасць Н. Гілевіча надзвычай шматгранная: паэт і перакладчык, фалькларыст і літаратуразнаўца, крытык і публіцыст, драматург і дзіцячы пісьменнік. Нарадзіўся Н. Гілевіч 30 верасня ў в. Слабада на Лагойшчыне. Тэматычнае адзінства ў творчасці Н. Гілевіча складаюць вершы пра родную прыроду, якія маюць выразную эстэтыка-экалагічную скіраванасць у выхаванні дзяцей. Н. Гілевіч імкнецца адкрыць незвычайнае ў звычайным, абудзіць эмацыйна-ўзнёслае ўспрыманне навакольнай прыроды. У вершы «Цуд тварыўся – я праспаў…» паэт заваблівае ў свет чароўнай, казачнай прыгажосці. Белы колер снегу перадае святочны, радасны настрой чалавечай душы. Снег – сама чысціня, святло, тая зімовая краса, якая наўкола перайначыла свет і надала яму незвычайную прывабнасць. Зіму немагчыма ўявіць без Дзеда Мароза, навагодняй ёлкі; малыя з асаблівай нецярплівасцю чакаюць гэтага дзіўнага персанажа і падарункаў ад яго. Паэт цудоўна ведае пра шчырую веру дзяцей у незвычайнае, заўсёднае чаканне імі свята. У вершы «Наша ёлка» ён перадае атмасферу навагодняга дзейства. Эмоцыі і пачуцці дзяцей яскрава адлюстроўвае рытм, перадае стан дзіцячай узрушанасці. 3 узнёслым жыццялюбным пафасам Н. Гілевіч апявае вясну. Гэтую пару года паэт любіць асабліва, складае ёй лірычныя гімны, оды і песні. Вясна ў яго творах – гэта вітанне разбуджанай навакольнай прыроды, эмацыйна-непасрэднае захапленне кветкамі і птушкамі, сонцам і першым дожджыкам, пакланенне красе роднага краю. У вершы «Вітаю вясну» паэт псіхалагічна ярка паказвае, як дзяўчынка ў горадзе дзівіцца прыгажосці, імкне насустрач цяплу і зеляніне, святлу і птушыным спевам. Мастак слова кліча бачыць, адчуваць і адгукацца на прыгажосць свету. У вершы «Свята зямлі» паэт таксама вітае вясновае абуджэнне. Краса прыроды настройвае на ўзвышана-ўрачыстую ноту. Ён услаўляе вясну яркую, зычнагалосую, жыватворную. У вершы «Зёлкі» паэт акурат і гаворыць дзецям пра цудадзейную, жывільную сілу раслін. Святаяннік і дзівасіл, сухацвет і піжма могуць дапамагчы адужаць хваробу. Далучыць да свету прыроды і тым самым развіць эстэтычнае пачуццё дзяцей закліканы і такія вершы, як «Верабей», «Шпак», «Зайчык-уцякайчык» і інш. Н. Гілевіч перакананы, што дзяцей неабходна змалку выхоўваць у «зялёнай школе», бо менавіта там, на ўлонні прыроды, яны прылучаюцца да прыгожага і цудоўнага, спасцігаюць азы экалагічнай этыкі. Такім чынам, пейзажная творчасць Н. Гілевіча вызначаецца зрокава-дакладнай вобразнасцю, прасякнута пранікнёным лірызмам і меладычнасцю слова. Паэтызуючы навакольнае хараство, аўтар часта адкрыта выказвае словы глыбокай любові да беларускай зямлі, сваей Радзімы. Вершы Н. Гілевіча пра прыроду ўтрымліваюць пазнавальны змест, развіваюць эмацыйную сферу дзіцяці, выхоўваюць гуманістычныя пачуцці.
Не нашли, что искали? Воспользуйтесь поиском:
|